ка́мер-фрэ́йліна

(ням. Kammerfräulein)

прыдворнае званне для дачок саноўнікаў у царскай Расіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ка́мер-ю́нкер

(ням. Kammerjunker)

малодшае прыдворнае званне ў царскай Расіі і некаторых іншых манархічных дзяржавах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

перадсэ́рдзе, -я, мн. -і, -яў, н. (спец.).

Адна з дзвюх камер сэрца.

Правае п.

Левае п.

|| прым. перадсэ́рдзевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трохка́мерны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з трох камер. Трохкамернае сэрца лягушкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́мера

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ка́мера ка́меры
Р. ка́меры ка́мер
Д. ка́меры ка́мерам
В. ка́меру ка́меры
Т. ка́мерай
ка́мераю
ка́мерамі
М. ка́меры ка́мерах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ка́мера-абску́ра ж., уст. ка́мер-обску́ра, ка́мера-обску́ра

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шлюз, -а, мн. -ы, -аў, м.

Збудаванне на рацэ, канале для пропуску суднаў пры розным узроўні вады на шляху іх руху, якое складаецца з камеры (камер) з варотамі.

|| прым. шлю́завы, -ая, -ае і шлю́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вэб-ка́мера

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вэб-ка́мера вэб-ка́меры
Р. вэб-ка́меры вэб-ка́мер
Д. вэб-ка́меры вэб-ка́мерам
В. вэб-ка́меру вэб-ка́меры
Т. вэб-ка́мерай
вэб-ка́мераю
вэб-ка́мерамі
М. вэб-ка́меры вэб-ка́мерах

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ГЛАБІГЕРЫ́НЫ (Globigerina),

род прасцейшых жывёл атр. фарамініфер кл. караняножак. Некалькі дзесяткаў відаў, у т. л. шмат выкапнёвых. Пашыраны ў цёплых морах, акіянах, вядуць планктонны спосаб жыцця.

Ракавіна порыстая, вапняковая, складаецца з некалькіх шарападобных камер, злучаных паміж сабой. Паверхня камер укрыта доўгімі радыяльнымі калючкамі, якія аблягчаюць «лунанне» ў тоўшчы вады. Ракавіны памерлых глабігерынаў падаюць на дно і ўтвараюць асн. частку глыбакаводнага глабігерынавага мулу.

т. 5, с. 280

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ва́куум-ка́мера

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ва́куум-ка́мера ва́куум-ка́меры
Р. ва́куум-ка́меры ва́куум-ка́мер
Д. ва́куум-ка́меры ва́куум-ка́мерам
В. ва́куум-ка́меру ва́куум-ка́меры
Т. ва́куум-ка́мерай
ва́куум-ка́мераю
ва́куум-ка́мерамі
М. ва́куум-ка́меры ва́куум-ка́мерах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)