тып семантычных адносін лексічных адзінак, якія маюць процілеглае значэнне (антонімаў). Антанімічныя пары належаць да адной часціны мовы: назоўнікаў («дабро — зло»), прыметнікаў («шырокі — вузкі»), дзеясловаў («браць — аддаваць»), прыслоўяў («далёка — блізка»). Паводле структуры падзяляюцца на аднакарэнныя («замкнуць — адамкнуць») і рознакарэнныя («сумны — вясёлы»). Вылучаюць поўную, няпоўную (частковую) і кантэкстуальную антанімію. Поўныя антонімы адрозніваюцца ўсімі сваімі значэннямі («будаваць — разбураць»); частковыя супрацьпастаўляюць па адным або некалькіх значэннях («радасць — смутак»); кантэкстуальныя ўспрымаюцца толькі ў пэўным кантэксце: «Ласка і гнеў, ціша і бура! Я вітаю вас, калі вы прыходзіце ў сваім часе, калі выконваеце вы адвечную волю жыцця» (Я.Колас). Мнагазначнае слова можа мець антонімы да кожнага ці некалькіх сваіх значэнняў («глыбокая рака — мелкая рака», «глыбокія веды — павярхоўныя веды»). Антанімія не ўласцівая словам з канкрэтным значэннем («шафа», «бяроза», «стадыён»), вузкаспец. тэрмінам, уласным імёнам, лічэбнікам, займеннікам і службовым словам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РЫЦ САКСО́НСКІ (Maurice de Saxe; 28.10.1696, г. Гослар, Германія — 30.11.1750),
французскі палкаводзец і ваен. тэарэтык. Маршал Францыі (1744). Граф (1711). Пабочны сын курфюрста Саксонскага Аўгуста II (кароль Рэчы Паспалітай у 1697—1706 і 1709—33). Служыў у саксонскіх, польск., аўстр., з 1720 франц. войсках. Удзельнік войнаў за польск. (1733—35) і аўстр. (1740—48) спадчыну (вызначыўся ў час штурму Прагі ў 1741 і Эгера ў 1742). З 1745 галоўнакаманд. франц. арміяй, атрымаў шэраг перамог над англа-галандскімі войскамі ў Фландрыі, што значна ўзняло ваен. прэстыж Францыі і садзейнічала заключэнню Ахенскага мірнага дагавора (1748). У трактаце «Мае летуценні» (1731) выказаў новыя для таго часу ідэі пра перавагі вайсковай павіннасці перад сістэмай вярбоўкі, неабходнасць мець пастаянныя ваен. кадры, пра атаку пяхоты, ролю інж. умацаванняў на полі бою і інш.Вял.значэнне ў вайне надаваў маральнаму фактару.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯРЫЗА́ЦЫЯ ДЫЭЛЕ́КТРЫКАЎ,
працэс узнікнення ў дыэлектрыках стану, які характарызуецца наяўнасцю эл.дыпольнага моманту ў кожнага элемента іх аб’ёму (палярызаванага стану), пад уздзеяннем знешніх фактараў (эл. палёў, мех. напружанняў, змены т-ры і інш.), а таксама сам палярызаваны стан дыэлектрыка. Характарызуецца палярызаванасцю ці вектарам палярызацыі .
Найб. значэнне мае П.д. у знешнім эл. полі, якая абумоўлена зрушэннем электронаў у атамах і іонах (электронная, ці дэфармацыйная палярызацыя), зрушэннем іонаў у цвёрдых дыэлектрыках з іоннай крышт. рашоткай (іонная палярызацыя), паваротам дыпольных малекул (арыентацыйная палярызацыя). Залежыць ад напружанасці знеш. эл. поля — . У слабых палях
, дзе ε0 — эл. пастаянная, χ — дыэлектрычная ўспрыімлівасць. П.д. можа мець месца з прычыны мех. напружанняў (гл.П’езаэлектрычныя матэрыялы). Існуюць дыэлектрыкі са спантаннай (самаадвольнай) палярызацыяй (гл.Піраэлектрычнасць, Сегнетаэлектрыкі), а таксама дыэлектрыкі, здольныя працяглы час захоўваць наэлектрызаваны стан (электрэты).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІЛАВО́Е ПО́ЛЕ,
частка прасторы (абмежаваная ці неабмежаваная), у кожным пункце якой на змешчаны там матэрыяльны пункт (часціцу) дзейнічае вызначаная сіла. Характарыстыкі С.п. могуць залежаць толькі ад каардынат (стацыянарнае С.п.), ад каардынат і часу (нестацыянарнае С.п.) ці мець пастаяннае значэнне ва ўсіх пунктах С.п. (аднароднае С.п.), незалежнае ад каардынат і часу.
