Кита́й Кіта́й, -та́я м.;

Кита́йская Наро́дная Респу́блика Кіта́йская Наро́дная Рэспу́бліка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фа́нза, ‑ы, ж.

Сялянская хата ў Кітаі.

[Кіт.]

фанза́, ы́, ж.

Кітайская шаўковая тканіна, падобная да тафты.

[Кіт.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

double Dutch [ˌdʌblˈdʌtʃ] n. BrE, infml кіта́йская гра́мата (нешта незразумелае)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Растру́ха ’садовая астра кітайская, Callistephus chinensis Cass.’ (Кіс.). Няясна. Магчыма да наступнага слова з-за махрыстасці кветак расліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лан, ‑а; Р мн. лан; м.

1. Адзінка вымярэння масы ў Кітаі і Карэі.

2. Старая кітайская грашовая адзінка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hibiscus [hɪˈbɪskəs] n. bot. (pl. hibiscus) гібі́скус;

Chinese hibiscus кіта́йская ру́жа

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кіта́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. кіта́йскі кіта́йская кіта́йскае кіта́йскія
Р. кіта́йскага кіта́йскай
кіта́йскае
кіта́йскага кіта́йскіх
Д. кіта́йскаму кіта́йскай кіта́йскаму кіта́йскім
В. кіта́йскі (неадуш.)
кіта́йскага (адуш.)
кіта́йскую кіта́йскае кіта́йскія (неадуш.)
кіта́йскіх (адуш.)
Т. кіта́йскім кіта́йскай
кіта́йскаю
кіта́йскім кіта́йскімі
М. кіта́йскім кіта́йскай кіта́йскім кіта́йскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Цзінь,

кітайская імператарская дынастыя.

т. 17, с. 111

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гамінда́н, ‑а, м.

Кітайская антыфеадальная і антыімперыялістычная, а з 1927 г. рэакцыйная нацыяналістычная буржуазная партыя, улада якой была звернута ў 1949 г.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі

(кіт. li)

1) кітайская мера даўжыні, роўная 576 м або 644,6 м;

2) кітайская адзінка вагі золата і серабра, роўная 37,5 мг.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)