выраза́ць (на дрэ́ве, мэта́ле, шкле), гравірава́ць
2.
v.i. (on)
застава́цца, захо́ўвацца ў па́мяці
His mother’s face was engraved on his memory — Ма́тчын твар захава́ўся ў яго́най па́мяці
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
НАВУМО́ВІЧ, Наўмовіч Міхась (н. 3.10.1922, в. Рамашкавічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.), грамадскі дзеяч бел. эміграцыі, мастак, фізіятэрапеўт. Пасля сканчэння Навагрудскай бел. гімназіі (1944) мабілізаваны ў Бел. краёвую абарону, потым у дывізію СС «Беларусь». Восенню 1944 перайшоў да франц. партызан. З канца 1944 у Андэрса арміі. З чэрв. 1945 жыў у Італіі. З 1947 у Францыі, дзе скончыў Нац. вышэйшую школу мастацтва (ф-т скульптуры, 1953) і школу фізіятэрапіі (1955) у Парыжы. Выкладаў анатомію і марфалогію ў дзярж. і прыватных школах фізіятэрапіі і мастацтва. Узначальваў Аб’яднанне бел. работнікаў у Францыі (з 1946), Бел. незалежніцкую арг-цыю моладзі ў Францыі (1949—52), Аб’яднанне бел. студэнтаў, Бел. аб’яднанне камбатантаў. Рэдагаваў час. «Моладзь» (1948—54). З 1991 старшыня Беларускага хаўрусу. Аўтар больш як 10 скульпт. твораў з каменю, у т. л. помніка на магіле М.Равенскага, скульптур для касцёлаў, моста Аляксандра III і Новага моста (Парыж). Пераможца конкурсу на стварэнне статуі Жанны д’Арк. У 1950—60-я г. аформіў выдадзеныя ў замежжы кнігі «Спадчына» Я.Купалы, «Сымон-музыка» Я.Коласа, «Матчын дар» А.Гаруна, альманах «Ля чужых берагоў». Малюе і акварэллю. Узнагарода па анатоміі Prix Hugier (1949).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паніжэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1. Зрабіцца, стаць ніжэйшым або размясціцца ніжэй. Матчын дом, здаецца, яшчэ глыбей уехаў у зямлю, паніжэў, паблажэў.Навуменка.Ляснік падышоў да браканьера, і той адразу панік, паніжэў.Кірэенка.Сонца паніжэла і зрабілася нейкім асабліва літасцівым і добразычлівым да зямлі: не пячэ, не сушыць, а толькі песціць — нібыта купае яе, стомленую і знямоглую за лета, у ласкавых промнях.Васілевіч.
2.(1і2ас.неўжыв.). Паменшыцца (аб узроўні, інтэнсіўнасці і пад.). Напружанне току паніжэла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сланя́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.
1.Разм. Хадзіць туды-сюды (звычайна без мэты, без справы); бадзяцца без работы. І па шырокім тратуары Ужо сланяюцца не пары, А хлопцы крочаць на завод, І кожнаму — дваццаты год.Грахоўскі.Вавіць час застаўся Дома матчын сын, З кута ў кут сланяўся Без яе, адзін.Калачынскі.Палонныя сланяліся, як сонныя мухі, па двары і хаваліся ў будынак.С. Александровіч.
