шматгаліновая карпарацыя Рэспублікі Карэя. Засн. ў 1938. Дзейнічае ў электроннай, харч., тэкстыльнай і інш. галінах прам-сці, у гандлі; ажыццяўляе распрацоўку прыродных рэсурсаў, фінансаванне прамысл. праектаў, інвестыцыйныя аперацыі ў Паўд. Карэі і інш. краінах. Першая ў краіне па аб’ёме продажу. Занята больш за 170 тыс. чалавек.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПРО́КТЭР ЭНД ГЭМБЛ»
(«Procter and Gamble»),
буйная хім.карпарацыя ў ЗША. Засн. ў 1837. Штаб-кватэра ў г. Цынцынаты, штат Агайо. Выпускае прадукцыю: пральныя і ачышчальныя сродкі, касметыку, фармацэўтычныя тавары, хімікаты, прадметы гігіены. Філіялы і прадпрыемствы карпарацыі размяшчаюцца ў больш як 40 краінах, колькасць занятых каля 77 тыс.чал. (1980-я г.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЮНА́ЙТЭД ТЭКНО́ЛАДЖЫС»
(United Technologies),
карпарацыякасм. прам-сці ў ЗША (да 1975 наз. «Юнайтэд эркрафт»). Засн. ў 1934. Ажыццяўляе вытв-сцьавіяц. рухавікоў і верталётаў, прамысл. абсталяванне, выконвае буйныя ўрадавыя заказы. Аб’ём продажу на канец 1980-х г. склаў 18,1 млрд.дол., чысты прыбытак 659 млн.дол.; у вытв-сці занята 187 тыс. чал.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
incorporation
[ɪn,kɔrpəˈreɪʃən]
n.
1) аб’ядна́ньне, задзіно́чаньне, зьліцьцё n.
2) карпара́цыяf.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
«СІ́МЕНС»
(Siemens),
буйная транснацыянальная карпарацыя Германіі па вырабе электроннага, энергасілавога, электратэхнічнага, мед., вайск. і інш. абсталявання. Засн. Э.В.Сіменсам у Берліне ў 1847. На 1.1.2001 на прадпрыемствах «С.», якія знаходзяцца ў 190 краінах свету, працавала больш за 440 тыс.чал. У 1999/2000 фін. годзе грашовае абарачэнне карпарацыі склала 78,4 млрд. еўра, прыбытак — 3,4 млрд. Каля 70% даходу атрымана ад аперацый, якія вядуцца за межамі Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«Ю́НІЛЕВЕР»
(Unilever),
нідэрландска-англійская карпарацыяхарч. прадуктаў. Створана ў 1929 у выніку зліцця англ. мылаварнага трэста «Левер бразерс» і нідэрландскага маргарынавага трэста «Маргарын юні». Кантралюе ў эканамічна развітых краінах каля 40% вытв-сці маргарыну і каля 20% мыйных сродкаў; выпускае харч. прадукты, мыйныя сродкі і касметычныя тавары. Аб’ём продажу 30,5 млрд.дол., чысты прыбытак 1,5 млрд.дол., у вытв-сці заняты 291 тыс.чал. (канец 1980-х г.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ай-бі-э́м
(англ. ІВМ, ад I(nternational) B(usiness) M(ashines) = Міжнародная тэхнічная карпарацыя]
1) буйная карпарацыя вылічальнай тэхнікі са штаб-кватэрай у ЗША;
2) камп’ютэр гэтай карпарацыі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
таварыства, саюз, аб'яднанне, карпарацыя
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
СУСВЕ́ТНЫ БАНК,
міжнародная арг-цыя. створаная для аказання эканам. дапамогі краінам-удзельніцам. У асноўным сродкі вылучаюцца на ўмацаванне эканомікі краін, якія сталі на шлях развіцця. Звычайна С.б. фінансуе доўгатэрміновыя інвестыцыі ў інфраструктуру (дарогі, тэлекамунікацыі, электразабеспячэнне), с.-г. і прамысл. праекты, праграмы ў галіне сац. забеспячэння, адукацыі, прафес. падрыхтоўкі і інш. Уключае 3 міжнар.фін. ін-ты са статусам самаст. спецыялізаваных устаноў ААН: Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця, Міжнародная фінансавая карпарацыя, Міжнародная асацыяцыя развіцця.