Гаты́чны ’гатычны’ (БРС). Укр. готи́чний, рус. готи́ческий. Гэта назва стылю ў мастацтве з’яўляецца запазычаннем з франц. gothique ’тс’ (а гэта ад назвы германскага племя готаў). Гл. Шанскі, 1, Г, 150–151.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

арыента́льны, ‑ая, ‑ае.

Характэрны для краін Усходу; усходні. Арыентальны стыль у выяўленчым мастацтве.

[Лац. orientalis — усходні.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Kitsch

m -(e)s кітч, халту́ра (у мастацтве)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Barck

n, m -s баро́ка (стыль у мастацтве)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Мадэрн ’дэкадэнцкі напрамак у архітэктуры і мастацтве на мяжы XIX і XX стст.’, (разм.) ’што-небудзь сучаснае, моднае’ (ТСБМ). Еўрапейскае слова, запазычанае з рус. модерн < фр. moderne ’самы новы, сучасны’ (Лёхін, 456).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

імпрэсіяні́зм, -у, м.

Плынь у мастацтве канца 19 — пачатку 20 ст., прадстаўнікі якой імкнуліся да непасрэднай перадачы суб’ектыўных адчуванняў, мімалётных уражанняў і настрояў.

|| прым. імпрэсіяні́сцкі, -ая, -ае і імпрэсіяністы́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сва́стыка, -і, ДМ -тыцы, мн. -і, -тык, ж.

Знак у выглядзе крыжа з загнутымі пад вуглом канцамі — эмблема германскага фашызму (першапачаткова арнаментальны матыў у старажытных культурах, у мастацтве некаторых народаў).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экспрэсіяні́зм, -у, м.

Плынь у мастацтве і літаратуры 1-й палавіны 20 ст., прадстаўнікі якой лічылі сваёй асноўнай задачай выражэнне ўнутранага свету мастака, яго суб’ектыўных творчых перажыванняў.

|| прым. экспрэсіяністы́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

romanticism [rəʊˈmæntɪsɪzəm] n.

1. (таксама Romanticism) раманты́зм (напрамак у літаратуры і мастацтве)

2. раманты́зм

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

супрэматы́зм, ‑у, м.

Фармалістычная плынь у рускім мастацтве пачатку 20 ст., разнавіднасць абстрактнага мастацтва.

[Ад лац. supremus — вышэйшы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)