burr2 [bɜ:] n. astron. арэо́л (месяца або зоркі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

паўме́сяца, м.

1. Палавіна месяца (у 2 знач.). Паўмесяца Мікола ўжо не выходзіў з чыгуначнага рэстарана. Новікаў. Міця атрымаў заработак — сто пяцьдзесят карбованцаў за паўмесяца. Навуменка.

2. Палавіна месяца (у 1 знач.); няпоўны дыск месяца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зацьме́нне, -я, н.

1. Астранамічная з’ява, калі адно нябеснае цела або яго цень закрывае другое нябеснае цела.

З.

Месяца.

Сонечнае з.

2. перан. Часовае замарачэнне галавы.

На яго найшло нейкае з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поме́сячно нареч. паме́сячна; (об оплате) ад ме́сяца; (ежемесячно) штоме́сячна;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апаге́й, -я, м.

1. Пункт арбіты Месяца або штучнага спадарожніка Зямлі, найбольш аддалены ад Зямлі; проціл. перыгей (спец.).

2. перан. Найвышэйшая ступень, росквіт чаго-н. (кніжн.).

У апагеі славы.

|| прым. апаге́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

селенагра́фія, ‑і, ж.

Раздзел астраноміі, прысвечаны апісанню паверхні Месяца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фа́за, -ы, мн. -ы, фаз, ж.

1. Момант, этап, асобная стадыя ў развіцці і змяненні чаго-н.

Першая ф. месяца.

Вадкая ф.

Уступіць у новую фазу развіцця.

2. Асобная група абмотак генератара (спец.).

|| прым. фа́завы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

«МЕ́СЯЦ»,

серыя сав. аўтаматычных міжпланетных станцый (АМС) для даследавання Месяца і касм. прасторы, а таксама праграма іх распрацоўкі і запускаў. Створаны для дасягнення паверхні Месяца і мяккай пасадкі на яе, вываду на калямесяцавую арбіту, транспарціроўкі месяцавых самаходных апаратаў, вяртання на Зямлю і інш.

«М.-1» (запуск 2.1.1959) — першая ў свеце АМС, запушчаная ў бок Месяца, першы штучны спадарожнік Сонца. «М.-2» (запуск 12.9.1959) упершыню ў свеце дасягнула паверхні Месяца (14.9.1959). «М.-3» (запуск 4.10.1959) перадала на Зямлю фотаздымкі адваротнага боку Месяца (7.10.1959). «М.-9» (запуск 31.1.1966) здзейсніла мяккую пасадку на паверхню Месяца (3.2.1966). «М.-10» (запуск 31.3.1966) — першы штучны спадарожнік Месяца. «М.-16» (запуск 12.9.1970) даставіла месяцавы грунт на Зямлю; гэта ж зрабілі «М.-20» і «М.-24». «М.-17» (запуск 10.11.1970) даставіла на Месяц месяцавы самаходны апарат («Месяцаход-1»); гэта ж зрабіла «М.-21» з «Месяцаходам-2». Усяго ў 1959—76 запушчаны 24 «М.».

У.​С.​Ларыёнаў.

т. 10, с. 301

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

месяцахо́д, ‑а, м.

Касмічны самаходны апарат, які рухаецца па паверхні Месяца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэгалі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

Спец. Верхні рыхлы слой грунту Месяца.

[Ад грэч. rhēgos — пакрывала і lithos — камень.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)