ГАРО́ДНЯ (Алесь) (сапр.Функ Аляксандр Эраставіч; 1899, г. Перм, Расія — 12.9.1944),
бел. празаік, крытык. Да бел. культуры далучыўся ў Маскве, куды ў 1917 прыехаў на вучобу. Быў чл. маскоўскай арг-цыі Бел.сацыяліст. грамады. Працаваў тэхрэдам час. «Чырвоная Беларусь». У 1930 арыштаваны за «контррэв. дзейнасць» і адбываў зняволенне да 1934. У 1942 зноў асуджаны і памёр у зняволенні. Друкавацца пачаў у 1925. Аўтар аповесцей «На крэсах» (1925) і «Варта на Рэйне» (1927—28), апавяданняў, крытычных артыкулаў. Як крытык стаяў на пазіцыях ваяўнічага вульгарнага сацыялагізму.
рускі музычны крытык, педагог. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1866), вучыўся ў А.Рубінштэйна. Праф. Маскоўскай (1867—86, з перапынкамі) і Пецярбургскай (1872—79) кансерваторый. З 1860-х г. выступаў у перыяд. друку. Аўтар цыкла артыкулаў пра творчасць М.Глінкі, П.Чайкоўскага, інш.рус. і зах.-еўрап. кампазітараў і артыстаў, па пытаннях муз. адукацыі, муз. навукі і інш. У шэрагу ацэнак выявіліся супярэчлівасць і кансерватызм яго эстэт. прынцыпаў: недаацэньваў творчасць кампазітараў «Магутнай кучкі», адмоўна ставіўся да новых тэндэнцый у музыцы 2-й пал. 19 ст. Выступаў і як літ.крытык.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕРЗЛЯКО́Ў (Аляксей Фёдаравіч) (28.3.1778, г. Далматава Курганскай вобл., Расія — 7.8.1830),
рускі паэт, крытык, перакладчык, педагог. Адзін з заснавальнікаў прафес. крытыкі ў Расіі. Скончыў Маскоўскі ун-т (1799), з 1802 выкладаў у ім (з 1804 праф., з 1817 дэкан). Паэзія М. спалучала грамадзянскасць з цікавасцю да нар. творчасці. У 1805—10 стварыў цыкл народных песень («Сярод даліны роўнае...», «Не ліпачка кучаравая...», «Чарнабровы, чарнавокі...» і інш.). Як крытык і тэарэтык л-ры быў блізкі да класіцызму, але выступаў супраць яго аўтарытэтаў. Аўтар лекцый і артыкулаў па эстэтыцы. Перакладаў грэч. і рым. паэтаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
праламля́цца, ‑яецца; незак.
1.Незак.да праламацца (у 2 знач.).
2.перан.Кніжн. Атрымліваць, набываць іншы, новы сэнс, змест у чым‑н. Хораша, такім чынам, раскрываў крытык эвалюцыю светаўспрымання Брусава, заўважаючы, як супярэчліва праламлялася яна ў змесце і форме яго паэзіі.Лойка.
3.Зал.да праламляць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэатра́л, ‑а, м.
Аматар тэатра; часты наведвальнік тэатра. Мы з Сонькай зрабіліся сапраўднымі тэатраламі .. Часта хадзілі ў тэатр — на ранішнія і вячэрнія спектаклі.Рамановіч.Потым Юліян Эдгардавіч — вялікі тэатрал, знаўца і крытык балетнага мастацтва і музыкі — сядзеў перад Юткевічам і выкладаў сваё разуменне класічнага балета.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАРАТЫ́ГІН (Вячаслаў Гаўрылавіч) (17.9.1875, г. Паўлаўск Ленінградскай вобл. — 23.10.1925),
рускі муз.крытык, кампазітар, педагог. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1898). Ігры на фп. вучыўся ў маці, кампазіцыі ў М.Сакалова. Адзін з арганізатараў (1901) гуртка «Вечары сучаснай музыкі». Як муз.крытык друкаваўся з 1906. З 1916 выкладаў у Петраградскай кансерваторыі, з 1919 праф. і правадз. член Ін-та гісторыі мастацтваў (Петраград). Даследчык творчасці А.Скрабіна, М.Мусаргскага, садзейнічаў прызнанню творчасці С.Пракоф’ева, І.Стравінскага, К.Дэбюсі, М.Равеля, А.Шонберга і інш. Аўтар музыкі да многіх спектакляў т-ра В.Ф.Камісаржэўскай, камерна-вак, і інстр. твораў.
Літ. тв.: Избр. статьи. М.; Л., 1965.
Літ.:
В.Г. Каратыгин: Жизнь, деятельность: Статьи и материалы. Вып. 1. Л., 1927.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІТЫ́КА (Дзмітрый Антонавіч) (15.5.1915, в. Гарывец Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. — 18.4.1965),
бел.крытык і літ.-знавец. Канд.філал.н. (1950). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1935), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦКВКП(б) (1950). З 1944 працаваў у Магілёўскім пед. ін-це, з 1950 заг. кафедры Мінскай вышэйшай парт. школы. Дэбютаваў вершамі ў 1932. З 1946 выступаў як крытык. Даследаваў праблемы бел. л-ры, маст. перакладу, літ. крытыкі, гісторыі рус. рамана. Аўтар прац «Беларуская пасляваенная проза» (1958), «Янка Купала — перакладчык» (1959), зб.літ.-знаўчых даследаванняў і крытычных арт. «Сляды часу» (1967).
Тв.:
Великий русский писатель-сатирик М.Е.Салтыков-Щедрин. Мн., 1955;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЛЬКО́ (Іван Дзмітрыевіч) (21.11.1929, в. Макраны Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 27.12.1979),
бел.літ.-знавец, крытык, паэт.Канд.філал.н. (1968). Скончыў БДУ (1958). З 1951 працаваў настаўнікам, з 1961 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Друкаваўся як крытык з 1958. Даследаваў праблемы сучаснай паэзіі, гісторыі і тэорыі бел. вершаскладання («Вершаскладанне, 1977). Кн. «Беларускі верш. Старонкі гісторыі і тэорыі» (1969) — першае ў бел.літ.-знаўстве гісторыка-тэарэт. даследаванне праблем бел. верша. З 1954 выступаў як паэт. Яго паэзіі ўласцівы зварот да маральна-этычных праблем сучаснасці, любоў да роднай зямлі.
Тв.:
Святло зары вячэрняй: Вершы. Мн., 1983;
Верш і мова: (Прабл. тэорыі і гісторыі бел. верша). Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБАВЕ́Ц (Сяргей Іванавіч) (н. 17.9.1959, г. Мазыр Гомельскай вобл.),
бел.крытык, публіцыст, празаік. Скончыў БДУ (1984). Друкуецца з 1982. Працаваў у прэсе, у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя». З 1990 рэдактар газ. «Наша ніва». Аўтар зб. прозы, эсэ, крытыкі «Практыкаванні» (1992).