Га́мар1, пра ’вялікі і цяжкі прадмет’ (Сцяц. Словаўтв.). Спачатку, мусіць, ’вялікі молат, молат’. Параўн. укр. дыял. (зах.) га́мер ’(вялікі) молат’. Запазычанне з ням. Hammerмолат’, Параўн. Рудніцкі, 555.

Га́мар2 ’верхняя ручка ў падоўжнай піле’. Гл. га́мары.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

hammer and sickle

серп і мо́лат

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

żłobiak

м. горн. урубавы молат

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ГАРЭ́ЛАЎ (Гаўрыіл Мікітавіч) (3.4.1880, с. Пакроўскае Маскоўскай вобл., Расія — 16.8.1966),

рускі жывапісец. Засл. дз. маст. Расіі (1947), правадз. чл. АМ СССР (1953). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1903—11) у І.Рэпіна і Ф.​Рубо. Аўтар гіст. карцін («Пакаранне смерцю Пугачова», 1925), партрэтаў (Сталявар завода «Серп і молат» А.​С.​Субоцін, 1948), напісаных у стрыманай шэра-карычневай гаме. Дзярж. прэмія СССР 1950.

Літ.:

Гродскова Т. Г.​Горелов. Саратов, 1974.

Г.Гарэлаў. Партрэт сталявара завода «Серп і молат» А.​С.​Субоціна. 1948.

т. 5, с. 78

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Drcklufthammer m -s, -hämmer пнеўматы́чны мо́лат

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Lfthammer m -s, -hämmer пнеўматы́чны мо́лат

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Prsslufthammer m -s, -hämmer пнеўматы́чны мо́лат

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

pneumatyczny

пнеўматычны;

młot pneumatyczny — пнеўматычны молат

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

кува́лда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Цяжкі кавальскі молат. Яшчэ здалёк даносіўся звон піл, кавальскіх молатаў, кувалдаў. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МОЛАТАГАЛО́ВЫЯ АКУ́ЛЫ, акулы-молаты,

молаты-рыбы (Sphyrnidae),

сямейства рыб. 2 роды, 7 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных акіянічных водах, трапляюцца каля берагоў, у саланаватых водах. Звычайная акула-молат (Sphyrna zigaena) часам заходзіць ва ўмераныя воды.

Даўж. да 4 м, у гіганцкай акулы-молата (S. mokarran) да 6 м, маса каля 450 кг. Галава сплошчаная, з 2 вял. бакавымі вырастамі, нагадвае молат (адсюль назва); на канцах вырастаў вочы і вял. ноздры. Кормяцца буйнымі доннымі беспазваночнымі, кальмарамі, рыбамі. Жывародныя або яйцажывародныя, нараджаюць да 40 дзіцянят. Аб’ект промыслу. Буйныя асобіны небяспечныя для чалавека.

Молатагаловая акула.

т. 10, с. 514

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)