verdchten vt

1) згушча́ць, рабі́ць больш цвёрдым [густы́м]

2) тэх. кандэнсава́ць (малако, пару); канцэнтрава́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

канцэнтрава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад канцэнтраваць.

2. у знач. прым. Які вызначаецца насычанасцю, змяшчае ў сабе вялікую колькасць каштоўных пажыўных рэчываў. Канцэнтраваныя кармы.

3. у знач. прым. Які вызначаецца высокай канцэнтрацыяй (у 2 знач.). Канцэнтраваны раствор. Канцэнтраваная кіслага.

4. у знач. прым. Абагачаны (пра руды, горныя пароды).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канцэнтрава́цца, ‑руецца; незак.

1. Збірацца, сцягвацца, групавацца ў адным якім‑н. месцы. Насельніцтва канцэнтруецца вакол гарадоў. // перан. Звяртацца, накіроўвацца на што‑н. (пра думкі, увагу і пад.). Гутаркі і жарты канцэнтраваліся пераважна каля Букрэевай асобы і яго ролі ў якасці «маладзіцы». Колас.

2. Згушчацца, насычацца (пра растворы).

3. Абагачацца (пра руды, горныя пароды).

4. Зал. да канцэнтраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

komasować

незак.

1. ліквідаваць цераспалосіцу; узбуйняць зямельныя ўчасткі;

2. злучаць у адно цэлае; канцэнтраваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

гуртава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

1. Збіраць у гурт; групаваць, канцэнтраваць. — А ваш, таварышы, абавязак — шырыць, развіваць паўстанне, збіраць народ, гуртаваць яго ў баявыя групы. Колас. Камуністы ў лясным гушчары палкі партызан гуртавалі. Ставер.

2. перан. Аб’ядноўваць, збліжаць на аснове адзінства поглядаў, сумесных дзеянняў. Трэба, трэба, пясняр, Песню гэткую даць, Каб яна памагла Сілы нам гуртаваць. Танк. Родным словам мы грознай парою Гуртавалі рады змагароў. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

concentrate

[ˈkɑ:nsəntreɪt]

1.

v.

1) зьбіра́ць, засяро́джваць, канцэнтрава́ць

2) згушча́ць, насыча́ць раство́ры, выпа́рваць

3) ачышча́ць руду́ ад пяску́, каме́ньня, абагача́ць (руду́)

4) (on, upon) засяро́джвацца, сканцэнтро́ўвацца у́мкай)

2.

n.

канцэнтра́т -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

skupiać

незак.

1. канцэнтраваць; засяроджваць; збіраць;

skupiać uwagę na czym — засяроджваць увагу на чым;

skupiać na sobie uwagę — прывабліваць (прыцягваць) да сябе ўвагу;

2. аб’ядноўваць; яднаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)