2. Злёгку хістацца. Сланяцца ад стомы. □ [Маці:] — Што ты, здурэў? Чалавек з голаду аж сланяецца, а ён — галіцца.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НІ́ЗКА ВЕ́РШАЎ,
цыкл вершаў, аб’яднаных агульнай тэмай, галоўнымі героямі, падабенствам будовы, стылёва-жанравымі адзнакамі і інш. У бел. л-ры тэрмін «нізка» ў крыху інш. форме («нанізка») упершыню ўжыты М.Багдановічам у арт. «За тры гады» (1913). Н.в. пашырана ў бел. паэзіі з пач. 20 ст. Н.в. «З песень беларускага мужыка» змясціў Я.Купала ў зб. «Жалейка» (1908), з асобных паэт. цыклаў складаюцца зб-кі Я.Коласа «Песні-жальбы» (1910), Багдановіча «Вянок» (1913), А.Гаруна «Матчын дар» (1918). Узаемасувязь паміж творамі, якія ўваходзяць у Н.в. бывае самая разнастайная. Іх можа яднаць агульны лірычны настрой («Крыху восені і жменька кляновых лістоў» У.Дубоўкі), жанр («Трохрадкоўі», «Пяцірадкоўі» А.Глобуса), тэма («Водар і шолах» Д.Бічэль-Загнетавай), погляд аўтара на пэўную гіст. падзею («Курапаты» А.Дэбіша), скразная эстэт.-філас. думка («Чатыры стыхіі» С.Дзяргая), постаць апавядальніка («Вёска» Я.Купалы), месца дзеяння («Полацк. Нафтабуд» Г.Бураўкіна). У паэзіі бываюць ўстойлівыя, т.зв. цвёрдыя віды вершаваных нізак; трыпціх («Трыпціх Ушаччыны» Р.Барадуліна), вянок санетаў («Нарач» Н.Гілевіча) і інш. Пашырана ў сучаснай паэзіі, асабліва ў творчасці маладых аўтараў (Дэбіш, І.Пракаповіч, І.Снарская, І.Хадарэнка, А.Чобат і інш.). Н.в. называюць таксама цыкл вершаў новай кнігі паэта, змешчаны ў перыядычным выданні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паме́ншаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Стаць меншым па аб’ёму, колькасці, велічыні. Ды і ростам.. [Яцкевіч] нібы паменшаў: ну што гэта за мужчына, мне па плячо?Карпюк.Зблажэў не толькі матчын дом. Як бы папрысядалі, паменшалі памерамі ўсе навакольныя дамкі, хаціны, панадворкі, да дробязей знаёмыя з маленства.Навуменка./убезас.ужыв.Парадзеў лес на берагах С[а]жа, паменшала і вады.Дуброўскі.// Стаць меншым па сіле, інтэнсіўнасці. У пакоі пацямнела, агонь у лямпе паменшаў — відаць, дагарала газа.Шахавец.Калі ж нарадзіліся Соня і Леначка, рэўнасць.. [Юркава] не толькі не паменшала, але стала яшчэ больш лютая.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Перахрысціць каго‑н. са словамі малітвы, з пажаданнем удачы, шчасця. [Янка Андрэю:] — Валяй, браце. Абедзвюма рукамі благаслаўляю цябе ў дарогу. Няхай будзе яна насыпана жоўценькім пясочкам!Колас.Добрай матчынай рукою Благаславі на трудны шлях.Глебка.
2. Ухваліўшы, накіраваць на што‑н. Калі ж, палаючы ў агні, мяне Радзіма Пазвала ў паход у грозны час, — На подзвігі яна благаславіла І матчын аддала мне свой наказ.Русак.// Ухваліць, даць згоду на што‑н. — Давайце, хлопцы, пачынайце, — благаславіў Варанецкі.Дуброўскі.Але выбіраць не прыходзілася, і Панасюк, які вярнуўся ад шаўца з добрымі весткамі, благаславіў гэты сумесны твор у друк.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
партрэ́т, ‑а, М ‑рэце, м.
1. Малюнак, рысунак, вялікая фатаграфія чалавека або групы людзей. Скульптурны партрэт. □ На адной сцяне віселі партрэты Карла Маркса і Леніна.Колас.Змітрок і Таня разам глянулі на сцяну, дзе побач з партрэтам бацькі з нядаўняга часу вісеў і матчын партрэт.Ваданосаў.//Разм. Пра таго, хто вельмі падобны да каго‑н. — [Дачка] у яго адна была і, акрамя таго, — выліты партрэт нябожчыцы-жонкі.Мележ.
2. Апісанне знешнасці персанажа ў літаратурным творы. Вось як жывога, дзядзьку бачу. Я тут партрэт яго зазначу. Ён невысок, не надта ёмак.Колас.// Характэрныя рысы, агульная характарыстыка каго‑, чаго‑н. Часта з адзінкавых трапных дэталей або асобных персанажаў ствараецца калектыўны партрэт воінскай масы, народа.Дзюбайла.
•••
Кабінетны партрэт — фатаграфія пэўных памераў (18×24); невялікі партрэт.
