Наву́ка (ТСБМ, Яруш., Гарэц.), ст.-бел.наука ’навука, сістэма ведаў; вучоба; навучанне; урок, нешта павучальнае; казань, пропаведзь; парада’ (Сташайтэне, Абстр. лекс., 65). Укр., рус.наука, польск., чэш., славац.nauka, в.-луж.nawuka, балг., макед.наука, серб.-харв.наука, славен.nauk ’навучанне, вучэнне, урок, прыклад, папярэджанне’. З *na‑ і ‑uk, гл. вучыць (Фасмер, 3, 49; Махэк₂, 666; спец. адносна ўсходнеславянскага слова гл. Кохман, SOr, 29, 115–120).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДУБО́ВІЧ (Іван) (? — 1646),
бел. і ўкр. пісьменнік, грамадскі і царк. дзеяч. Прыхільнік уніі. У палемічных творах «Пра вярхоўную ўладу ў царкве божай» (Львоў, 1644), «Правільны каляндар» (Вільня, 1644) шырока выкарыстоўваў бел.-літ. і ўкр. летапісы, маскоўскія хронікі, зах.-еўрап.літ. крыніцы. Высока ацэньваў каляндарна-астранамічныя даследаванні М.Каперніка, разам з тым адмаўляў яго геліяцэнтрычную тэорыю.
Літ.:
Харлампович К.В. Западнорусские православные школы XVI і начала XVII века... Казань, 1898;
Далматов Н. Супрасльский Благовещенский монастырь. СПб., 1892.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРСА́НАЎ (Аляксандр Васілевіч) (23.12.1898, г.Казань, Татарстан — 18.11.1994),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-м. (1943), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Кіеўскую аб’яднаную ваенную школу (1926), Ваен. акадэмію Генштаба (1949). У Чырв. Арміі з 1920. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд., Сталінградскім, Цэнтр. і Бел. франтах. Вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра, вызваляў Брагінскі р-н, г. Калінкавічы Гомельскай вобл. Да 1960 у Сав. Арміі, да 1974 прарэктар БДУ. Ганаровы грамадзянін г.п. Брагін, г. Калінкавічы.
рускі акцёр. Нар.арт.СССР (1965). Праф. (1946). Скончыў тэатр. аддзяленне Вышэйшага ін-та нар. асветы ў Казані (1918). З 1936 у МХАТ. Характарны акцёр. Сярод роляў: Чычыкаў («Мёртвыя душы» паводле М.Гогаля), Яша («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Гетманаў («Глыбокая разведка» А.Крона). З 1932 у кіно: «Чкалаў», «Жукоўскі» (Дзярж. прэмія СССР 1951 за ролю Чаплыгіна). Здымаўся на кінастудыі «Беларусьфільм»: «Масква—Генуя», «Я родам з дзяцінства», «Запомнім гэты дзень», «Вайна пад стрэхамі», «Крушэнне імперыі», «Праз могілкі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ГНЕР (Ягор Ягоравіч) (9.12.1849, г.Казань, Расія — 27.11.1903),
рускі хімік-арганік. Праф. (1882). Скончыў Казанскі ун-т (1874). З 1875 у Пецярбургскім, з 1886 у Варшаўскім ун-тах. Навук. працы па арган. сінтэзе. Адкрыў спосаб атрымання другасных спіртоў уздзеяннем на карбанільныя злучэнні цынку (1875, разам з А.М.Зайцавым), рэакцыю акіслення этыленавых злучэнняў (цыклаалефінаў, тэрпенаў, стэроідаў) 1%-ным растворам перманганату калію (1888, рэакцыя Вагнера), камфенавую перагрупоўку першага роду (1899, перагрупоўка Вагнера — Меервейна).
Літ.:
Старосельский П.И., Никулина Е.П. Е.Е. Вагнер, 1849—1903. М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСЁНАЎ (Васіль Паўлавіч) (н. 20.8.1932, Казань),
рускі пісьменнік. Сын А.С.Гінзбург. Скончыў Ленінградскі мед.ін-т (1956). З 1980 жыве за мяжой. На пач.літ. творчасці перавагу аддаваў творам пра жыццё моладзі, напісаным у жанры т.зв. «спавядальнай» прозы — аповесць «Калегі» (1960, аднайм. фільм 1963), раман «Зорны білет» (1961), зб-кі «Катапульта» (1964), «На паўдарозе да Месяца» (1966). Аўтар сатыр.-фантаст. аповесці «Затавараная бачкатара» (1968), раманаў «Пошукі жанру» (1978), «Апёк» (1980), «Востраў Крым» (1981), кнігі пра Амерыку «У пошуках сумнага бэбі» (1986).
бел. геолаг. Д-р геолага-мінералагічных н. (1981), праф. (1989). Скончыў Казанскі ун-т (1959). З 1959 у Бел. геолага-разведачным НДІ (з 1970 нам. дырэктара, у 1975—83 дырэктар). З 1983 у БДУ. Навук. працы ў галіне геалогіі, пошуку і разведкі нафтавых і газавых радовішчаў. Стварыў схемы класіфікацыі парод-калектараў, стадый і этапаў літагенезу.
Тв.:
Формирование коллекторов нефтеносных комплексов Припятского прогиба. Мн., 1979. Литология и коллекторские свойства подсолевых девонских отложений Припятского прогиба. Мн., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ГЕЛЬ (Іван Міхайлавіч) (19.3.1830, маёнтак Залессе, Вщебская вобл. — 29.8.1916),
расійскі фармаколаг. Ганаровы чл.Ваен.-мед. акадэміі, Казанскага і Тартускага ун-таў, замежных акадэмій і таварыстваў. Скончыў Медыка-хірург. акадэмію ў Пецярбургу (1854). З 1869 праф. Казанскага ун-та. Навук. працы па праблемах уздзеяння лек. сродкаў на сардэчна-сасудзістую і нерв. сістэмы. Упершыню вызначыў магчымасць рэфлекторнага спынення дзейнасці сэрца шляхам раздражнення слізістай абалонкі носа парай хлараформу.
Тв.:
Сравнительная анатомия, физиология и фармакология сердца. Казань, 1895;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́НДСТРЭ́М (Алег Леанідавіч) (н. 2.4. 1916, г. Чыта, Расія),
расійскі дырыжор, кампазітар. Засл. арт. Расіі (1973). Нар.арт. Расіі (1984). З 1921 у Харбіне. Скончыў Харбінскі муз. тэхнікум (1935), Вышэйшы тэхн. цэнтр у Шанхаі (1944), Казанскую кансерваторыю (1953). Арганізаваў у Харбіне джаз-аркестр (1934), разам з якім пераехаў у Шанхай (1936), потым у Казань (1947). З 1956 у Маскве, маст. кіраўнік і гал. дырыжор эстр. аркестра Расканцэрта (цяпер Канцэртны аркестр джазавай музыкі). Аўтар джазавых кампазіцый і аранжыровак, песень, музыкі да драм. спектакляў.
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н. (1978), праф. (1979). Засл. ўрач Беларусі (1971). Дачка І.С.Лягенчанкі. Скончыла Мінскі мед.ін-т (1948), у 1951—93 працавала ў ім (у 1972—92 заг. кафедры). Навук. працы па пульманалогіі і кардыялогіі дзяцей ранняга ўзросту.
Тв.:
Реография в диагностике нарушений деятельности системы кровообращения при пневмонии у детей раннего возраста (разам з М.К.Асколкавай) // Педиатрия. 1979. № 9;
Состояние сердечно-сосудистой системы при пневмонии у детей раннего возраста // Здравоохранение Белоруссии. 1980. № 7.