о́рдэнскі ​1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ордэна ​1. Федзю асабліва зацікавілі тры рады ордэнскіх стужак на сінім мундзіры начальніка міліцыі. Нядзведскі.

о́рдэнскі ​2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ордэна ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раённы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да раёна (у 3 знач.), належыць яму. Раённы цэнтр. Раённая газета. □ Хвалюецца і нават злуецца начальнік раённай міліцыі Сушко. Колас. Днямі меўся адбыцца раённы агляд мастацкай самадзейнасці. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Э́ЛАС (скароч. ад Hellēnikos Laïkos Apeleutherotikos Statos Грэчаская народна-вызваленчая армія),

узброеныя сілы грэч. руху супраціўлення ў 2-ю сусв. вайну 1939—45. Створаны ў снеж. 1941 паводле рашэння ЭАМ на базе партыз. атрадаў. У кастр. 1944 ЭЛАС (налічвала 77 тыс. чал. на абавязковай службе, 50 тыс. рэзервістаў, 6 тыс. чал. у нац. міліцыі) вызваліла ўсю тэр. Грэцыі ад фаш. акупантаў. Расфарміравана (28 лют. 1945) паводле ўмоў Варкізскага пагаднення 1945.

т. 18, кн. 1, с. 81

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

афіцэ́р

(ням. Offizier)

асоба каманднага саставу арміі і флоту, а таксама міліцыі і паліцыі (ад малодшага лейтэнанта да палкоўніка ўключна).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аператы́ўнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць аператыўнага. Аператыўнасць у рабоце. Аператыўнасць кіраўніцтва. □ Для большай аператыўнасці, рухавасці атрада была выдзелена група партызан пад камандай Фёдара Іларыёнавіча Паўлоўскага. Чорны. Гонар міліцыі быў закрануты, і яна праявіла незвычайную аператыўнасць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КІСЯЛЁЎ Мацвей Сямёнавіч (18.11.1896, г. Крычаў Магілёўскай вобл. — 1942),

удзельнік грамадз. вайны 1918—20, першы кавалер 2 ордэнаў Чырв. Сцяга (1919, 1920). Скончыў курсы пры Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1926). Змагаўся за сав. ўладу ў Крычаве і Чэрыкаўскім пав. У вер.—кастр. 1919 нач. штаба ўдарнай групы войск па барацьбе з корпусам Мамантава, удзельнік абароны Варонежа. З 1920 у Кіеве камандзір брыгады асобага прызначэння, камендант горада, нач. стралк. корпуса. З 1926 у міліцыі і буд. арг-цыях Масквы.

т. 8, с. 295

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аператы́ўнік, ‑а, м.

Разм.

1. Аператыўны работнік — супрацоўнік органаў міліцыі, дзейнасць якога — папярэджанне і раскрыццё злачынстваў. Аператыўнікі зрабілі вобыск.

2. Афіцэр аператыўнага аддзела штаба воінскага злучэння.

3. Той, хто займаецца якой‑н. аператыўнай работай. Нарада забеспячэнцаў-аператыўнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«ВІ́ЛЕНСКАЯ ПРА́ЎДА»,

газета, орган Часовага ўпраўлення Віленскай акругі, з № 6 — г. Вільня, з № 9 — Віленскай вобл. і г. Вільня. Выдавалася з 22.9 да 25.10.1939 у Вільні на бел. мове. Вяла паліт. і агітац. работу па растлумачэнні асноў сав. улады і пераваг сацыялізму, перадвыбарную кампанію ў сувязі з выбарамі ў Нар. сход Зах. Беларусі. Друкавала пастановы Часовага ўпраўлення і Ваен. савета па Віленскай акрузе. Інфармавала пра падзел памешчыцкай зямлі, арганізацыю добраахвотнай міліцыі, адкрыццё бел. школ і хат-чытальняў. Пісала пра падзеі ў Польшчы, Балгарыі, Турцыі і інш. краінах.

Л.​І.​Чарняева.

т. 4, с. 165

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРАТКЕ́ВІЧ Дзмітрый Андрэевіч (16.10.1904, в. Дроздава Талачынскага р-на Віцебскай вобл. — люты 1943),

адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял. Айч. вайну. Скончыў Рэсп. школу прапагандыстаў пры ЦК КП(б)Б (1937). З 1926 на сав. і прафсаюзнай рабоце ў Талачынскім р-не, у органах міліцыі. З 1937 1-ы сакратар Заслаўскага РК КП(б)Б. У 1938—40 чл. ЦК КП(б)Б. З мая 1942 чл. Мінскага падп. ГК КП(б)Б, узначальваў разведвальную работу. У кастр. 1942 арыштаваны і закатаваны гітлераўцамі.

Дз.А.Караткевіч.

т. 8, с. 57

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАТРУЛЯВА́ННЕ (ад франц. patrouiller хадзіць дазорам),

спосаб прыкрыцця (назірання, абароны, аховы) раёна мясцовасці, часткі паветр. або воднай прасторы. П. выконваюць патрулі, часам дазорныя пешшу, на наземным, паветр. і водным транспарце спосабам абходу (аб’езду, аблёту, плавання) у пазначаных раёнах або на пэўных маршрутах. Патруль (дазор) можа ўключаць групу (падраздзяленне) ваеннаслужачых, 1—2 самалёты або караблі. П. арганізуецца таксама ў гарнізонах, населеных пунктах і інш. з мэтай падтрымання парадку і дысцыпліны сярод ваеннаслужачых і інш. катэгорый грамадзян (у надзвычайных абставінах і некат. інш. выпадках ажыццяўляецца сумеснае П. ваеннаслужачымі і супрацоўнікамі міліцыі).

т. 12, с. 182

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)