дубі́на, ‑ы, ж.

1. Тоўстая, звычайна дубовая палка. Дзед непрыкметна падабраўся кустамі да карнікаў і, высока ўзмахнуўшы дубінай, аглушыў аднаго ў зялёнай касцы. Шчарбатаў. Віктар мігам падскочыў і забіў [змяю] дубінаю. Маўр.

2. Пагард. Пра тупога, някемлівага чалавека. — О, ты разумны! ты ўсё ўмееш. А пяць ды два не зразумееш. Дурны ў задачах, як дубіна! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wink

[wɪŋk]

1.

v.i.

1) мо́ргаць, мірга́ць

2) падмі́ргваць

3) міга́ць, мігаце́ць, мігце́ць

2.

n.

1) мо́рганьне, падмі́ргваньне n.

2) міга́ньне, мігце́ньне, мігаце́ньне n.

3) міг -у m.

in a wink — мі́гам, во́бмільгам

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Сухаду́шына ’ўдар кулаком у хрыбет, моцны ўдар’ (Нас., Бяльк.), ’сухотнік’ (Нас.). Хутчэй за ўсё, утворана на базе прыметніка сухаду́шны ’слабасільны’ (Нас.), што да сухі́ ’слабы, хілы; пусты’, параўн. слабаду́шны, маладу́шны, рус. тщеду́шный ’слабасільны’ і пад., другая частка звязана з дух (гл.), параўн. слабы́ ду́хам ’няўстойлівы, падатлівы’. Значэнне ’ўдар’, відаць, на аснове ду́хаммігам, хутка’, адны́м ду́хам (ды́хам) ’раптам, за адзін раз’ (ТСБМ), гл. таксама дыхаць; да семантыкі параўн. польск. suche razy ’біццё без крыві’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дамча́ць і даімча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Разм.

1. каго-што. Вельмі хутка давезці, даставіць да якога‑н. месца. — Ну, цяпер трымайцеся, я мігам дамчу вас у Забалоцце. Скрыпка. Машына спачатку адвезла начальніка, а тады ўжо і самога Сашку даімчала да яго новай кватэры. Чорны.

2. Тое, што і дамчацца, даімчацца. Стаеннік шпарка даімчаў да Старыцы і спыніўся на ўскраіне яе ля дома Ваўчка. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

smoke1 [sməʊk] n.

1. дым

2. infml курэ́нне, пале́нне;

a break for a smoke пераку́р;

have a smokе куры́ць

go up in smoke згарэ́ць ушчэ́нт;

like smoke мі́гам, умо́мант;

there is no smoke without fire BrE няма́ ды́му без агню́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Flug

m -(e)s, Fl)üge палёт, пералёт

im ~ — мі́гам; на ляту́

die Zeit vergng wie im ~e — час прайшо́ў ху́тка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

прахо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. праходзіць — прайсці.

2. Месца, па якім можна прайсці праз што‑н., паміж чым‑н. Юркава парта стаяла побач са Сцёпкавай. Іх падзяляў вузкі, як прайсці аднаму чалавеку, праход. Курто. Манг мігам упёрся жардзінай у сцяну, а бацька тым часам хутка прасунуў човен у праход. Маўр.

•••

Задні праход — адтуліна прамой кішкі, праз якую выходзяць вонкі спаражненні.

Не даваць праходу гл. даваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак.

1. што. Пілуючы, падрэзаць знізу, над коранем і пад.; распілаваць знізу не да канца. Падпілаваць слуп. Падпілаваць дрэва.

2. што. Зразаючы пілкай, зрабіць больш кароткім. Падпілаваць рогі. // Падраўнаваць (пілкай, напільнікам). Бывала, прывядуць да каваля Каваць каня, — і мігам я гатовы Падпілаваць, насталіць вухналя, Падаць у абцугах гарачую падкову. Вітка.

3. чаго. Напілаваць дадаткова, яшчэ трохі. Трэба было і слупы многія мяняць, і штакету падпілаваць на цыркулярцы. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шмыг, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шмыгаць — шмыгнуць. [Тарас:] Пакуль я схапіў аўтамат, дык ён [Віткоўскі] гэтым часам шмыг у кусты і даў драла ў лес. Гурскі. Шустры жоўценькі клубок Шмыг са сцежкі пад дубок. Ад квактухі ён адстаў, Ціўкаць жаласна пачаў: — Памажыце, ціў-ціў-ціў, Маці родную знайсці. Галіноўская. Верабейчык — ціў-ціў-ціў! — Носам вострым пакруціў, Лапкай шоргнуў па суку, Крыллем пляснуў па баку І ў каноплі мігам — шмыг! Дзеружынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прымча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. каго-што. Разм. Прынесці, прывезці, даставіць каго‑, што‑н. вельмі хутка. Уладзік мігам прымчаў вядро вады. С. Александровіч. Калі партызаны, спехам зрабіўшы перавязку, прымчалі свайго цяжка параненага камандзіра ў вёску Свяціца, малады хірург .. на момант нават разгубіўся. Паслядовіч.

2. Разм. Тое, што і прымчацца. [Гарошка:] — Селі мы з ім у каламажку і праз якіх хвілін сорак прымчалі ў «Чырвоную Бярозаўку»... Краўчанка. Цягнік прымчаў з цяжкім грукатам .., увесь ахутаны ветрам і пылам. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)