суса́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць сусальнага (у 2 знач.); фальшывая прыгажосць, саладжавасць. [Карціне] не хапае кампазіцыйнага адзінства, ёсць прыкметны налёт сусальнасці. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лы́сіцца ’лашчыцца’ (светлаг., Мат. Гом.). Да ліс > ліса́вы ’ласкавы’ (гл.). Параўн. таксама палес. лыс 1, лісі́цца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лісючок ’лісянё’ (воран., Сцяшк.). Да ліс 1 (гл.). Утворана пры дапамозе суфіксаў ‑ук + ‑ьkъ (параўн. весянчу́к).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліся́вы ласкавы, тактоўны’ (глус., Янк. Мат.), смал. лисавый ласкавы, пяшчотны’. Да ліс 1. Гл. таксама ліса́вы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліся́нкі ’лісіцы (грыбы)’ (добр., Мат. Гом.). Да ліс (гл.). Суфікс, як у ваўнянкі, валавянкі, лісічанкі, паганкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вужва́ ’прывязка, якой прымацоўваецца біч да цапільна’ (ДАБМ, 829, 138, Ліс.). Гл. вужышча. Параўн. таксама вуж, вужык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лісоха ’асака лясная, Carex silvatica Huds.’ (Бес.). Можна меркаваць, што гэта — кантамініраваная назва: осо́ка + ліс ’лес’ > лісо́ка > лісоха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бі́скупскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да біскупа. Яшчэ ў X ст. тут [у Полацку], а таксама ў Тураве былі ўтвораны біскупскія кафедры. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прычэ́плівы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і прычэпісты. Ва ўмовах вайны яшчэ больш прычэплівай стала цэнзура, яшчэ цяжэй было з друкарняй. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«ГРАМАДА́»,

газета, орган Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Выдавалася з 1.5 да 11.6.1917 у Мінску на бел. мове. Рэдактар А.​Смоліч. Змяшчала інфарм. матэрыялы, давала ацэнку грамадска-паліт. падзей у краіне, абмяркоўвала пытанні сацыяліст. светаўпарадкавання, будучага дзярж. будаўніцтва, асновы духоўнага жыцця народа. Пісала пра сац.-паліт. прычыны вайны, пра падзеі на фронце, заклікала да міру. Публікавала матэрыялы пра культ. жыццё ў Мінску, асобныя творы З.​Бядулі, Л.​Родзевіча, з запісаў А.Сержпутоўскага, рэв. песні. Выйшлі 4 нумары.

Літ.:

Ліс А. Цяжкая дарога свабоды. Мн., 1992.

А.​С.​Ліс.

т. 5, с. 389

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)