ПЕ́МБІНА (Pembina),
газанафтавае радовішча ў Канадзе, у межах Заходне-Канадскага нафтагазаноснага басейна. Нафтавыя паклады адкрыты ў 1953, эксплуатуюцца з 1954; газавыя — адпаведна ў 1957 і з 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)