С.п., у якім работа сіл поля, што дзейнічаюць на рухомую часціцу, залежыць толькі ад пачатковага і канцавога месцазнаходжанняў гэтай часціцы і не залежыць ад віду яе траекторыі, наз. патэнцыяльным, кожны пункт якога характарызуецца пэўным значэннем патэнцыялу. Напр., гравітацыйнае поле, электрамагнітнае поле. Работу сіл такога поля можна выразіць праз патэнцыяльную энергію часціцы U(x, y, z): A = U(x1, y1, z1) − U(x2, y2, z2), дзе x1, y1, z1, і x2, y2, z2 — каардынаты пачатковага і канцавога пунктаў траекторыі часціцы адпаведна. Гл. таксама Поле фізічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУНІЦЫПАЛІТЭ́Т (ням. Munizipalität ад лац. municipium самакіравальная абшчына),
1) сукупнасць выбарных органаў мясцовага кіравання і самакіравання, а таксама ніжэйшая адм.-тэр. адзінка ў некаторых краінах. Тэрмін «М.» вядомы з часоў Стараж. Рыма, дзе так наз. гарады, якія мелі права самакіравання. У сярэднявеччы гэты інстытут атрымаў развіццё ў магдэбургскім праве. Сучасная структура муніцыпальных органаў складаецца з выбарных устаноў (саветаў, сходаў) і выканаўчага апарата, якія ўзначальвае мэр, бургамістр, староста. М. займаецца мясц. пытаннямі, што маюць важнае значэнне для насельніцтва: жыллёвыя і быт. паслугі, мед. абслугоўванне, школьная адукацыя, санітарыя, мясц. служба правааховы грамадскага парадку, пажарная служба, дарогі і г.д. М. правамоцны займацца гасп. дзейнасцю, мець ва ўласнасці жылыя будынкі, кватэры, зямельныя ўчасткі, устанаўліваць мясц. падаткі і зборы за карыстанне рознымі дабротамі і выгодамі, выдаваць ліцэнзіі. М. таксама называецца будынак, дзе размяшчаецца яго выканаўчы апарат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭСКІ́З (франц. esquisse) у выяўленчым мастацтве, папярэдні накід, маст. твор дапаможнага характару, які з’яўляецца падрыхтоўчым да больш значнай работы, фіксуе яе задуму і асн. кампазіцыйныя сродкі. Рабоце над буйным творам часта папярэднічае серыя Э., дзе распрацоўваюцца агульная структура, кампазіцыя і прасторавыя планы, колеравыя суадносіны і прапорцыі. На розных этапах работы над будучай кампазіцыяй Э. могуць мець розную псіхал., эмацыянальную, сюжэтную ўстаноўку, розныя суадносіны творчага ўяўлення і характару ўспрыняцця натуры, розную ступень завершанасці — ад накідаў да дакладна выкананых кампазіцый. Некат. Э. маюць самаст.маст.значэнне і гіст.-маст. каштоўнасць. У тэатральна-дэкарацыйным, кіна- і тэлемастацтве Э. — закончаная графічная ці жывапісная кампазіцыя з выявай прапанаванага мастаком-пастаноўшчыкам варыянта маст. афармлення тэатр. пастаноўкі, фільма, тэлеперадачы і інш. На аснове Э. ствараюцца дэкарацыі, касцюмы тэатральныя, лялькі да спектакляў і мультфільмаў і інш. Э. выкарыстоўваецца таксама ў афармленчым мастацтве (Э. выстаўкі ці музейнай экспазіцыі, інтэр’ера і інш.), у архітэктуры, у л-ры (вершы-замалёўкі, засн. на адной зрокава-нагляднай дэталі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Áusschlagm -(e)s, -schläge
1) вы́сыпка, сып
2) адхіле́нне (стрэлкі)
3) вы́нік;
den ~ gében*мець выраша́льнае значэ́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
адыгра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Іграючы, вярнуць прайгранае. Ужо смерць рукі пацірае: — Не адыграеш, брат, да дня Свайго жыцця, кісета, люлькі, Свайго мушкета і каня.Танк.
2. і без дап.Разм. Кончыць іграць. Ён [музыка] тут успомніў родны край, І што не ў кожнай хаце адгасціў, І не на ўсіх хрысцінах пабываў, І не на ўсіх вяселлях адыграў.Танк.
•••
Адыграць ролю — мецьзначэнне, аказаць уздзеянне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Выгляда́ць ’чакаць’ (Яруш.); ’пазіраць; мець выгляд’ (БРС, Гарэц., Яруш., КЭС, лаг.), укр.вигляда́ти ’тс’, рус.выгля́дывать ’вызіраць, паказвацца, мець выгляд’, польск.wyglądać ’вызіраць, цікаваць, чакаць’. Да глядзець; параўн. аналагічныя ўтварэнні з іншымі дзеясловамі — вы‑зіраць, рус.вы‑сматривать ’тс’, значэнне ’мець выгляд’ другаснае; параўн. рус.выглядеть ’тс’, польск.wyglądać ’тс’, чэш.vyhližet ’тс’, рус.выглядеть лічаць калькай з ням.aussehen, чым тлумачыцца незак. тр. дзеяслова, незалежна ад наяўнасці прыстаўкі вы‑ (Фасмер, 2, 367; Шанскі, 1, В, 220).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Клевяшчы́на ’расліна сямейства парасонавых’ (Кіс., ТСБМ). Словаўтваральна да клев‑ішч‑іна (Сцяцко, Афікс. наз., 87, 107). Тады да кляваць (гл.), якое можа мецьзначэнне ’джаліць, кусаць’. Параўн. рус. назву жгун‑корень.