партдзяржкантро́ль, ‑ю, м.

Партыйна-дзяржаўны кантроль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяржкантро́ль, -лю м. (дзяржа́ўны кантро́ль) госконтро́ль (госуда́рственный контро́ль)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тэхкантро́ль, -лю м. (тэхні́чны кантро́ль) техконтро́ль (техни́ческий контро́ль)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

до́пінг, -у, мн. -і, -аў, м.

Сродак, які стымулюе фізічную і нервовую дзейнасць чалавека на кароткі час.

|| прым. до́пінгавы, -ая, -ае.

Д. кантроль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

госконтро́ль (госуда́рственный контро́ль) дзяржкантро́ль, -лю м. (дзяржа́ўны кантро́ль).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

техконтро́ль (техни́ческий контро́ль) тэхкантро́ль, -лю м. (тэхні́чны кантро́ль).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мы́тня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Установа, якая ажыццяўляе кантроль над правозам тавараў праз граніцу і займаецца зборам пошлін за такі правоз, таможня.

|| прым. мы́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кантралява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; незак., каго-што.

Браць пад кантроль, правяраць.

К. працоўную дысцыпліну.

|| зак. пракантралява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны.

|| наз. кантралява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

назіра́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто назірае, ажыццяўляе кантроль за кім-, чым-н.

Уважлівы н.

Ваенны н.

|| ж. назіра́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. назіра́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хо́лдынг, -а, мн. -і, -аў, м.

Прадпрыемства, фірма і пад., якія з’яўляюцца ўладальнікамі кантрольных пакетаў акцый іншых прадпрыемстваў, ажыццяўляюць кантроль за іх дзейнасцю і атрымліваюць даходы ў выглядзе дывідэндаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)