Мя́ліва ’матэрыял, падрыхтаваны да мяцця’ (Нас.). Да мяць (гл.). Карэннае ‑л‑ можна, відаць, растлумачыць уплывам мя́ла, мя́ліца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разме́сці, -мяту́, -мяце́ш, -мяце́; -мяцём, -мецяце́, -мяту́ць; размёў, -мяла́, -мяло́; -мяці́; -ме́цены; зак., каго-што.

1. Метучы, расчысціць што-н. (ад чаго-н.).

Р. снег.

Ветрам размяло (безас.) сухое лісце.

2. перан. Разагнаць, раскідаць.

Вайна размяла́ нас па свеце.

3. перан. Расхапаць, разабраць.

Р. тавары за адзін дзень.

|| незак. размята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Махаме́ла, мохаме́ла ’павольны, непаваротлівы чалавек’ (ТС). З укр. хаму́ла ’тс’ з прэфармантам ма‑. Параўн. укр. махаму́ла ’цяльпук, мяла’ (Нікан.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ло́таць, ‑і, ж.

Шматгадовая травяністая расліна сямейства казяльцовых з жоўтымі кветкамі, якая расце на балотах, берагах сажалак і інш. За ракою, дзе ўчора Снег вясна мяла, Сёння залатое мора — Лотаць расцвіла. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праме́сці, ‑мяту, ‑мяцеш, ‑мяце; ‑мяцём, ‑мецяце, ‑мятуць; пр. прамёў, ‑мяла, ‑мяло; заг. прамяці; зак., што.

1. Метучы, расчысціць (ад смецця, снегу і пад.). Прамесці дарожку.

2. і без дап. Месці некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вярцэ́макмяла’ (гродз., З нар. сл.). Запазычана, відавочна, з польск. мовы, дзе новае і ст.-польск. wercimak (з XVI ст.) мае тое ж значэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Макаве́рт, маковэ́ртмяла для расцірання маку, бульбы ці крухмалу’ (Бес., палес., З нар. сл.). Палескае. Складанае слова, утворанае ад мак і верт < прасл. vьrt > вярцець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абме́сці, ‑мяту, ‑мяцеш, ‑мяце; ‑мяцём, ‑мецяце, ‑мятуць; пр. абмёў, ‑мяла, ‑мяло; зак., каго-што.

Змятаючы, змахваючы, ачысціць паверхню чаго‑н. (ад пылу, снегу і пад.). Увайшла Адарка, абмяла венікам валёнкі і, зірнуўшы на Хвядоса, сказала: — У кантору ідзі. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заме́сці 1, ‑мяту, ‑мяцеш, ‑мяце; ‑мяцём, ‑мецяце, ‑мятуць; пр. замёў, ‑мяла, ‑ло; зак., каго-што.

1. Падмятаючы, сабраць у адно месца; змесці. Замесці смецце ў вугал. // Падмесці на скорую руку. Замесці падлогу.

2. Занесці, засыпаць (снегам, пяском і пад.). Замяла дарогу лютая зіма. Бядуля. / у безас. ужыв. — Нашу хату аднойчы перад вайной за адну ноч зусім замяло. Алешка.

•••

Замесці сляды (след) — знішчыць, утаіць тое, што можа быць доказам віны. Пажар учынілі самі паліцэйскія: раскраўшы і прапіўшы збожжа, яны хацелі замесці сляды свайго злачынства. Шамякін.

заме́сці 2, ‑мяту, ‑мяцеш, ‑мяце; ‑мяцём, ‑мецяце, ‑мятуць; пр. замёў, ‑мяла, ‑ло; зак.

Разм. Пачаць месці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падме́сці, ‑мяту, ‑мяцеш, ‑мяце; ‑мяцём, ‑мецяце; пр. падмёў, ‑мяла, ‑мяло; зак., што і без дап.

Метучы, ачысціць паверхню чаго‑н. ад смецця, пылу і пад. Падмесці падлогу ў хаце. □ Пакуль прыбрала [Лена] у клубе, у бібліятэцы,.. пакуль падмяла дарожку ды пасыпала жоўтым пяском — звечарэла. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)