Паліклі́нікалячэбная прафілактычная ўстанова’ (ТСБМ). Праз рус. поликли́ника з ням. Polyklinik ’тс’ < грэч. πόλις ’горад’ і κλινική ’лячэнне’ (Гл. ССРЛЯ, 10, 990).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

клі́зма, ‑ы, ж.

1. Увядзенне якой‑н. вадкасці ў прамую кішку з мэтай лячэння або дыягностыкі. Лячэбная клізма.

2. Прыбор для ўвядзення вадкасці ў прамую кішку.

[Грэч. klysma — прамыванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неўрадыспансе́р

(ад неўра + дыспансер)

лячэбная ўстанова для нервовахворых.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Hilserum n -s, -ren і -ra сы́варатка (лячэбная)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

МІЯТАНІ́Я (ад мія... + грэч. tonos напружанне),

сіндром прыроджанай гіпатаніі ці атаніі мышцаў чалавека ад парушэння абмену рэчываў і пашкоджанняў спіннога мозга. Прыкметы М.: парушэнне маторыкі (галава, рукі, ногі нованароджанага дзіцяці звісаюць уздоўж тулава, дыханне вялае, крык ціхі) без псіхічных расстройстваў. Для характэрных праяў М. выкарыстоўваюць тэрмін «вялае дзіця». Лячэнне: масаж, лячэбная фіз. культура, дазіраваная электрастымуляцыя мышцаў, рэфлексатэрапія.

т. 10, с. 495

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕЎРЫ́Т,

запаленне перыферычнага нерва з анатамічнымі зменамі ў нервовых валокнах і абалонках. Узнікае ў выніку бактэрыяльных і вірусных інфекцый, інтаксікацый, пераахаладжэння, сасудзістых і абменных парушэнняў, траўмаў, авітамінозаў і інш. Адрозніваюць Н. асобных нерваў — монанеўрыты (напр., сядалішчнага, тваравага) і полінеўрыты — некалькіх нерваў адразу. Прыкметы: рухальныя, адчувальныя і трафічныя парушэнні. Лячэнне: ліквідацыя асн. прычыны хваробы, тэрапія і фізіятэрапія (лячэбная фізкультура, масаж).

т. 11, с. 303

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

лячэ́бны Behndlungs-; Heil-; Kur-; Therape-, theraputisch;

лячэ́бная ўстано́ва Hilanstalt f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Лячэбнік (уст.) ’кніга, у якой апісаны папулярныя спосабы лячэння розных хвароб’ (ТСБМ), лячэбніцалячэбная ўстанова спецыяльнага прызначэння’ і лячэбны, паводле Крукоўскага (Уплыў, 59), запазычаны з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

амбулато́рыя

(лац. ambulatorius = рухомы)

лячэбная ўстанова для прыхадных хворых.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КАМПРЭ́С (франц. compresse ад лац. compressus сціснуты),

спецыяльная лячэбная мнагаслойная павязка. Бывае К. сухі (ватна-марлевы), накладаецца на балючую ці пашкоджаную ч. цела (рана, апёк) для аховы ад вонкавых раздражненняў ці адсмоктвання вадкасці з раны; вільготна-халодны (прымочка), гарачы (прыпарка), сагравальны (вільготная матэрыя, пакрытая воданепранікальнай паперай ці цыратай і слоем ваты), ужываецца пры запаленчых працэсах. У лек. К. да вады дабаўляюць лекі (мазь, пасту, навакаін і інш.).

т. 7, с. 538

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)