2. : the superlative degreeling. найвышэ́йшая ступе́нь параўна́ння (прыметніка і прыслоўя)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Vólksmundm -(e)s
1) наро́дная му́драсць, наро́днае пада́нне
2) наро́дная мо́ва
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Schúlweisheitf -, -en
1) шко́льная (пра)му́драсць (далёкая ад жыцця)
2) а́збучная і́сціна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ВІ́ШНЯ Астап (сапр.Губенка Павел Міхайлавіч; 12.11.1889 13.11.1889, с. Грунь Сумскай вобл., Украіна — 28.9.1966 28.9.1956),
украінскі пісьменнік. Вучыўся ў Кіеўскім ун-це. Майстар кароткага памфлета, сатыр. фельетона, гумарэскі. Аўтар кніг «Справы нябесныя» (1923), «Тварам да вёскі» (1926), «Усмешкі» (т. 1—4, 1930), «Зенітка» (1947), «Вішнёвыя ўсмешкі» (1950), «Мудрасць калгасная» (1952), «Нешчаслівае каханне» (1956) і інш. Сатыра Вішні — своеасаблівая маст. інтэрпрэтацыя сац., грамадска-паліт. з’яў і падзей, ёй уласцівы глыбіня адлюстравання і трактоўкі праблем, бачанне перспектыў.
Тв.:
Твори. Т. 1—7. Київ, 1963—65;
Фейлетони. Гуморески. Усмішки. Щоденникові записи. Київ, 1984;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРЫФРА́З, перыфраза (ад грэч. periphrasis апісальны выраз, алегорыя),
сэнсава-непадзельны выраз, утвораны ў маўленні як апісальная назва прадмета або дзеяння, што адначасова паказвае яго адметнасць.
Структурна П. супадаюць са словазлучэннямі («бачыць вачыма памяці» — успамінаць) або сказамі [«Усюды мае сябры, камбайнер і сталь хто варыць...» (П.Броўка)]. Як вобразны сінонім слова П. і называе пэўную з’яву, і характарызуе яе («крылатая мудрасць народа» — фальклор). Бываюць вобразныя: метафарычныя («раніца жыцця» — маладосць), метанімічныя («зямля Купалы» — Беларусь) і лагічныя («прадзедаў зямля» — радзіма). Амаль у кожным П. ёсць невялічкая загадка. Раскрыць яе дапамагае семантычная арганізацыя самога П. і кантэкст. Пашыраны традыц. П. («пан сахі і касы», «другі хлеб»), некат. з іх патэнцыяльныя фразеалагізмы.
Літ.:
Малажай Г.М. Сучасная беларуская мова: Перыфраза. Мн., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
праму́драсць, ‑і, ж.
1.Уст. Глыбокая, вышэйшая мудрасць.
2.чаго. Разм.жарт., іран. Што‑н. цяжкае для разумення, засваення. Ніхто лепш за .. [Рэню] не разбіраўся ў каварных нетрах алгебры і іншых прамудрасцях дакладных навук.Лынькоў.У душы я паабяцаў .. [дзядзьку] старацца як мага лепш, каб авалодаць усёй прамудрасцю правапісання.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свабодалю́бства, ‑а, н.
Любоў, імкненне да свабоды, да незалежнасці. Купалаву веру ў шчасце краіны жывілі лепшыя якасці народа і перш-наперш яго гераічнае свабодалюбства.Бярозкін.У асобе Несцеркі.. [Лойтэр] хацеў паказаць духоўную перавагу народа над прыгнягальнікамі, яго жыццёвую мудрасць, непрымірымасць да несправядлівасці, паказаць увесь аптымізм і свабодалюбства беларускага народа.Сяргейчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́бразны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да вобраза (у 2 знач.). Вобразнае мысленне. Вобразнае абагульненне ўбачанага. Вобразнае адлюстраванне рэчаіснасці.
2. Яркі, жывы; яскравы. Вобразная мова. Вобразны выклад. □ З першых сваіх крокаў наша літаратурная байка ўбірала ў сябе мудрасць і дасціпнасць беларускіх народных прыказак і прымавак, іх вобразныя фарбы.Казека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сара́тнік, ‑а, м.
Таварыш па барацьбе, бітве, зброі. Толькі пяццю падрыўнікамі атрада імя Ленінскага камсамола, якім камандаваў саратнік Канстанціна Заслонава А. Я. Андрэеў, было скінута пад адхон 58 варожых эшалонаў.Дзенісевіч.// Таварыш па грамадскае дзейнасці; паплечнік. А больш мы пра Леніна слухаць любілі, Пра мудрасць яго, пра саратнікаў смелых.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЕСІЁД (Hēsiodos),
старажытнагрэчаскі паэт 8—7 ст. да н.э. Большую ч. жыцця пражыў у Аскры (вобл. Беотыя). Для сваіх паэм абраў форму эпічнага гекзаметра і мову гамераўскага гераічнага эпасу. У «Тэагоніі» («Радаслоўная багоў») выклаў гісторыю стварэння свету з хаосу, генеалогію багоў і паслядоўнасць трох дынастый, апошняя з якіх прадстаўлена ў рацыянальным уладкаванні свету Зеўсам. У дыдактычнай паэме «Дні і турботы» спалучыў разам практычныя парады, жыццёвую мудрасць, сял. каляндар і міфалагічныя ўстаўкі, у т. л. міф пра Праметэя. Услаўляючы сумленную працу сялян, выкрываў сац. няроўнасць, адстойваў ідэю справядлівасці як вышэйшы эстэт. прынцып. Фрагментарна захаваўся твор «Шчыт Геракла», т.зв. «Эоя», — каталог жанчын-прамаці знатных родаў.
Тв.:
Рус.пер. — у кн.: Эллинские поэты в переводах В.В.Вересаева. М., 1963;
Античная литература: Греция: Антология. Ч. 1—2. М., 1989.