1. Азяблы. Пятрусь заварушыўся, нацягнуў посцілку на схаладнелыя плечы і заснуў глыбокім сном.Пестрак.// Які стаў халодным. Мерна, роўна шархала .. [Ганна],.. сеяла на слізкую, схаладнелую траву чыстае, як мука, пілавінне.Мележ.
2.перан. Які стаў суровым, строгім. Вочы схаладнелі ад гневу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вага́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Мерна гайдацца з боку ў бок або зверху ўніз.
Маятнік вагаецца.
2.перан. Быць у нерашучасці, адчуваць няўпэўненасць, сумнявацца.
В. ў ацэнцы рамана.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Быць няўстойлівым, хісткім, мяняцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ці́каць, ‑ае; незак.
Ціха і мерна панукваць (звычайна пра гадзіннік і гадзіннікавы механізм). Будзільнік спакойна цікаў на стале.Гроднеў.Ледзь чутна цікаў гадзіннікавы механізм заведзенай міны.Шамякін.// Утвараць гукі, падобныя да цікання гадзінніка. Ці помніш, сцежка ціхая, Абцасікі вясёлыя? Трывожна сэрца цікае, З тугой гляджу наўкола я.Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дады́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Павольна, з цяжкасцю дайсці да якога‑н. месца; дацягнуцца, давалачыся. Памалу, мерна, крок за крокам У сваім раздум’і адзінокім Дадыбаў бацька скора к дому.Колас.Лес, здаецца, зусім побач. Вось ён, чорны, як сцяна, але дадыбай да яго, калі цяжка ісці па калена ў снезе, калі займае дух.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасту́квацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Утвараць адначасовы або папераменны часты стук (аб некалькіх прадметах). Перастукваюцца аўтаматычныя станкі. □ Мерна перастукваюцца буферамі вагоны.Сяргейчык.
2. Перагаворвацца з кім‑н. пры дапамозе ўмоўнай сістэмы стукаў. Пятро зразумеў, што арыштаваны забаўляў яго песняй для таго, каб другія, што сядзелі ў розных камерах, у гэты час маглі перастуквацца праз сцяну.Капусцін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уні́зе, прысл.
У ніжняй частцы; ніжэй чаго‑н.; проціл. уверсе. Унізе мерна цякла Бярэзіна, якая яшчэ не ўвайшла пасля пав[о]дк[і] ў свае берагі.Ігнаценка.Я са сваім таварышам Адамам Лявончыкам пілаваў дошкі прадоўжнай пілой. Ён наверсе, я ўнізе.Чарнышэвіч.[Конь] стаяў.. пад старой разгалістай таполяй з падранай унізе парою.Мележ.Дом на гары і ўнізе чорны млын, Як дзве паходні, уначы гарэлі.Астапенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адгруката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.
Разм. Перастаць грукатаць. Калі адгрукочуць трамваі і самазвалы, Пагаснуць у інтэрнатах запозненыя агні, Па Мінску задумліва крочыць Янка Купала, Радкі ненапісаных вершаў шэпчучы ў цішыні.Бураўкін.//перан. Прайсці, мінуцца. Калі паўвека мерна адгрукоча І ўжо не так бурліць у жылах кроў, І шлях жыццёвы, і сваіх сяброў Хто прыгадаць у цішыні захоча, Няхай жа той ніколі не забудзе Квяцістую дарогу ў родны дом.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калыха́цца, ‑лышуся, ‑лышашся, ‑пытацца; незак.
Мерна рухацца зверху ўніз або з боку ў бок; гайдацца, хістацца. Сытыя ад мёду пчолы падалі на пахучыя краскі і калыхаліся на лёгкіх іхніх сцяблах, упіваючыся салодкім ліпкім мёдам.Галавач.Лодка калыхалася на глыбокіх хвалях, калі Даніла плыў па возеры.Пестрак.// Чуцца, разносіцца (пра гукі). А выйдзеш летняй раніцай у поле — Раса і сінія званочкі на мяжы, І песні, што калышуцца ў прыволлі.Тарас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
mäßig
1.
a
1) памярко́ўны, сярэ́дні
2) пасрэ́дны
2.
adv уме́рана, ме́рна; стры́мана
~ lében — жыць скро́мна [сці́пла] =mäßigпаўсуф. прыметнікаў, паказвае на адпаведнасць правілу, закону, абавязку, вызначанаму парадку: régelmäßig рэгуля́рны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
крамя́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Пругкі, цвёрды, сакавіты. Мерна, роўна шархала [піла], уядалася ў крамяную белую моц дрэва.Мележ.У разоры ўзвышаецца.. горка крамяных агуркоў, выбраных учора з град калгасніцамі.Пестрак.// Поўны здароўя, сілы (пра чалавека). Ляжала Ганна на ложку, песцячы ў мяккай цёплай пасцелі сваё маладое крамянае цела.Нікановіч.
2.перан. Свежы, ядраны. І здаровае, крамянае надвор’е, і яркія цёплыя фарбы маглі б толькі радаваць і бадзёрыць нашых хадакоў.Якімовіч.// Грубаваты. Гэта быў ужо не той задзірысты франтавік Бесо Коркія, які мог сказаць сустрэчнай шыкарнай даме крамянае слоўца.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)