На ПнЗ Венесуэлы і ПнУ Калумбіі. Займае частку тэктанічнай катлавіны з воз.Маракайба, Венесуэльскі заліў і прылеглую да яго сушу. Пл. 86 тыс.км². Вядома каля 80 нафтавых (найб. — Балівар, Лама, Ламар, Мене-Грандэ і інш.) і 4 газавыя радовішчы ў адкладах неагену, палеагену і мелу. Пач. запасы нафты каля 6,6 млрд.т, газу — 1,7 трлн. м³ (1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́МАНТАЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА НА́ФТЫ.
У Сургуцкім р-не Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі Расійскай Федэрацыі. Уваходзіць у Заходне-Сібірскую нафтагазаносную правінцыю. Адкрыта ў 1965. Распрацоўваецца з 1970. Выяўлены 4 нафтавыя гарызонты на глыб. 1,9—2,5 км у адкладах ніжняга мелу. Паклады пластовыя, скляпенневыя, пластова-літалагічныя. Эфектыўная магутнасць пластоў 12—30 м. Шчыльн. нафты 0,87—0,89 г/см³, уключае серу 1,3—2,08%. Спосаб эксплуатацыі — законтурнае завадненне. Цэнтр здабычы г. Ніжнявартаўск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́МБІНА (Pembina),
газанафтавае радовішча ў Канадзе, у межах Заходне-Канадскага нафтагазаноснага басейна. Нафтавыя паклады адкрыты ў 1953, эксплуатуюцца з 1954; газавыя — адпаведна ў 1957 і з 1960. Пл. 2100 км². Паклады на глыб. 0,9—1,9 км, асноўныя ў пясчаніках карбону, юры, мелу. Пачатковыя запасы нафты 240 млн.т, газу — 44 млрд.м³. Шчыльн. нафты 0,82—0,87 г/см³. Выяўлена 150 пакладаў. Цэнтр — г. Эдмантан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАТЛО́РСКАЕ РАДО́ВІШЧАнафтавае.
У Цюменскай вобл., Расія. Уваходзіць у Заходне-Сібірскую нафтагазаносную правінцыю. Адкрыта ў 1965, эксплуатуецца з 1969. Паклады ў тэрыгенных адкладах ніжняга мелу і верхняй юры на глыб. 1610—2350 м. Выяўлена 10 пакладаў нафты нафтэнаметанавага тыпу, у т. л. з газавай шапкай. Пач. дэбіт свідравін 47—200 т/сут. Шчыльн. нафты 0,85 г/см³, мае 0,68—0,86% серы. Цэнтр здабычы — г. Ніжнявартаўск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРЭІ́НСКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН,
у Хабараўскім краі Расійскай Федэрацыі. Працягласць 150 км, шыр. 50—60 км. Пл. 6000 км². Вугляносныя адклады верхняй юры—ніжняга мелу. Балансавыя запасы да глыб. 300 — 1,9 млрд.т.
Адкрыты ў 1844, прамысл. распрацоўка з 1939. Вуглі каменныя, маркі Г. Цеплыня згарання на рабочае паліва каля 20 МДж/кг. Здабыча падземным і адкрытым спосабамі. Вуглі выкарыстоўваюцца як энергет. паліва на ТЭЦ (80%) і прамысл. прадпрыемствамі рэгіёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГАРА́НЫ,
радовішча мелу ў Ваўкавыскім р-не Гродзенскай вобл., каля в. Пагараны. Лінзападобны паклад у выглядзе адорвеня туронканьякскага ўзросту залягае ў ледавіковых адкладах дняпроўскага і сожскага зледзяненняў. Мел белы, шаравата-белы, шчыльны, месцамі трэшчынаваты, масіўны; аксіду кальцыю СаО у ім 52,5—55,5%. Разведаныя запасы 30,1 млн.т. Магутнасць карыснай тоўшчы 3—61 м, ускрышы (пяскі, супескі) 0,3—16 м. Мел прыдатны на выраб цэменту, вапны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫ́ПЯЦКА-ДНЯПРО́ЎСКАЯ СІНЕКЛІ́ЗА,
буйная адмоўная тэктанічная структура Усходне-Еўрапейскай платформы. Выцягнута ў паўн.-зах. напрамку на 900 км, шыр. да 200 км і больш Размешчана паміж Беларускай і Варонежскай антэклізамі на ПнУ і Украінскім шчытом на ПдЗ, накладзена на іх схілы, а таксама на познадэвонскія Прыпяцкі, Дняпроўскі рыфты і Брагінска-Лоеўскую седлавіну. Запоўнена асадкавымі адкладамі карбону, пярмі, трыясу, юры, мелу, палеагену, неагену і антрапагену магутнасцю да 12 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАЛЕ́ННЕ ГО́РНЫХ ПАРО́Д,
выхад карэнных горных парод на зямную паверхню. Бывае натуральнага паходжання (па берагах рэк, схілах яроў, хрыбтоў) і штучнага (у кар’ерах, шахтах, шурфах, канавах). Маюць навуковае (у геалогіі) і практычнае (пры пошуках карысных выкапняў) значэнне. На Беларусі некаторыя агаленні абвешчаны геалагічнымі помнікамі прыроды, на асобных з іх наладжана вытв-сцьбуд. матэрыялаў (напр., Мікашэвіцкае, Глушкавіцкае радовішчы буд. каменю).
Да арт.Агаленне горных парод. Роскае геалагічнае агаленне мелу ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ПНА,
вяжучае рэчыва, якое атрымліваюць абпальваннем вапняку, мелу і інш. вапнава-магнезіяльных горных парод. Адрозніваюць вапну паветраную (цвярдзее толькі на паветры) і гідраўлічную (цвярдзее і ў вадзе). Паветраная вапна мае ў асн. аксіды кальцыю і магнію, гідраўлічная — дадаткова сілікаты, алюмінаты і фераты кальцыю. Паветраную вапну падзяляюць на нягашаную (кіпелку, гл.Кальцыю аксід) і гашаную (пушонку, гл.Кальцыю гідраксід). Выкарыстоўваецца ў буд-ве, вытв-сці сілікатнай цэглы, для ачысткі цукровабурачнага соку, вапнавання глебы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТО́ЛІНСКІ СТАДЫЯ́Л,
адзін з буйных этапаў адступання дняпроўскагазледзянення. Краявыя марэны прадстаўлены асобнымі градамі ў раёне гарадоў Столін і Ельск. С.с. і наступны мазырскі стадыял раздзяліліся ўздзенскім інтэрстадыялам. Марэна С.с. (магутнасць 10—15 м) вызначаецца насычанасцю матэрыялам мясц. парод (мелу, палеагену, неагену), часта ўтрымлівае іх адорвені. Тыповыя флювіягляцыяльныя пароды — пяскі шэрыя, дробназярністыя, з уключэннем жвіру і галькі з мясц. парод (крэмень, кварцытападобны пясчанік і інш.), запаўняюць даліны сцёку талых ледавіковых вод або ўкрываюць водападзелы.