плоская алгебраічная крывая 3-га парадку. Ураўненне ў прамавугольных каардынатах
, дзе a — дыяметр утваральнай акружнасці з цэнтрам у пункце (0; a/2). Мае асімптоту — вось Ox; максімум дасягаецца ў пункце (0; a); плошча паміж крывой і асімптотай S = Πa2. Назва ад прозвішча італьян. матэматыка М.Аньезі, які вывучаў яе (1748).
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
мі́німум, -у, м.
1. Найменшая колькасць, найменшая велічыня ў шэрагу дадзеных; проціл.максімум.
Скараціць выдаткі да мінімуму.
2. Сукупнасць ведаў, навучальных прадметаў, абавязковых для спецыяліста, а таксама экзамены па гэтых прадметах.
Кандыдацкі м.
М. па агратэхніцы.
3.у знач.прысл. Сама менш (пры словах, якія абазначаюць колькасць).
Каштуе м. пяцьсот рублёў.
4.у знач.прым., нязм. (ужыв. пасля азначаемага слова). Тое, што і мінімальны.
Праграма-м.
○
Пражытачны мінімум — найменшая колькасць сродкаў, якая неабходна для існавання.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Экстрэмум 4/334; 11/426, гл.Максімум і мінімум
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛІ́НА СМЕ́РЦІ (Death Valley),
міжгорная бязводная ўпадзіна на ПдЗ ЗША (штат Каліфорнія), у пустыні Махаве. Даўж. з ПнЗ на ПдУ каля 250 км. Адна з найб. глыбокіх (85 м ніжэй узр. м.) і бязводных упадзін на Зямлі, самае нізкае месца Паўн. Амерыкі. Абс.максімум т-ры паветра 56,7 °C (самая высокая ў Зах. паўшар’і). Назва звязана з золаташукальнікамі, якія загінулі тут у 1849 ад недахопу вады. Нацыянальны помнік прыроды (1933).
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ПЕРСЕІ́ДЫ,
адзін з самых яркіх метэорных патокаў. Радыянт знаходзіцца ў сузор’і Персея (адсюль назва). Назіраюцца штогод з 15 ліп. да 26 жн. (максімум 12 жн.). Вядомы з 830. Утвараюцца з прычыны выкідаў рэчыва з каметы 109P/Свіфта—Тутля. Да 1979 давалі ў максімуме 70—80 метэораў за гадзіну, у 1990-я г. рэгістравалася да 1000 метэораў за гадзіну. П. — першы метэорны паток, для якога выяўлена сувязь з каметай (італьян. астраном Дж.Скіяпарэлі, 1866).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мініма́кс
[ад міні(мум) + макс(імум)]
мат. значэнне функцыі дзвюх пераменных (x, y), якога яна дасягае, калі ўзяць спачатку максімум па y, а потым мінімум па x.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
програ́ммав разн. знач. прагра́ма, -мы ж.;
програ́мма-ма́ксимум прагра́ма-ма́ксімум;
програ́мма-ми́нимум прагра́ма-мі́німум;
програ́мма конце́рта прагра́ма канцэ́рта;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АЗАНАСФЕ́РА (ад грэч. ozo пахну + сфера),
азонавы экран, слой у межах стратасферы з павышанай канцэнтрацыяй азону (на выш. 20—25 км у 10 разоў большая, чым каля паверхні Зямлі). Затрымлівае асн.ч. пагібельнага для ўсяго жывога касм. выпрамянення. Максімум азону ў азанасферы прыпадае на вясну, мінімум — на восень. З сярэдзіны 1980-х г. над Антарктыдай было зафіксавана перыяд. знікненне азону (азонавая дзірка), зменшылася яго колькасць і над іншымі тэрыторыямі. Мяркуюць, што ўзнікненне і пашырэнне азонавых дзірак тлумачыцца ўздзеяннем на азанасферу выкідаў у атмасферу хлорфторвугляродаў (фрэонаў).