Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
замашны́, ‑ая, ‑ое.
Ёмкі, важкі, зручны для замаху. Замашны венік. Замашны серп. □ Ракуцька.. хапіў замашны кій і пагнаўся за Паліводскім.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Prítschef -, -n
1) на́ры
2) калату́шка, кій
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Кія́жына ’выпадковая палка, не апрацаваная, не абгладжаная’ (Янк. I). Да кій1 (гл.); кій > кіяк > *кіячына з нерэгулярным пераходам у кіяжына.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сты́мул
(лац. stimulus = літар. востраканцовы кій, якім паганялі жывёл)
прычына, якая заахвочвае да работы, да дзейнасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЛУЧНІ́К, светач, дзед,
у беларусаў стараж. прыстасаванне для асвятлення хаты з дапамогай лучыны ці смалістых корчыкаў. Былі стацыянарныя і пераносныя (рухомыя). Стацыянарны Л. меў дымаход, верхняя частка якога выходзіла на дах, і гарызантальна падвешаную пад ім жал. рашотку, дзе палілі смалістыя корчыкі. Сярод рухомых вылучаліся звычайныя і падвесныя Л. Звычайны ўяўляў сабой драўляную стойку, на верхнім канцы якой замацоўваўся клямар для лучыны, з суцэльнай асновай з выемкай для вады ці крыжападобнай, тады побач ставілі пасудзіну з вадой. Падвесны Л. — кароткі кій з клямарам для лучыны на адным канцы і з крукам для падвешвання на другім. Л. з дымаходам быў пашыраны ў цэнтр. Беларусі і на Палессі. Месцамі ўжываўся да 1930-х г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кавяня́, ‑і́, ж.
Абл. Палка для апоры пры хадзьбе; кій. — Гавары, дзеўка, ды не загаварвайся, а то я за тваю ману і кавянёй магу даць!Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́рац, -рца м.
1. ни́щий;
2.церк. ста́рец;
◊ у ~рца кій адабра́ць — отня́ть у ни́щего по́сох (суму́)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ІЖАКЕ́ВІЧ Іван Сідаравіч (18.1.1864, с. Вішнапаль Чаркаскай вобл., Украіна — 19.1.1962),
украінскі мастак. Нар. мастак Украіны (1951). Вучыўся ў іканапіснай школе Кіева-Пячэрскай лаўры (1876—82, выкладаў там у 1905—07), у Кіеўскай школе малявання М.Мурашкі (1882—84), у Пецярбургскай АМ (1884—88). У 1883 прымаў удзел у аднаўленні фрэсак 12 ст. Кірылаўскай царквы ў Кіеве, у 1904—08 працаваў над размалёўкамі трапезнай і царквы Усіх святых Кіева-Пячэрскай лаўры. Аўтар карцін на быт. і гіст. тэмы («Кіева-Пячэрская лаўра. Від на корпус архітэктара Сцяпана Коўніра», 1905—06; «Кій, Шчэк і Хорыў і сястра іх Лыбідзь», «Маці ідзе!..», абедзве 1907; цыкла «Краявіды старога Кіева», 1913; «Бунт сялян», «На паншчыне», «Уманская разня», усе 1926—28; «Партызаны ў засадзе», 1944, і інш.), ілюстрацый да твораў Т.Шаўчэнкі, М.Гогаля, Лесі Украінкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
згрыбе́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Стары, маршчыністы. Была яна тады, як апошні раз маці яе бачыла, зморшчаная-зморшчаная, згрыбелая, сівая бабулька.Гарэцкі.Апіраючыся на кій, стаяў згрыбелы стары.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)