spegelglatt a гла́дкі як люстэ́рка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Zrrspiegel m -s, - крыво́е люстэ́рка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

паглядзе́цца, ‑гляджуся, ‑глядзішся, ‑глядзіцца; ‑глядзімся, ‑гледзіцеся; зак.

Паглядзець на свой адбітак у чым‑н. Паглядзецца ў люстэрка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апра́ва, -ы, мн. -ы, -ра́ў, ж.

1. Тое, у што ўстаўляецца што-н., аздоба чаго-н., рамка.

Люстэрка ў бляшанай аправе.

Акуляры ў дарагой аправе.

2. перан. Тое, што акружае як рамка.

Возера ў аправе кучаравых кустоў.

3. Металічнае пакрыццё абразоў як аздоба.

А. абраза.

|| прым. апра́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АПТЫМЕ́ТР (ад грэч. optos бачны + ...метр),

оптыка-механічная прылада для найб. дакладных вымярэнняў лінейных памераў дэталяў. З дапамогай аптыметра вызначаюць памер у межах шкалы (абс. метады вымярэння) ці параўноўваюць лінейны памер з канцавой мерай даўжыні або з эталонам (адносны метад). Пераўтваральны элемент аптыметра — рычажна-аптычнае прыстасаванне: рычажная перадача — рухомае люстэрка і пераўтваральнік — аўтакаліматар. Бываюць верт. і гарызантальныя; з акулярам або з праекцыйным экранам. Цана дзялення да 0,2 мкм, межы вымярэнняў да 500 мм. Аптыметр забяспечваецца зменнымі прыстасаваннямі для вымярэнняў сярэдняга дыяметра разьбы, даўжыняў канцавых мер, спец. галоўкай для вымярэнняў адтулін дыяметрам ад 1 да 13,5 мм, праекц. насадкай для акулярных трубак і інш.

Схема аптыметра з праекцыйным адлікам: 1 — лямпа; 2 — пласціна са шкалой і індэксам; 3 — экран; 4 — праектавальныя люстэркі; 5 — рухомае люстэрка; 6 — нерухомае люстэрка; 7 — вымяральны стрыжань.

т. 1, с. 436

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Hhlspiegel m -s, - увагну́тае люстэ́рка, рэфле́ктар

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Rückspiegel m -s, - люстэ́рка за́дняга ві́ду

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ПАРАБАЛІ́ЧНАЯ АНТЭ́НА,

від люстраной антэны, у якой для факусіроўкі эл.-магн. энергіі ў пэўным напрамку выкарыстоўваецца парабалічнае люстэрка.

т. 12, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Лісце́ркалюстэрка’ (светлаг., Мат. Гом.) узнікла ў выніку ад’ідэацыі з лексемай лісце пад уздзеяннем народнай этымалогіі. Да лю́стра (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сверса́дла (сверса́дло) ‘люстэрка’ (Сл. Брэс.). З польск. zwierciadło ‘тс’, параўн. укр. свіча́до ‘тс’ таго ж паходжання (ЕСУМ, 5, 198).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)