ГА́ХАЎ (Фёдар Дзмітрыевіч) (19.2.1906, г. Чэркеск, Расія — 30.3.1980),
бел. матэматык. Акад.АН Беларусі (1966), д-рфіз.-матэм.н., праф. (1943). Скончыў Казанскіун-т (1930). З 1953 у Растоўскім ун-це. У 1961—76 у БДУ. Навук. працы па краявых задачах аналітычных функцый і сінгулярных інтэгральных ураўненнях. Даў закончанае рашэнне асн. краявой задачы аналітычных функцый, т.зв. задачы Рымана.
Тв.:
Краевые задачи. [3 изд.) М., 1977;
Уравнения типа свертки. М., 1978 (разам з Ю.І.Чэрскім).
Літ.:
Ф.Д.Гахов // Успехи математических наук. 1976. Т. 31, вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАНІ́ХІН (Андрэй Нічыпаравіч) (28.10.1759, с. Новае Усолле Пермскай вобл., Расія — 5.3.1814),
рускі архітэктар, прадстаўнік ампіру. Да 1785 прыгонны графа А.С.Строганава. З 1777 вучыўся ў Маскве жывапісу, а таксама архітэктуры ў В.Бажэнава і М.Казакова. З 1779 у Пецярбургу. Праф. Пецярбургскай АМ (1811—14). Асн. работы ў Пецярбургу: Казанскі сабор (1801—11) і Горны ін-т (1806—11). Прымаў удзел у стварэнні арх. ансамбляў у Паўлаўску і Пецяргофе (цяпер Петрадварэц). Выкарыстоўваў аблегчаныя канструкцыі, натуральныя буд. матэрыялы. Майстар інтэр’ера і малых арх. формаў.
А.Вараніхін. Будынак горнага інстытута ў Пецярбургу. 1806—11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІ́ЛЬЕЎ (Васіль Паўлавіч) (4.3.1818, Ніжні Ноўгарад — 10.5.1900),
рускі вучоны-кітаязнавец. Акад. Пецярбургскай АН (1886). Праф. Казанскага (з 1851) і Пецярбургскага (з 1855) ун-таў. Скончыў Казанскіун-т (1837). У 1840—50 у рус. духоўнай місіі ў Пекіне, вывучаў санскрыт, кіт., манг., тыбецкую і маньчжурскую мовы. Навук. працы па рэлігіі Усходу, гісторыі, геаграфіі, л-ры Кітая (першы з еўрапейцаў даследаваў фанетыку, марфалогію і пісьмо Кітая). Гал. працы: «Будызм, яго догматы, гісторыя і літаратура» (ч. 1, 3, 1857—69), «Аналіз кітайскіх іерогліфаў» (ч. 1—2, 1866—84) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРНІКО́ЎСКІ (Іван Антонавіч) (1799—1834),
гісторык, вучоны-мовазнавец. Паходзіў са шляхты Ігуменскага пав. Мінскай губ. Скончыў філас.ф-т Віленскага ун-та (1820). Выкладаў сусв. гісторыю ў семінарыі пры Віленскім ун-це. У 1824 з-за «паліт. нядобранадзейнасці» пераведзены ў Казанскіун-т, дзе выкладаў усх. мовы, стараж. гісторыю і геаграфію. Быў пад наглядам і апякунствам універсітэцкай адміністрацыі. У 1827—30 выкладчык араб. і перс. моў у Казанскай гімназіі. У жн. 1834 арыштаваны па абвінавачанні ў прыналежнасці да антыдзярж. арг-цый і за антыдзярж. прапаганду. Займаўся літ. дзейнасцю.
савецкі хірург; заснавальнік сав.хірург. школы. Акад.АМНСССР (1947). