Рэ́мез ’птушка атраду вераб’іных’ (ТСБМ, ТС), рэме́за, рэмезо́к ’тс’ (ТС), рэ́мус ’рэмез, Remiz pendulinus L.’ (Нікан.), рэ́міс ’стрыж, Apus apus’ (ЛА, 1), рэмісь ’чорны стрыж’ (Шатал.). Сюды ж рэмезо́ ’гняздо рэмеза’ (ТС). Рус.ре́мез, укр.ре́мез, чэш.remiz, польск.remiz. Паводле Фасмера (3, 467), праз польскую мову запазычана з ням.Riedmeise ’чарацянка’, дзе Ried ’чарот’, Meise ’сініца’ (Булыка, СІС, 2, 323). Брукнер лічыць назву славянскай і суадносіць са славац.remzati ’шчабятаць’, а таксама дапускае этымалагічную сувязь з rzemieśniczek ’рэмез’, паколькі гэтая птушка з вялікім майстэрствам робіць гняздо (параўн. таксама ст.-рус.ремези ’майстры’); праблема толькі ў тым, як растлумачыць пераход rze‑ > re‑ (Брукнер, 457).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
інтры́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Рмн. ‑жак; ж.
1.Памянш.да інтрыга (у 1 знач.). Пошлая інтрыжка. □ Згіньце, Пігмеі і душагубы, Аматары склок І майстры інтрыжак.Кірэенка.
2. Мімалётная любоўная сувязь. Любоўная інтрыжка. □ Адчувалася, нібы і пад гэтай меднай грыўкай, гулліва навісаўшай на лоб, калышуцца цьмяныя думкі, якія ніяк не ўкладваюцца ў сталы, прызвычаены свет яе [Любіных] інтарэсаў: інстытуцкія хлопцы, дзяўчаты, нявінныя інтрыжкі.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АМА́ЦІ (Amati),
італьянскія майстры смычковых інструментаў. Працавалі ў Крэмоне. Андрэа (каля 1520 — каля 1580) — заснавальнік крэмонскай школы. Упершыню вызначыў падбор дрэва і стварыў класічны тып скрыпкі з яркім серабрыстым, але не моцным гучаннем. Яго сыны — Антоніо (1540 — пасля 1600) і Джыралама (1561—1680) часта працавалі разам. Іх інструменты больш вытанчанай формы. Найб. вядомы Нікала Амаці (3.12.1596 — 12.4.1684), сын і вучань Джыралама. Стварыў новую мадэль скрыпкі «Гранд Амаці» з дасканалымі формамі, прыгожым моцным гукам. Сярод яго вучняў — А.Гварнеры, А.Страдывары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРАЎНІ́ЦКІ ПЕРСАНА́Л,
службовыя асобы, апарат кіравання, адміністрацыя прадпрыемства (фірмы, арг-цыі). У залежнасці ад функцый, якія выконвае пэўны работнік, К.п. прадпрыемства падзяляецца на ўліковыя катэгорыі: інжынерна-тэхн. работнікі (ІТР), служачыя і інш. У сваю чаргу наменклатура пасад служачых і ІТР аднесена да груп, сярод якіх вылучаюцца кіраўнікі — дырэктары і іх намеснікі, нач. цэхаў, аддзелаў, майстры і брыгадзіры; спецыялісты — эканамісты, юрысты, бухгалтары, тавараведы, праграмісты і інш.; дапаможны тэхнічны персанал — сакратары, машыністкі, рахункаводы, тэхнікі, лабаранты, экспедытары і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ДЭ ((Bode) Вільгельм фон) (10.12.1845, г. Кальфёрдэ, Германія — 1.3.1929),
нямецкі гісторык мастацтва, музейны дзеяч. Працаваў у Берлінскіх маст. музеях: дырэктар аддзела хрысц. скульптуры (1880) і галерэі жывапісу (1890), ген. дырэктар Дзярж.маст. збораў у Берліне (1905—20). Заснавальнік (1903) і дырэктар (1904—29) Кайзер-Фрыдрых музея ў Берліне (цяпер комплекс музея імя Бодэ). Даследаваў мастацтва італьян. Адраджэння, галандскага і фламандскага жывапісу («Рэмбрант», т. 1—8, 1897—1905), («Фларэнцінскія скульптары Рэнесансу», 1906—12, «Майстры галандскай і фламандскай школ», 1917, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДАШКО́ВІЦКІ ЗАВОД «БЕЛМАСТАЦКЕРА́МІКА».
