Інтэрнацыянальныя элементы ў беларускай тэрміналогіі.
3.мн. Асновы, пачатак чаго-н. (кніжн.).
Элементы матэматыкі.
4. Пра чалавека, асобу як члена якой-н. сацыяльнай групы.
Прагрэсіўныя элементы грамадства.
5. Простае рэчыва, якое не раскладаецца на састаўныя часткі звычайнымі хімічнымі метадамі (спец.).
Перыядычная сістэма элементаў (Мендзялеева).
6. Хімічная крыніца электрычнага току.
Гальванічны э.
|| прым.элеме́нтны, -ая, -ае (да 1 і 6 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ДЫАМАФО́С,
канцэнтраванае фосфарна-азотнае мінеральнае ўгнаенне, а таксама падкормка для жвачных жывёл. Адносіцца да антыпірэнаў. Асн.кампанент — гідраортафасфат амонію (NH4)2HPO4. Атрымліваюць узаемадзеяннем ортафосфарнай к-ты з аміякам. Мае 18—19% азоту і 48—52% засваяльнага пентааксіду фосфару (гл.Амафос).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ібн
(ар. ibn = сын)
кампанент ва ўласным імені перад імем бацькі, які абазначае «сын», «нашчадак», у народаў, што карыстаюцца арабскай мовай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АКТАМІЯЗІ́Н,
комплексны бялок; асн. структурны кампанент мышачнай тканкі і інш. скарачальных утварэнняў, які экстрагуецца з іх канцэнтраванымі салявымі растворамі. Складаецца з актыну і міязіну, аб’яднаных адпаведна ў тонкія і тоўстыя філаменты. Фізіка-біяхім. ператварэнні актаміязіну і суадносныя перамяшчэнні філаментаў ляжаць у аснове скарачэння мышцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯ́ТНЫ АЛЕ́Й,
эфірны алей, які атрымліваюць з кветак і зялёнай масы пераважна мяты перцавай. Бясколерная вадкасць з пахам мяты і гаркаватым смакам, шчыльн. 892—920 кг/м³. Асн.кампанент М.а. (каля 50%) — ментол. Выкарыстоўваюць у вытв-сці валідолу, зубных пастаў, кандытарскіх і лікёра-гарэлачных вырабаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТРАМБІ́Н (ад лац. pro раней, перад, замест + трамбін),
трамбаген, бялок плазмы крыві чалавека і жывёл; найважн.кампанент сістэмы згусання крыві. Паводле хім. паходжання — глікапратэід, мае каля 12% вугляводаў. Бялковая ч. малекулы П. з 1 поліпептыднага ланцуга. Біясінтэз П. адбываецца ў клетках печані, рэгулюецца вітамінам К.