ДЭКРЭ́Т «АБ АБ’ЯДНА́ННІ САВЕ́ЦКІХ РЭСПУ́БЛІК: РАСІ́І, УКРАІ́НЫ, ЛА́ТВІІ, ЛІТВЫ́, БЕЛАРУ́СІ ДЛЯ БАРАЦЬБЫ́ З СУСВЕ́ТНЫМ ІМПЕРЫЯЛІ́ЗМАМ».
Прыняты па ініцыятыве ЦК РКП(б) і прапановах ЦВК Украіны, Савета абароны Літвы і Беларусі, урада Сав. Латвіі 1.6.1919 на пасяджэнні ВЦВК РСФСР з удзелам прадстаўнікоў Украіны, Беларусі, Латвіі і Літвы. Прызнаў за неабходнае са згоды ЦВК і СНКсав. рэспублік правесці аб’яднанне ваен. арг-цыі і ваен. камандавання, саветаў нар. гаспадаркі, чыг. ўпраўлення і гаспадаркі, фінансаў, камісарыятаў працы сав. рэспублік. Аформіў ваенна-паліт. саюз рэспублік, які дзейнічаў у гады грамадз. вайны і ваен. інтэрвенцыі, быў этапам на шляху ўтварэння СССР.
літоўскі літ.-знавец, паэт.Нар. пісьменнік Літвы (1979). Акад.АНЛітвы (1949). Д-рфілал.н. (1965). Засл. дз. нав.Літвы (1959). Вучыўся ў Каўнаскім ун-це (1931—40). У 1946—84 дырэктар ін-таў літ. л-ры, літ. мовы і л-ры АНЛітвы. У 1944—57 выкладаў у Вільнюскім ун-це (з 1948 праф.). Друкаваўся з 1925. Аўтар літ.-знаўчых прац «Пісьменнікі і кнігі» (1940), «Літаратура і крытыка» (1949), «Дружба літаратур» (1962), «Волат латышскай літаратуры» (пра А.Упіта, 1967). Гал. рэдактар і адзін з аўтараў «Гісторыі літоўскай літаратуры» (т. 1—4, 1957—68; Дзярж. прэмія Літвы 1969), у якой адзначаны і бел.-літ. ўзаемасувязі і ўзаемаўплывы. Выдаў паэт.зб-кі «Закон барацьбы» (1943), «Жніво» (1969), «Лістапад» (1979). Аўтар артыкулаў, успамінаў пра Я.Купалу, Я.Коласа, М.Лынькова («Янка Купала і літоўская літаратура», 1952; «Якуб Колас і Літва», «Блізкі нам голас», абодва 1962; «Друг літоўскай літаратуры», 1979). На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Х.Жычка, П.Панчанка, А.Разанаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бунд
(ідыш Bund = саюз)
сацыял-дэмакратычная арганізацыя «Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі» (1897—1921); аб’ядноўвала яўрэйскіх рамеснікаў Літвы, Беларусі, Польшчы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
філама́ты
(гр. philomathes = аматар ведаў)
члены тайнага студэнцкага таварыства Віленскага універсітэта, якое існавала ў 1817—1823 іт. і аб’ядноўвала моладзь Беларусі, Літвы і Польшчы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«Старажытныя дакументы па гісторыі Польшчы, Літвы і суседніх краін»
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУДА́ВІЧУС ((Gudavičius) Эдвардас) (н. 6.9.1929, г. Каўнас, Літва),
літоўскі гісторык. Д-ргіст.н. (1989), праф. (1991). Скончыў Вільнюскі ун-т (1968). З 1974 у Ін-це гісторыі АНЛітвы. Даследуе сац.-эканам. і паліт. гісторыю, матэрыяльную і духоўную культуру Літвы, этнагенез і этнічную гісторыю балтаў, гістарыяграфію Прыбалтыкі феад. перыяду, праблемы крыніцазнаўства, дыпламатыкі і інш.Асн. працы прысвечаны праблемам узнікнення і фарміравання ВКЛ, ваен.-паліт. адносінам Літвы з Тэўтонскім ордэнам, Статутам ВКЛ. Аўтар манаграфій «Меткі ўласнасці і знакі ў Літве ў XVII—XX стст.» (1980), «Войны крыжакоў у Прыбалтыцы і Літве ў XIII ст.» (1989), «Узнікненне гарадоў у Літве» (1991).