Створаны ў 1974 у г.п. Радашковічы Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. як з-дмаст. керамікі, з 1994 сучасная назва. Спецыялізуецца на выпуску вырабаў маст. керамікі. Асартымент: дэкар. вазы, гаршкі для кветак, кубкі, сервізы, наборы для кавы і гарбаты, вырабы малых форм, сувеніры. Мае цэх па выпуску мэблі ў нар. традыцыях (кухні «Вязынка»), Вядучыя майстры — мастакі А.Паддубны, Л.Грыцкоў, А.Багданаў — ствараюць вырабы ў лепшых традыцыях нар. майстроў.
Да арт.Радашковіцкі завод «Белмастацкераміка». Сувенірны посуд і сервіз «Каласок».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІЯ ПАЯСЫ́,
вырабы Гродзенскай шаўкаткацкай мануфактуры А.Тызенгаўза ў 1770-я — пач. 1780-х г. Запрошаныя сюды франц.майстры ўзялі за аснову арнаментальную структуру, памер і кампазіцыю слуцкіх паясоў, але арнамент сярэдняй ч. і матывы на канцах пояса распрацавалі паводле франц. узораў, якія пазней былі заменены на ўсходнія.
Росквіт персіярні (1774—78) звязаны з творчасцю ліёнскага майстра Ф.Селімана. Яго паясы вызначаліся гарманічнасцю кампазіцыі, лёгкім малюнкам; вытанчанасцю каларыту. У 1783 выраб паясоў спыніўся. Калекцыя Гродзенскіх паясоў зберагаецца ў Гіст. музеі ў Маскве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЦЕРКІ,
дробныя ўпрыгожанні са скразнымі адтулінамі, нанізаныя на нітку або шнурок. Носяць на шыі ў выглядзе караляў, паасобныя П. выкарыстоўваюць для ўпрыгожання вопраткі, галаўных убораў, абутку. Вядомы ў многіх народаў з эпохі неаліту, часта ім надавалі магічнае значэнне. У старажытнасці разнастайныя паводле формы і колеру П. выраблялі з зерня раслін, пладовых костачак, зубоў звяроў, бурштыну і інш., пазней — з металаў, шкла, каштоўных і паўкаштоўных камянёў. У наш час П. вырабляюць з розных матэрыялаў прадпрыемствы маст. прам-сці, ювеліры, мастакі дэкар.-прыкладнога мастацтва, нар.майстры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБАІ́ (араб. чатырохрадкоўе),
форма лірычнай паэзіі Б. і Сярэдняга Усходу, Сярэдняй і Паўд.-Усх. Азіі. Служыць для выражэння лірычнай тэмы, па-філасофску асэнсаванай і інтэрпрэтаванай. Запазычаны з фальклору персаў і таджыкаў (інш. назвы Р. — дубайці ці таранэ). З персамоўнай л-ры Р. праніклі ў араб. і цюркамоўныя л-ры і ў л-ру урду. Складаюцца з чатырохрадкоўяў (ці двух бейтаў), якія рыфмуюцца ааба, радзей аааа. У пісьмовай л-ры з’явіліся ў 9—10 ст. З 2-й пал. 12 ст. саступілі месца газелі. Найб. вядомыя майстры Р. — Умар Хаям, Рудакі, Ханзале.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНДАРЭ́НКА (Валерый Мікалаевіч) (н. 1.1.1946, в. Малая Сазанка Амурскай вобл., Расія),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1988). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва імя А.Луначарскага ў Маскве (1967). З 1975 у Рускім драм. т-ры Беларусі. Увасобленыя ім вобразы вызначаюцца паглыбленым псіхалагізмам, адметнай выканаўчай манерай: Гужа («Знак бяды» паводле В.Быкава), Азазэла («Майстры» А.Дударава паводле М.Булгакава), Косач («Вяртанне ў Хатынь» паводле А.Адамовіча), Салёны («Тры сястры» А.Чэхава), Клаўдзій, Макдуф («Гамлет», «Макбет» У.Шэкспіра), Мэкі-Нож («Трохграшовая опера» Б.Брэхта), Крыспэн («Адзіны нашчадак» Ж.Ф.Рэньяра) і інш. Здымаецца ў кіно.