кінаакцёр

(ад кіна- + акцёр)

акцёр, які знімаецца ў кінафільмах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кінадраматургі́я

(ад кіна- + драматургія)

сукупнасць кінасцэнарыяў, тэорыя пабудовы кінасцэнарыяў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кінака́мера

(ад кіна- + камера)

апарат, прызначаны для здымкі кінафільмаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кінакры́тыка

(ад кіна- + крытыка)

аналіз і крытычная ацэнка кінафільмаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кіналекто́рый

(ад кіна- + лекторый)

цыкл лекцый з дэманстрацыяй кінафільмаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кінанаве́ла

(ад кіна- + навела)

невялікі кінафільм з апавядальным сюжэтам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кінатэа́тр

(ад кіна- + тэатр)

памяшканне для публічнай дэманстрацыі кінафільмаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кінафа́брыка

(ад кіна- + фабрыка)

прадпрыемства, якое займаецца вытворчасцю кінафільмаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КАРЭ́ТНІКАЎ (Мікалай Мікалаевіч) (28.6.1930, Масква — 9.10.1994),

расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1993). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1953, клас В.Шабаліна). Сярод твораў: оперы «Тыль Уленшпігель» (1984), «Містэрыя апостала Паўла» (1986), балеты «Геолагі» (паст. 1963), «Ваніна Ваніні» паводле Стэндаля (паст. 1961), «Малы Цахес, празваны Цыноберам» паводле Э.Т.​А.​Гофмана (паст. 1970); «Пяць духоўных песнапенняў» (1970); 5 сімфоній (1950—69); камерна-інстр. ансамблі; канцэрт для духавых інструментаў (1968); фп. п’есы; апрацоўкі нар. песень; музыка да драм. спектакляў, кіна- і тэлефільмаў.

т. 8, с. 126

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кінаатэлье́

(ад кіна- + атэлье)

спецыяльна абсталяванае памяшканне для здымкі кінафільмаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)