Каме́чыць ’мяць, комкаць’ (Некр.), камя́чыць ’тс’ (ТСБМ, Бяльк.). Утворана ад камя́к, якое з ком (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засты́ласць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан застылага. Дуб стаяў нерухома ў сваёй паважнай застыласці, трымаючы ў развілінах ёмкі ком снегу. Колас. І раптам твар [Мішурына] пачаў зменьваць рысы і новая пячаць наплывала на яго. Ужо зусім сышлі адзнакі анямеласці і застыласці. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

САДА́Т, ас-Садат Мухамед Анвар (25.12.1918, в. Міт-Абу-эль-Ком, Егіпет — 6.10.1981), дзяржаўны дзеяч Егіпта. Скончыў ваен. каледж у Каіры (1938). Сумесна з Г.​А.​Насэрам стварыў тайную арг-цыю «Свабодныя афіцэры». За антыбрыт. дзейнасць у 1942 звольнены з арміі, у 1942—44 і 1946—49 у турме. У 1950 адноўлены на ваен. службе. Удзельнік дзярж. перавароту 1952. У 1953—56 чл. Рэв. савета Егіпта, у 1957—58 нам., у 1960—61 і 1964—68 старшыня Нац. сходу (парламента) Аб’яднанай Араб. Рэспублікі (ААР). У 1964—66 і 1969—70 віцэ-прэзідэнт ААР. З вер. 1970 прэзідэнт ААР (з 1973 Араб. Рэспубліка Егіпет). Пераарыентаваў краіну на супрацоўніцтва з ЗША, пачаў ажыццяўленне ліберальных рэформ у палітыцы і эканоміцы. У ліст. 1977 першы з араб. лідэраў наведаў Ізраіль. У 1978—79 падпісаў пагадненні з Ізраілем (гл. Кэмп-Дэвідскія пагадненні 1978). Забіты фанатыкамі-ісламістамі. Нобелеўская прэмія міру 1978 (разам з М.​Бегінам).

т. 14, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вярхо́м нареч. верхо́м;

◊ е́здзіць в. — (на кім) е́здить верхо́м (на ком)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кама́м ’пюрэ’ (петрык., Мат. Гом.). Да ком, камы́ (гл.). Нязвыклая форма (!). Адсутнасць інфармацыі не дае магчымасці зрабіць іншыя высновы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абгаво́рваць (каго, што) несов.

1. обсужда́ть; см. абгавары́ць 1;

2. огова́ривать, клевета́ть (на кого, что), спле́тничать (о ком-чём), суда́чить (о ком, чём), черни́ть, ха́ять

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шыша́к I, -ка́ м.

1. кисть ж.;

ш. вінагра́ду — кисть виногра́да;

2. ком;

ш. пчол — ком пчёл

шыша́к II, -ка́ м. (старинный головной убор) шиша́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

НАЦЫЯЛЕ́КТ [ад нацыя + (дыя)лект],

сукупнасць фармальных і семантычных уласцівасцей пэўнай нацыянальнай мовы, калі яна шырока выкарыстоўваецца іншым этнасам у якасці сваёй другой мовы або мовы міжнац. зносін. Напр., рус. мова (нацыялект) армян, літоўцаў, таджыкаў, украінцаў і г.д. У шырокім сэнсе Н. — рэалізацыя пэўнай мовы ў маўленчай практыцы іншага этнасу. Н. — адзін з відаў суцэльнага вар’іравання мовы (параўн.: дыялект — вар’іраванне тэрытарыяльнае, сацыялект — вар’іраванне сацыяльнае, ідыялект — вар’іраванне індывідуальнае, хроналект — вар’іраванне ў часе, Н. — вар’іраванне іншанацыянальнае, іншаэтнічнае). Н. ўласцівы пэўныя ўстойлівыя рысы, што ўзнікаюць у мове пад уплывам іншай ці роднай мовы. Напр., рус. Н. беларусаў уласцівы ўстойлівыя інтэрферэнцыйныя рысы: цвёрдае «р» (гаварыт — «гаворыць», румка — «келішак»), фрыкатыўнае «γ» (ноγи — «ноги», γолос — «голас»), сібілянты «с’» і «з’» (з’има, с’ерый), пропуск «й» (полны — «поўны», велики — «вялікі»), канструкцыі «мой собачка» (рус. «моя собачка»), «более-менее» (рус. «более или менее», бел. «больш-менш»), «жениться с кем» (рус. «жениться на ком», бел. «ажаніцца з кім»), адсутнасць моцнай колькаснай рэдукцыі галосных ([малако], рус. [мьлʌ-ко]) і інш.

Літ.:

Михневич А.Е. О языковом и лингвистическом статусе «нациолекта» // Вариативность как свойство языковой системы: Тез. докл. М., 1982. Ч. 1.

А.​Я.​Міхневіч.

т. 11, с. 221

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пару́піцца (аб кім, чым) сов. позабо́титься; пораде́ть (кому, чему, о ком, чём)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Камлы́га ’вялікі бясформенны кавалак, абломак цвёрдай масы, ком, глыба зямлі’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Др.-Падб., Яшк.), зборн. камлы́жжа ’камякі мёрзлай зямлі’ (Яўс.; бялын., Янк. I; Нас.), камлы́жына ’сухі ком зямлі на раллі, не разбіты бараной’ (Мядзв.), камлы́шка ’тс’ (Бяльк.), камлы́жыць ’рабіць шар з чаго-небудзь мяккага’ (Нас.). Утворана, відавочна, ад камлаты (гл. камель 2) пры дапамозе экспрэсіўнага суфікса ‑ыга (як касты́га < касцяны гузік; Сцяцко, Афікс. наз., 182).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)