НЕ́ЙМАН ((Neumann) Станіслаў Костка) (5.6.1875, Прага — 28.6.1947),
чэшскі паэт.Нар. пісьменнік Чэхаславакіі (1945). Вучыўся ў Гандлёвай акадэміі. Удзельнік нац.-вызв. руху чэш. моладзі «Омладзіна», быў зняволены. Дэбютаваў сімвалісцкімі зб-камі «Я — апостал новага жыцця» (1896) і «Слава сатаны сярод нас» (1897). Ідэямі нац. і сац. вызвалення прасякнуты зб-кі «Сон пра натоўп, які страціў надзею, і іншыя вершы» (1903), «Чэшскія песні» (1910). Антыфаш. пафас характэрны для паэт. зб-каў «Сэрца і хмары» (1935), «Саната зямных даляглядаў» (1937), «Бяздонны год» (1945), «Зачумленыя гады» (1946). Аўтар зб-каў пейзажнай і філас. лірыкі («Кніга лясоў, узгоркаў і вод», 1914), інтымнай («Каханне», 1933), кніг публіцыстыкі і мемуараў. На бел. мову паасобныя яго вершы пераклалі М.Аўрамчык, М.Гамолка, Х.Жычка, К.Кірэенка, М.Машара, С.Шушкевіч і інш.
Тв.:
Бел пер. — у кн.: Вокны ў сад. Мн., 1987;
Рус.пер. — Избранное. М., 1958;
Соната земных горизонтов: Избр. лирика. М., 1986.
Літ.:
Шерлаимова С.А. Станислав Костка Нейман. М., 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зале́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Разм. Мерзнуць, калець, стыць. Залеюць рукі на халодным ветры. □ Чатыры гады Залеў я на вёрстах дарог, Гарэлі сады, І дым іх на сэрца мне лёг.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спын, ‑у, м.
Канец, спыненне. Але на ўсё ёсць спын, і сёння час расплаты!Грамыка.А зверху без спыну сячэ дробны халодны дождж.Васілевіч.Тут [у лесе] нядаўна без спыну Завіхаліся пілы.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цямра́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Змрочны. Цямравы дзень. □ Дзе і падступішся, дык нічога цікавага не ўбачыш: у густой цямравай засені рачулка выглядала як бязладна кінуты кімсьці і затаптаны ў гразь паясок.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бедачы́на, ‑ы, м. і ж.
Разм. Тое, што і бедалага. — Загінуў бедачына, — з ноткаю жалю сказаў [лейтэнант].Колас.Толькі з яе мужа.. [паляўнічыя] часам падсмейваліся: вось бедачына, сам і дадому не ўмее даехаць.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папе́сціцца, ‑пешчуся, ‑песцішся, ‑песціцца; зак.
Песціцца некаторы час. Так добра там, прылёгшы на пясок, Папесціцца ружовым летнім ранкам!Колас.[Бацька:] — Раненька, калі сонца прыгрэе ды ціха навокал, цецерукі любяць папесціцца ў пясочку.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спадні́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да спадніцы; прызначаны для спадніцы. Праворныя Надзіны пальчыкі выхапілі са спаднічнай кішэнькі флакончык з духамі, і па пакоі разліўся знаёмы і дарагі мне бэзавы пах.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суве́й, ‑я, м.
Разм. Гурба снегу, намеценая ветрам. Вясновае сонца з вятрамі ў хаўрусе Зганялі сувеі з зямлі.Кірэенка.Салдат ёмка поўз па сувею, падміргваючы дзеду, да калючага дроту за сялом.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ты́пчык, ‑а, м.
Разм.пагард. Тып (у 7 знач.). Перада мною стаяў не страшна запушчаны Іван Дулька, а зусім мала на яго падобны чысценькі, прылізаны, як бы памазаны алеем, прыгладжаны тыпчык.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пузы́рысты, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты пузыркамі, з пузыркамі ў сярэдзіне. Пузырыстае шкло. □ А далей ... Былі абдымкі бабуліны, сцяжынка да хаты па кураслепе пахучым, яечня і хлеб на кміне і сырадой з пузырыстым шумком.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)