літоўскі паэт. Скончыў Маскоўскі ун-т (1898). У 1920—39 паўнамоцны прадстаўнік Літвы ў СССР. З 1939 у Парыжы. Пісаў на рус. (зб-кі «Зямныя ступені», 1911, «Горная сцяжына», 1912, «Лілія і Серп», 1948) і літоўскай (зб-кі «Наваселле», 1941, «Вянок слёз», 1942, «Паэзія», 1967, і інш.) мовах. Гал. тэматыка — сэнс быцця чалавека, яго адносіны да сусвету і вечнасці. Паэзіі Балтрушайціса ўласцівыя філасафічнасць, унутр. драматызм, спалучаны з элегічнымі настроямі, шматпланавая сімволіка, самабытная структура маст. вобраза. Перакладаў на рус. мову Дж.Байрана, Г.Ібсена, Г.Гаўптмана, К.Гамсуна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАЗДО́ВА (Лілія Сцяпанаўна) (н. 12.6.1927, г. Байрам-Алі, Туркменія),
бел. і рус. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1953), нар.арт. Расіі (1971). Скончыла Бел.тэатр.ін-т (1950). Працавала ў Бел. т-ры імя Я.Купалы. Выконвала ролі маладых гераінь. Яе знешнія даныя, сцэн. абаяльнасць, мяккасць, творчая індывідуальнасць спрыялі ўвасабленню на бел. сцэне нац. характару: Алена («Салавей» З.Бядулі), Дуня («Простая дзяўчына» К.Губарэвіча), Насця («Пяюць жаваранкі» К.Крапівы, Дзярж. прэмія СССР 1952; і ў фільме-спектаклі). З інш. роляў: Таня («Таня» А.Арбузава), Галя («У добры час!» В.Розава), Ніна Зарэчная («Чайка» А.Чэхава). Знялася ў фільмах-спектаклях «Паўлінка», «Несцерка», «Хто смяецца апошнім». З 1957 у Ніжагародскім драм. т-ры імя М.Горкага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫСЯ́ТАЎ (Юрый Васілевіч) (1.2.1929, г. Калуга, Расія —24.8.1997),
бел. кінарэжысёр дакументальнага кіно. Засл. дз. маст. Беларусі (1981). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1961). Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». Творчай манеры Л. ўласцівы лірычная танальнасць, імкненне да натуральнасці, выкарыстанне шырокага дыяпазону жанрава-стылістычных сродкаў. Жыццё Беларусі, праблемы сучаснай вёскі ў фільмах «Мы з Беларусі» (1974), «Зямля мая — лёс мой» (1978; з Р.Ясінскім), «Бацькоўскае поле» (1979), «Асабісты гектар» (1982), «Круглы год» (1984). Паставіў таксама фільмы: «Паляванне са старым сабакам» (1968), «Лілія — дачка Геаргіцы» (1971), «Мужчынскія галасы» (1973), «Іван Мележ» (1977), «Лятаючы Якаў» (1980) і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
папаўне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Стаць поўным; патаўсцець. Шчочкі папаўнелі. □ Ніна ў адзін момант акінула Веру позіркам і з прыемнасцю заўважыла, што тая папаўнела.Сіўцоў.— Люблю піва, — нібыта апраўдваючыся, сказала Лілія Віктараўна і наліла сабе ў фужэр. — Кажуць, ад яго паўнеюць. Вось і я хачу трошкі папаўнець.Васілёнак.
2. Стаць паўнейшым, павялічыцца ад дабаўлення чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
турэ́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да Турцыі, туркаў, які належыць, уласцівы ім. У вывучаных помніках выяўлена каля 140 цюркізмаў, пераважна слоў татарскай і турэцкай моў.Жураўскі.Дзед Астап проста сніць свае турэцкія баталіі.Лынькоў.
2. Як састаўная частка некаторых батанічных назваў. Турэцкі тытунь. Турэцкая лілія.
•••
Турэцкая шаблягл. шабля.
Як турэцкі святы — нічога не мае, бедны, голы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гарла́чык ’вадзяная лілія, банька’ (БРС, Касп., Бяльк.), гарла́чыкі (Нас.). Ад гарла́ч ’гліняны збанок’ (гл.). Назва дадзена расліне па форме кветак, якія нагадваюць збанкі. Параўн. іншыя назвы гэтай расліны ў бел. мове: ба́нька, глечыкі, кушынкі, жбанкі (Кіс., 87–88); ва ўкр. мове: глечики, кубишка, кувшинчик, збанок (Макавецкі, Sł. botan., 243); рус.кубы́шка. Параўн. таксама рус.дыял. назву горла́чики (для вадзяных раслін, СРНГ, 7, 39).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паўне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Станавіцца паўнейшым; напаўняцца да краёў. Гумно паўпела з кожным годам, — І багацеў хлявец прыплодам.Колас.Струменіць Крыніца, Не спіць Працаўніца, Каб рэкі паўнелі, Дубровы шумелі, Цвілі ля вады Маладыя сады!Дзеружынскі.
2. Станавіцца паўнейшым; таўсцець. — Люблю піва, — нібыта апраўдваючыся, сказала Лілія Віктараўна і наліла сабе ў фужэр. — Кажуць, ад яго паўнеюць.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДАВІДО́ВІЧ (Лілія Міхайлаўна) (н. 25.12.1936, г. Гродна),
бел. актрыса. Нар.арт. Беларусі (1975). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1960). Працуе ў Нац. т-ры імя Я.Купалы. У яе творчасці спалучаюцца быт. і рамантычнае мастацтва, вастрыня і яскравасць малюнка ролі з лірызмам і паэтычнасцю. Найб. поўна яе акцёрская індывідуальнасць раскрылася ў ролі Ганны Чарнушкі («Людзі на балоце» паводле І.Мележа; Дзярж. прэмія Беларусі 1966 за выкананне аднайм. ролі ў тэлеспектаклі). Сярод роляў: Рая, Соня, Галя («Пагарэльцы», «Лявоніха на арбіце», «Трыбунал» А.Макаёнка), Вера («Радавыя» А.Дударава), Юлія Тугіна («Апошняя ахвяра» А.Астроўскага), Валька, Марыя Сяргееўна («У мяцеліцу», «Залатая карэта» Л.Лявонава), Шафрак («У ноч зацьмення месяца» М.Карыма), Дзіяна («Канец — справе вянец» У.Шэкспіра), Аманда («Блакітная ружа» Т.Уільямса). Здымаецца ў кіно («Вазьму твой боль», «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» і інш.), тэлеспектаклях («Крах», «Ткачы», «Федра»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
жо́ўты, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае афарбоўку аднаго з сямі асноўных колераў спектра — сярэдняга паміж аранжавым і зялёным; колеру яечнага жаўтка, золата. Жоўтае лісце. □ Бягуць ручаі па разорах размытых, Выгладжваюць жоўты пясок.Колас.Жоўтыя мурашкі ўспаўзаюць на рукі.Чорны.