Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
marzenie
н. мара, летуценне, мроя;
senne marzenie — сон;
marzenie ściętej głowy — пустая мара; нязбыўныя летуценні
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
dream
[dri:m]1.
n.
1) сон сну m.
I had a bad dream — Я сьніў нядо́бры сон
2) летуце́ньне n., ляту́нак -ку m.; мро́яf.
2.v. dreamed, dreamt[dremt]
1) сьніць
2) мро́іць, летуце́ць; уяўля́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
фанта́ст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Чалавек з багата развітай фантазіяй. Ці ж можна сумнявацца ў тым, што хутка чалавек стане гаспадаром космасу, ажыццявіць самыя смелыя мары фантастаў усіх вякоў і народаў.«Звязда».
2. Фантазёр, летуценнік, які імкнецца здзейсніць фантастычныя мары, задумы. Гэта не сон летуценны, Не казка, Гэта не мроя старога фантаста. Недзе ў бяздонных глыбінях сусвету Вымпел чырвоны праносіць ракета.Макаль.
3. Пісьменнік, які выкарыстоўвае фантастычныя сюжэты. Пачакайце! Ды гэта ж .. кабіна «машыны часу», .. якая з лёгкай рукі Герберта Уэлса падарожнічае па старонках кніг многіх пісьменнікаў-фантастаў.Чаркасаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мроі, адз. л. мроя ’тое, што створана фантазіяй; мары, летуценні’ (ТСБМ), мройлівы ’жудасны’ (смарг., Сцяшк. Сл.), мроіцца ’сніцца’, ’здавацца’, мроіць ’марыць’, ’бачыць у прывідах’ (ТСБМ, Сцяшк.; Пасожжа, Крывіч, 5, 1923), мройна ’летуценна’ (Нар. Гом.). Укр.мрі́яти, мрі́ти ’здавацца’, ’марыць’, мрий ’змрочны’, мриво ’хмурнае надвор’е’, рус.мреять ’мільгацець’. Роднасныя да прасл.mьrěti (mьrějǫ) > паміра́ць, мара́1 (гл.). З’ява ‑oi̯‑ — дзеянне другаснага аблаўта oi паралельна з ě < ē (паводле рэгулярнага чаргавання ě/oi, напр., pěti — pojǫ, rějati — rojь) (Сольмсэн, Зб. Ягічу, 579; Міклашыч, 190; Фасмер, 2, 668; Варбот, Слав. и балк. языкозн. М., 1981, 52 і наст.). Сюды ж мра́іво, мрай (гл. Жучковіч, Местн. геогр. терм. в топоним. M., 1966, 22).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыві́д ’здань’ (ТСБМ), з далейшым семантычным развіццём — ’спалох’ (Інстр. 3), ’знешні выгляд’ (астрав., Сл. ПЗБ). Наўрад ці назоўнік з’яўляецца прэфіксальным працягам від1 (гл.); хутчэй ад прыві́дзіцца ’ўявіць’, прыві́джвацца ’здавацца’ (в.-дзв., віл., Сл. ПЗБ), прывіжа́цца ’тс’ (ТС). Прэфіксальнае ўтварэнне да *ві́дзіцца < ві́дзець ’бачыць’ (гл.), параўн. ст.-слав.привиденье ’мара, мроя’ (Ст.-бел. лексікон), привижеватися ’марыцца, мроіцца’ (там жа), рус.привиде́ние ’прывід’, при́виды ’здані, прывіды’, приви́деться ’памыліцца, падмануцца’, привида́ться ’здацца; прысніцца’, привиже́ние, привижде́ние ’прывід, здань’, укр.при́вид ’прывід, здань; няясныя, ледзь акрэсленыя контуры, ілюзія’, при́ви́ддя ’прывід, здань’, при́видки ’прывіды, здані’, приви́дітися, приви́джуватыся ’уявіцца, здацца, прымроіцца’; параўн. таксама серб.-харв.прѝвидити се ’здацца, уявіцца’, привид ’ілюзія, падман зроку’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
vision[ˈvɪʒn]n.
1. зрок;
beyond vision няба́чны;
a field of vision по́ле зро́ку;
a man of vision чалаве́к з шыро́кім кругагля́дам
2. ма́ра, летуце́нне, мро́я; уяўле́нне;
romantic visions of youth раманты́чныя мро́і юна́цтва;
He has a clear vision of the future. Ён ясна ўяўляе будучыню.
3. ба́чнасць (на тэлебачанні, у кіно)
4.lit. прыго́жы вы́гляд, відо́вішча;
The lake was a vision. Возера выглядала цудоўна.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)