надзвыча́йны, -ая, -ае.

1. Выключны па якіх-н. якасцях.

Гэта быў н. талент.

2. Незвычайны, які вылучаецца адметнымі рысамі.

Надзвычайныя падзеі.

3. Крайні, выключны.

Надзвычайныя меры пакарання.

4. Экстранны, спецыяльна прызначаны, прыняты, скліканы.

Н. з’езд.

|| наз. надзвыча́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АМАРАЛІ́ЗМ (ад а... + лац. moralis маральны),

адмаўленне маральных асноў грамадства, ігнараванне агульнапрынятых нормаў паводзін. Да амаралізму можна аднесці цынізм, крайні нігілізм, адкрыты эгаізм, чалавеканенавісніцтва. Праяўленні амаралізму могуць спараджацца сац. прычынамі, маральна-псіхал. неразвітасцю індывіда. У свядомасці і паводзінах людзей амаралізм больш пашыраецца ў перыяды сац. крызісаў.

В.​А.​Паўлоўская.

т. 1, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

супермадэрні́зм

(ад супер + мадэрнізм)

крайні мадэрнізм.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

саліпсі́зм, ‑у, м.

Ідэалістычны філасофскі погляд, які прызнае адзінай рэальнасцю асобу таго, хто пазнае, а навакольны свет разглядае як сукупнасць адчуванняў гэтай асобы; крайні суб’ектывізм.

[Лац. solus — адзін і ipse — сам.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

unüberbíetbar, únüberbietbar a непераўзы́дзены, неперасяга́льны; грані́чны, кра́йні

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Links¦áußen m -s, - ле́вы кра́йні напада́ючы (футбол)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

НАТАГЕ́Я (Notogea ад грэч. notos поўдзень + gē зямля),

біягеаграфічнае царства сушы, якое ўключае Аўстралію з навакольнымі астравамі, Новую Зеландыю, астравы і архіпелагі Акіяніі і крайні поўдзень Паўд. Амерыкі. У Н. вылучаюць 4 біягеагр. вобласці: Аўстралійскую, Новазеландскую, Палінезійскую і Патагонскую (гл. адпаведныя арт.). Найб. характэрныя рысы — старажытнае паходжанне і высокі ўзровень эндэмізму флоры і фауны, вял. разнастайнасць сумчатых жывёл.

т. 11, с. 205

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

экстрэма́льны

(лац. extremus = крайні)

крайні па сваім праяўленні, напр. па складанасці, цяжкасці, небяспецы і г.д. (напр. працаваць у э-ых умовах).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

наго́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. нагнаць (у 9 знач.).

2. Разм. Вымова, наганяй. На крайні выпадак.. [Міхайлаў] можа атрымаць строгую нагонку за не дагляд. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарнасо́ценец, ‑нца, м.

Гіст. Удзельнік рэакцыйна-манархісцкіх пагромных банд — чорных соцень у царскай Расіі. // Крайні, зацяты рэакцыянер. Ясна было для Андрэя, што ў карчме сядзеў самы сапраўдны чарнасоценец. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)