саткну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Разм. Злучыць, змацаваць канцы, краі чаго‑н. Саткнуць канцы провада.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашліфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак., што.

Спец. Зрабіць вельмі гладкім або ліквідаваць якую‑н. няроўнасць шліфоўкай. Зашліфаваць краі дэталі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпітэ́ка

(ад эпі- + -тэка)

знешні вапняковы валік на ніжнім краі цела каралавага паліпа.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Абяча́йка ’край рэшата, крышкі дзежкі, павекі’ (Бір. дыс.), абячаек ’вобад, які ўтварае краі сіта ці века для дзяжы’ (Шат.). Гл. абечак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́мена ’тып вышыванага ўзору’ (Лексика Пол.). Відавочна, гэты ўзор рабіўся па краі кавалка тканіны. Больш за тое не ясна. Гл. ра́мень.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

The Establishment

істэ́блішмэнт -у m., уплыво́вая гру́па людзе́й у кра́і, грама́дзтве

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

паабгіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Абагнуць што‑н. з усіх бакоў; абагнуць усё, многае. Паабгінаць краі бляшанага ліста.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

strzępić się

незак. абтрэпвацца, выбівацца (пра краі адзення)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

кайма́

(цюрк. kajma)

паласа па краі якога-н. прадмета, тканіны, якая адрозніваецца колерам, матэрыялам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

зашы́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак., што.

1. Адрамантаваць, сшыўшы краі, а таксама злучыць швом канцы чаго-н.

З. падраны рукаў.

З. мяшок.

2. Упакаваць, сшыўшы канцы ўпакоўкі.

З. пасылку.

|| незак. зашыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. зашыва́нне, -я, н. і зашы́ўка, -і, ДМы́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)