[Фр. portrait.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАРУ́Н (Алесь) (сапр.Прушынскі Аляксандр Уладзіміравіч; 11.3.1887, б. фальварак Новы Двор Мінскага р-на — 28.7.1920),
бел. пісьменнік, дзеяч нац.-вызв. руху. Скончыў мінскія гар. (1897) і рамеснае (1902) вучылішчы. Працаваў у Мінску сталяром. З 1904 чл. партыі эсэраў-максімалістаў. За антыўрадавую дзейнасць у 1907 арыштаваны і ў 1908 сасланы ў Кірэнскі пав. Іркуцкай губ. З 1912 з Я.Лёсікам у Мельнічным выселку каля Кірэнска. Пасля працаваў на Лене і Віціме, на залатых капальнях у Бадайбо. У Мінск вярнуўся ў вер. 1917 хворы на сухоты. Удзельнічаў у дзейнасці бел. арг-цый. Віцэ-старшыня Усебеларускага з’езда 1917, удзельнічаў у стварэнні БНР, рэдагаваў газ.«Беларускі шлях», у 1919—20 узначальваў Бел.нац.к-т, быў чл.Бел. вайсковай камісіі. У 1920 хвароба абвастрылася. Па дарозе на курорт Закапанэ памёр у Кракаве.
Раннія творы не зберагліся. 1905 датуецца паэма «Мае коляды» (Вільня, 1920, пад псеўд. А.Сумны) — гісторыя абуджэння нац. свядомасці ў вясковага хлопчыка. З 1907 друкаваўся ў газ. «Наша ніва». Пісаў пераважна лірычныя вершы, якія вызначаюцца меладычнасцю, багаццем рытміка-інтанацыйнага ладу, спалучэннем філас. заглыбленасці з публіцыстычнасцю і тонкім лірызмам, творчым засваеннем фалькл. традыцый. Паводле матываў і тэматыкі яго паэзія блізкая да паэзіі Я.Купалы і Я.Коласа. У ёй выказана такое ж неадольнае жаданне лепшай долі для народа, непрымірымасць да несправядлівасці, гатоўнасць ахвяраваць сабой дзеля шчасця людзей і Бацькаўшчыны. Аўтар зб. паэзіі «Матчын дар» (1918, 2-е выд. 1929, факсімільнае выд. 1988). Адметнасць прозы Гаруна — яе ідэйна-тэматычнае багацце. Пісаў пра нац. бяспраўе беларуса («Пан Шабуневіч»), пра тое, як астрог калечыць лёс чалавека, разбурае яго псіхалогію («Чалавек без крыві», «Маладое»). Сцэны з жыцця бел. пасяленца ў Сібіры паказаў у апавяданні «Свята». Празаічны трыпціх «П’ера і Каламбіна» аб’ядноўвае тэма кахання, маст. роздум аб загадкавай сіле гэтага пачуцця. Празаічныя творы падпісваў псеўд. І.Жывіца. У зб. «Жывыя казкі» (1920) увайшлі п’есы для дзіцячага тэатра, прасякнутыя жыццесцвярджальным аптымізмам, непрымірымасцю да фальшу і несправядлівасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дзед1, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Бацькаў або матчын бацька. А вакол стаяць дзяўчаты, Шмат хлапцоў, мужчын, кабет. Тут сынок, ды тут і тата, Тут і ўнучак, тут і дзед.Крапіва.
2. Стары чалавек. Па раёну ходзіць слава, Што Анісім — мудры дзед.Панчанка.
3.Разм. Муж. Добра каша пры хлебе, добра баба пры дзедзе.Прыказка.
•••
Дзед Мароз — казачная істота, увасабленне марозу ў выглядзе дзеда з доўгай сівой барадой, у кажуху, зімовай шапцы, з кіем у руцэ. Вокны друкарні зусім замурованы дзівоснымі ўзорамі Дзеда Мароза.Брыль.
За дзедам-шведам — вельмі даўно.
Следам за дзедамгл. следам.
дзед2,
гл. дзяды 2.
дзед3, ‑а, М ‑дзе, м.
Уст. Прыстасаванне, у якое ўтыкалася лучына для асвятлення хаты. Цьмяна гарэла лучына, уваткнутая ў дзеда — спецыяльна зробленую для гэтага прыладу.Чарнышэвіч.[Гаспадар] схадзіў у цёплую хату, вынес адтуль «дзеда» з лучынай, з запальніцы падпаліў.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)