Разм. Які належыць трэнеру; уласцівы яму. «Каб бегаць на каньках, трэба мець талент», — перадала [Клара] .. [Славе] трэнераў прысуд.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУ́ЕР (галанд. boeier),
1) лёгкая кабіна ці платформа з парусамі на трох каньках (лыжах, пнеўмаколах). Кіраванне робіцца заднім каньком (лыжай, колам) і парусам. Скорасць руху перавышае 100 км/гадз. Выкарыстоўваецца як спарт. прылада (гонкі на буерах па лёдзе), для перавозкі грузаў.
2) Невял. аднамачтавае пласкадоннае паруснае судна для ўстаноўкі буёў і швартоўных бочак (устар.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРШКО́Ў Аляксандр Георгіевіч (н. 8.10.1946, Масква),
савецкі спартсмен (фігурнае катанне на каньках). Адзін з лепшых фігурыстаў свету (спарт. танцы на лёдзе) 1-й пал. 1970-х г.Засл. майстар спорту СССР (1970). Скончыў Цэнтр.ін-тфіз. культуры (1970, Масква). Алімпійскі чэмпіён 1976, чэмпіён свету ў 1970—74, 1976, Еўропы 1971, 1973—76 (усё ў пары з Л.Пахомавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́ЙДЭН (Heiden) Эрык Артур (н. 14.6.1958, г. Мадысан, ЗША),
амерыканскі спартсмен (скорасны бег на каньках). Абс. чэмпіён XIII зімовых Алімп. гульняў (1980, г. Лейк-Плэсід, ЗША; алімп. рэкардсмен на дыстанцыях 500, 1000, 1500, 5000 і 10 000 м). Чэмпіён свету (1977—80), рэкардсмен свету (1980) на дыстанцыі 10 000 м. Чэмпіён свету па спрынтэрскім мнагабор’і (1977—79). Пасля Алімпіяды (1980) пакінуў спарт. выступленні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ске́тынг-рынг
(англ. skatingrink, ад skate = катацца на каньках + rink = каток)
пляцоўка з асфальтавым або драўляным пакрыццём для катання на ролікавых каньках.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
спуртава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак.
Рэзка павялічыць (павялічваць) скорасць перад фінішам у час бегу, плавання, катання на каньках і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вазю́р1 ’возчык, вазнік’ (КЭС). Параўн. вазак. Гл. вазюр2.
Вазю́р2 ’хлопчык, які любіць многа катацца на санках ці каньках’ (З нар. сл.). Да вазіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КА́НІЯ-Э́НКЕ (Kania-Enke) Карын (н. 20.6.1961, г. Дрэздэн, Германія),
нямецкая спартсменка (скарасны бег на каньках). Чэмпіёнка XIII і XIV Зімовых Алімп. гульняў (1980, г. Лейк-Плэсід, ЗША; 1984, г. Сараева, Югаславія) у класічным шматбор’і і на асобных дыстанцыях, чэмпіёнка свету (1980—84, 1986—88), сярэбраны і бронз. прызёр чэмпіянатаў свету ў класічным шматбор’і, спрынце і на асобных дыстанцыях, уладальніца Кубка свету (1986), шматразовая пераможца і прызёр міжнар. спаборніцтваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фігу́рны, -ая, -ае.
1.гл. фігура.
2. Які мае складаную форму, мае ўзор.
Фігурная рамка.
3. Які выконваецца з фігурамі (у 2 знач.) або прызначаны для такога выканання.
Фігурнае плаванне.
Фігурнае катанне на каньках.
Фігурныя канькі.
4. Які мае прыгожую фігуру (разм.).
Фігурная дзяўчына.
|| наз.фігу́рнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скарасны́, ‑ая, ‑ое.
Які адбываецца з вялікай скорасцю. Скарасны бег на каньках.// Звязаны з хуткім тэмпам выканання чаго‑н. Скарасныя трэніроўкі. Скарасная апрацоўка дэталей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)