КРА́ЎЧАНКА (Валянціна Захараўна) (21.12.1925, г. Цюмень, Расія — 13.11.1984),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1977). Скончыла тэатр. студыю пры Бел. т-ры імя Я.Купалы (1948). Працавала ў Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі. Выканаўца характарных роляў. Яе творчай манеры былі ўласцівы псіхал. паглыбленне ў матывы паводзін гераінь, моўная і пластычная маляўнічасць. Сярод работ: Акуліна («Улада цемры» Л.Талстога), Аграфена, Антонаўна, Ксенія («Ворагі», «Дзеці сонца», «Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Арына Іванаўна («Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава), Вера Сяргееўна («Энергічныя людзі» В.Шукшына), Вера Васілеўна («Гняздо глушца» В.Розава) і інш.
тып моў, структурныя кампаненты якіх арыентаваны на семантыка-сінтаксічнае проціпастаўленне суб’екта і аб’екта. Найб. істотныя асаблівасці Н.л.: падзел дзеясловаў на пераходныя і непераходныя, наяўнасць актыўнага і пасіўнага станаў у пабудовах з пераходным дзеясловам, існаванне прамога і ўскосных дапаўненняў і развітай сістэмы склонаў. Н.л. уласцівы большасці моў свету: індаеўрап., урала-алтайскім, афразійскім, дравідскім, кітайска-тыбецкім і інш. мовам. Разам з эргатыўным ладам, агентыўным і інш. з’яўляецца аб’ектам вывучэння ў кантэнсіўнай тыпалогіі моў (гл. ў арт.Тыпалогія моўная).
Літ.:
Климов Г.А. Принципы контенсивной типологии. М., 1983.
аўстрыйскі славіст. Д-р філасофіі (1970), з 1986 д-р габілітаваны. Скончыў Венскі ун-т (1970). З 1971 у Зальцбургскім ун-це. Даследуе сінхронную і дыяхронную лінгвістыку, моўныя кантакты, гісторыю мовы, моўную палітыку: «Нямецкія словаўтваральныя элементы ў славянскіх мовах» (т. 1—2, 1985) і інш. Непасрэдна бел. тэматыцы прысвечаны артыкулы «Літоўскі статут 1529 г.» (1973), «Літоўскі статут 1588 г.» (1974), «Першае і другое адраджэнне беларускай мовы і культуры» (1991), «Моўная сітуацыя ў Беларусі» (1993). Прачытаў у Зальцбургскім ун-це курс лекцый «Беларуская мова для русістаў» (1982).
Тв.:
Sprachenpolitische Tendenzen in Weissrussland. Vien, 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Малодуха ’маладзіца’ (пруж., Сл. ПЗБ). Да маладу́ха ’маладзіца’, ’маладая на вяселлі’, драг.молоду́ха ’тс’, укр.молоду́ха ’маладая на вяселлі’, рус.молоду́ха ’маладзіца’, ’маладая жонка’, ’дзяўчына’, ’нявеста’, ’нявестка’, ст.-рус.молодушка ’маладая замужняя жанчына’; польск.młoducha, чэш.mladucha ’маладзіца’, ’нявеста’, славац.mladucha ’маладая перад вяселлем і ў час яго’. Прасл.molduxa, цэнтрам арэалу пашырэння якога з’яўляецца бел.моўная тэрыторыя. Да малады́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тэрыто́рыя
(лац. territorium, ад terra — зямля)
1) прастора зямлі з пэўнымі межамі (напр. т. раёна, т. горада);
2) вобласць пашырэння, распаўсюджання якіх-н. з’яў (напр.моўная т.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэрыто́рыя
(лац. territorium, ад terra = зямля)
1) зямельная прастора з пэўнымі межамі (напр. т. раёна, т. горада);
2) вобласць распаўсюджання якіх-н. з’яў (напр.моўная т.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
АФІЦЫ́ЙНА-ДЗЕЛАВЫ́ СТЫЛЬ,
адзін з функцыянальных стыляў літаратурнай мовы, які абслугоўвае сферу афіц.-дзелавых пісьмовых зносін. Вылучаюцца 3 падстылі: канцылярска-дзелавы, дыпламатычны і юрыдычны, на аснове якіх ствараюцца заканад. акты, дакументы міжнар. права і дыпламатыі, пастановы, загады, інструкцыі, статуты, вядзецца службовая перапіска і інш.
Асн. рысы стылю: жанравая, кампазіцыйная і моўная стандартызаванасць; лагічнасць, акрэсленасць і дакладнасць; разгорнутасць зместу і багацце сродкаў перадачы інфармацыі; ускладненасць сінтаксісу, пашыранасць залежных канструкцый, рубрыкацый і пераліку; высокая частотнасць аддзеяслоўных назоўнікаў, вытворных прыназоўнікаў і злучнікаў; насычанасць спец. і абстрактнай лексікай і фразеалогіяй; адсутнасць суб’ектыўнай эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі і вобразнага (пераноснага) ужывання слоў.
Літ.:
Каўрус А.А. Стылістыка беларускай мовы. 3 выд.Мн., 1992.
швейцарская славістка. Скончыла Цюрыхскі ун-т (1973). У 1971—90 у Цюрыхскім ун-це. З 1982 гал. рэферэнт Цэнтр. б-кі Цюрыха. Даследчыца швейц.-слав. сувязяў. Сааўтар зб-каў «Факты і байкі» (1991), «Выгнанне і прытулак» (1994), навук. праектаў «Каменціраваная бібліяграфія па славянскай сацыялінгвістыцы» (т. 1—3, 1981), «Швейцарска-славянскія сувязі ад іх вытокаў. Дакументы і даследаванні» (1988—94). Распрацавала курс «Уводзіны ў беларусістыку» (1984—85). Аўтар публікацый «Адкрыццё незнаёмкі. Беларуская літаратура ў нямецкіх перакладах» (1989), «Беларускі еўрапеец» (пра М.Багдановіча), «Перабудова і моўная палітыка на прыкладзе Беларусі» (абедзве 1991), «Стан і перспектывы беларусістыкі ў Швейцарыі» (1993).
Тв.:
Бел.пер. — Прысутнасць беларускай культуры ў Швейцарыі // Голас Радзімы. 1993. 8 ліп.