орган кіравання паўстаннем 1863—64 у Літве і на Беларусі. Створаны ў сак. 1863 у Вільні замест скасаванага Часовага правінцыяльнага ўрада Літвы і Беларусі. Узнік у выніку змовы памешчыцкай групоўкі «белых» з камісарам варшаўскага паўстанцкага ўрада ў Літве і на Беларусі Н.Дзюлёранам. У склад аддзела ўвайшлі «белыя»: Я.Гейштар (старшыня), А.Аскерка, Ф.Далеўскі, І.Лапацінскі, А.Яленскі. 27.2.1863 аддзел абвясціў несапраўднымі ўсе мандаты Часовага ўрада. «Белыя» імкнуліся звузіць сац. базу паўстання, паставіць на камандныя пасады сваіх аднадумцаў. Аддзел выдаваў загады і адозвы (у т. л. маніфест да бел. сялян ад 3.5.1863 на бел. мове), газеты. У канцы мая — пач.чэрв. 1863 Аскерка, Далеўскі і Яленскі арыштаваны, замест іх уведзены прадстаўнікі «чырвоных» К.Каліноўскі і У.Малахоўскі, намаганнямі якіх выдадзены дакументы радыкальнага характару, у т. л. «Прыказ... да народу зямлі літоўскай і беларускай» (11.6.1863), № 7 «Мужыцкай праўды» 26.6.1863 аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы перайменаваны ў Выканаўчы аддзел Літвы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫКАНА́ЎЧЫ АДДЗЕ́Л ЛІТВЫ́, Літоўска-Беларускі чырвоны жонд,
цэнтр па кіраўніцтве паўстаннем 1863—64 у Літве і Беларусі. Створаны ў Вільні 26.6.1863 паводле дэкрэта варшаўскага Нац. ўрада ад 10.5.1863 на базе Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы. Спачатку старшынёй быў Я.Гейштар, пасля яго арышту 12.8.1863 кіраўніком стаў К.Каліноўскі. Фармальна залежаў ад варшаўскага паўстанцкага ўрада, але фактычна вырашаў важнейшыя пытанні паўстання незалежна. Уваходзілі У.Малахоўскі, Ю.Каліноўскі, Ф.Зянковіч, Ц.Далеўскі, І.Здановіч, І.Ямант. Аддзел намагаўся ўмацаваць рэв. арг-цыю, наладзіць сувязі з рус. рэвалюцыянерамі, далучыць да паўстання шырокія нар. масы. Прадстаўнікамі выканаўчага аддзела Літвы за мяжою былі Д.Банольдзі, Б.Длускі, Малахоўскі. У Кёнігсбергу ў 1864 было наладжана выданне падп.газ. «Glos z Litwy» («Голас з Літвы»). Пасля арышту К.Каліноўскага 10.2.1864 у Вільні дзейнічалі рэшткі паўстанцкай адміністрацыі.
Літ.:
Смирнов А.Ф. Восстание 1863 года в Литве и Белоруссии. М., 1963;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛДО́НІС ((Maldonis) Альфонсас) (н. 22.8.1929, в. Наўяплента Алітускага пав., Літва),
літоўскі паэт.Засл. дз. мастацтваўЛітвы (1974). Нар. паэт Літвы (1984). Скончыў Вільнюскі ун-т (1954). Друкуецца з 1956. Аўтар зб-каў вершаў «Сярэдзіна лета» (1958), «Сонечны лівень» (1962; Дзярж. прэмія Літвы 1965), «Вадзяныя знакі» (1969), «Раніцай, вечарам» (1978; Дзярж. прэмія Літвы 1979), «Дзікае жыта» (1982) і інш.Асн. змест твораў — духоўнае жыццё сучасніка, надзённыя грамадска-паліт. і маральна-этычныя праблемы, прырода роднай зямлі. Яго паэзія адметная эмацыянальным лірызмам, яснасцю паэт. вобразаў. Неаднаразова наведваў Беларусь. Пераклаў на літ. мову творы М.Аўрамчыка, А.Грачанікава, В.Зуёнка, П.Макаля. На бел. мову творы М. пераклалі М.Базарэвіч, Р.Барадулін, Г.Бураўкін, А.Вольскі, В.Вярба, Грачанікаў, Х.Жычка, Зуёнак, М.Калачынскі, У.Караткевіч, Е.Лось, Макаль, Р.Няхай, С.Панізнік, У.Паўлаў, В.Пятрэнка, А.Разанаў, Ю.Свірка, Я.Сіпакоў.