возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 28 км на У ад г.п. Ушачы. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. 0,57 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 25 м, даўж. берагавой лініі 3,7 км. Пл. вадазбору 10,9 км². Схілы катлавіны выш. 15—25 м (на Пн і У 5—8 м), пад лесам і хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, дно да глыб. 6—8 м пясчанае, ніжэй глеістае. На ПдУ упадае ручай з воз. Лешна, на ПдЗ выцякае ручай у воз.Крывое. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шыр. да 20 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ржа́вень ’крыніца на багністым глыбокім балоце’ (глыб., ДАБМ, камент., 42). Да ржа́ва (гл.). Суфікс ‑ень > як у крывень ’крывое поле’, прасцень ’простая дарога’ і інш. са значэннем адпаведнай прыметы (Сцяцко, Афікс. наз., 100).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Карачу́наваты ’моцна скрыўлены, пакрыўлены, пакручаны (пра дрэва)’ (Нар. лекс.). Прамы дэрыват ад карачун у значэнні ’крывое дрэва’. Папярэдняя лексема гаворыць аб тым, што карачун у гэтым значэнні дэрыват ад koračiti (параўн. рус.корачить ’рабіць крывым, гнуць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЗЁРНЫЯ ЗАКА́ЗНІКІ,
разнавіднасць гідралагічных заказнікаў, прызначаных для захавання і аднаўлення каштоўных у навук. адносінах азёраў і прылеглых да іх прыродных комплексаў. На тэр. азёрных заказнікаў Беларусі забаронены забор вады для гасп. мэтаў, скідванне сцёкавых водаў і бытавых адходаў, правядзенне гідрамеліярац. работ, прамысл. лоў рыбы, знішчэнне прыбярэжнай і воднай расліннасці, турызм і інш. формы арганізаванага адпачынку, выкарыстанне і мыццё маторнага транспарту, узворванне зямель у прыбярэжнай паласе. На тэр., што прылягаюць да азёрных заказнікаў, могуць забараняцца правядзенне гасп. работ, размяшчэнне новых і функцыянаванне наяўных прадпрыемстваў, якія негатыўна ўздзейнічаюць на стан прыроднага комплексу заказніка. На Беларусі 7 азёрных заказнікаў, усе ў Віцебскай вобл.: Белае, Вялікае Астравіта, Глыбокае-Чарбамысла, Доўгае, Крывое, Рычы, Сосна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кляк ’загнутая галіна ці корань’ (ТС), ’сук’ (Сл. паўн.-зах.). Укр.кляк ’залом’, славен.kléka ’сук, крывое дрэва’, польск.klęk, чэш.klek ’тс’. Магчыма, яшчэ прасл.klękъ, якое да klękati (Трубачоў, Эт. сл., 10, 31; ЕСУМ, 2, 469). Гл. клякаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лю́страIср., в разн. знач. зе́ркало;
насце́ннае л. — стенно́е зе́ркало;
л. залі́ва — зе́ркало зали́ва;
◊ крыво́е л. — криво́е зе́ркало
лю́страIIж. (осветительный прибор) лю́стра
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГІДРАЛАГІ́ЧНЫ ЗАКА́ЗНІК,
тэрыторыя, вылучаная з мэтай захавання і аднаўлення каштоўных водных аб’ектаў і комплексаў прыроды. Уключаюць азёрныя, балотныя і рачныя заказнікі. На Беларусі (на 1.1.1997) 14 гідралагічных заказнікаў рэсп. значэння: Балота Мох, Белае, Вялікае Астравіта, Глыбокае-Чарбамысла, Доўгае, Ельня, Карыценскі Мох, Крывое, Рычы, Сосна ў Віцебскай, Заазер’е ў Магілёўскай, Чарэмшыца ў Мінскай, Выганашчанскае ў Брэсцкай, Дзікае ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях (агульная пл. 93 825 га); 14 заказнікаў мясц. значэння: 2 у Брэсцкай, 8 у Віцебскай, 3 у Гомельскай і 1 у Мінскай абласцях.
На тэр. гідралагічнага заказніка забараняецца здабыча торфу, нарыхтоўка моху, правядзенне меліярацыйных работ. Пры ўмове захавання водаахоўнай ролі насаджэнняў дазваляецца высечка лесу, кустоў, нарыхтоўка прутоў, дубільнай кары, а таксама касьба, збор грыбоў і ягад. Паляванне і рыбная лоўля вядуцца па вызначаных правілах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Aethiopem lavare
Мыць эфіопа.
Мыть эфиопа.
бел. Чорнага сабаля не вымые ні мыла, ні вада. Крывое дрэва не выпрастаеш.
рус. Чёрного кобеля не отмоешь добела. Хоть трижды подой ‒ всё тот же удой.
фр. A laver la tête d’un âne on perd sa lessive (Напрасно Тратят воду, моя голову ослу).
англ. You cannot wash a charcoal white (Нельзя уголёк отмыть добела).
нем. Es hilft kein Bad dem Raben (Ворону не поможет баня).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
лю́страIIн.
1. Spíegel m -s, -;
2. (адлюстраванне) Spíegelbild n -(e)s, -er; Spíegelung f -, -en;
3. (паверхнячаго-н.) Spíegel m -s, -; Fläche f -, -n;
крыво́е лю́стра Zérrspiegel m, Vexíerspiegel [vɛ-] m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ПАЛАЗЕ́Р’Е, Паўазер’е,
возера ва Ушацкім р-не на мяжы з Бешанковіцкім р-нам Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 28 км на У ад г.п. Ушачы. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. 8 км², даўж. 4,8 км, найб.шыр. 1,9 км, найб.глыб. 17 м, даўж. берагавой лініі 17,9 км. Пл. вадазбору 30,9 км². Катлавіна складаецца з паўн. глыбакаводнага (17 м) і паўд. мелкаводнага (да 9 м) плёсаў. Схілы выш. 2—8 м, часткова разараныя, на Пн і ПнЗ — 20—25 м, параслі лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, участкамі зліваюцца са схіламі. Шматлікія залівы. На З і У пойма шыр. да 100—150 м. Дно роўнае, у паўн. плёсе лейкападобнай формы, да глыб. 1 м пясчанае, да 2—3 м укрыта апясчаненымі адкладамі, глыбей сапрапелістае, на макс. глыбінях ілістае. 2 невял. астравы. Мінералізацыя вады 140—150 мг/л, празрыстасць 2,6 м. Эўтрофнае. Расліннасць да глыб. 3—4 м: рдзесты, харавыя водарасці, рагаліснік. Возера зарыблялася сазанам, карпам. Упадаюць ручаі з азёр Любжынскае, Калесіна і возера без назвы, выцякае ручай у воз.Крывое, злучана канавай з воз. Мугірына.