Ганарысты, фанабэрысты чалавек. [Хірургу] не раз хацелася кінуць папрок гэтаму ганарліўцу, якога ён адваяваў у смерці, але кожны раз яго спрактыкаваны розум раіў маўчаць.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да заперціся (у 1, 2 знач.).
2.Разм. Зацята маўчаць, замоўчваць што‑н. Запірацца на допыце.
3.Зал.да запіраць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассе́янасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць рассеянага.
2. Адсутнасць увагі, інтарэсу да чаго‑н. пэўнага. [Стары] нават маўчаць і слухаць умее з рассеянасцю, выказваючы знявагу да субяседніка.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цур!выкл., разм. halt!, nicht wéiter!;
цур! маўча́ць! dass du áber schweigst!;
цур! мяне́ (угульні) nicht ánrühren!
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Маўчу́н ’маўклівы, негаваркі чалавек’ (ТСБМ, Мат. Гом., беласт., Сл. ПЗБ), моўчу́н (ТС). Укр.мовчу́н ’тс’. Да маўча́ць (гл.). Аб суфіксе ‑unъ гл. Слаўскі, SP, 1, 134.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
маўча́льнік, ‑а, м.
Разм. Пра таго, хто любіць маўчаць, не любіць гаварыць. [Лучыніна:] Нашто мой бацька маўчальнік, але і ён загаварыў, што Бондар і клапатлівы гаспадар, і добры чалавек...Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашкра́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм.
1.што. Нанесці драпіны, пісягі на што‑н. [Васіліна:] — Шкада, [туфлікі] пашкрабаеш у лесе.Савіцкі.
2. Шкрабаць некаторы час. [Ладынін] ціха пашкрабаў у шыбу; пачакаў — маўчаць.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІНКО́ (Васіль Пятровіч) (14.1.1902, с. Мінкаўка Харкаўскай вобл., Украіна — 30.1.1989),
украінскі пісьменнік. Вучыўся ў Харкаўскім ун-це нар. адукацыі (1929—31). Дэбютаваў у 1924. Пісаў апавяданні, нарысы (зб-кі «Улада на месцах», 1928; «Поўная чаша», 1950), аповесці («Ярына Чаркас», 1936; «Над Харол-ракой», 1949) і інш. Актуальнасцю тэматыкі вызначаліся сатыр. камедыі «Не называючы прозвішчаў» (1953), «Маўчаць забаронена» (1955), «На хутары ля Дзіканькі» (1958), «Жаніх з Аргенціны» (1960), «Камедыя з двума інфарктамі» (1967), «Яго вялікасць — каравай» (1979) і інш. Аўтар драм, аўтабіягр. аповесці «Мая Мінкаўка» (ч. 1—2, 1962—70), мемуараў «З пяром, як з ружжом» (1981).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫСЛІВЕ́Ц (Валянцін Цімафеевіч) (9.5. 1937, в. Хазянінкі Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 25.6.1993),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1967). Працаваў на з-дзе ў Мінску (1959—64). З 1967 на Бел. радыё і тэлебачанні, у час. «Полымя», Бел. фондзе культуры і інш. Друкаваўся з 1962. Аўтар дакумент. аповесцей, нарысаў, апавяданняў: зб-кі «Дубы не маўчаць» (1967), «Мае заводчыкі» (1969), «Гарачая сталь» (1971), «Крылаты канвеер» (1975), «Партрэты знаёмых» (1976), «Скрыль мёду» (1984), «Каханне на золку» (1986), «Выгнанне грэшнікаў» (1990) і інш., у якіх узнімае праблемы развіцця горада і вёскі, тэму экалогіі асэнсоўвае як комплекс вытворчых і маральна-этычных праблем па захаванні і ўзбагачэнні нац. духоўнай спадчыны.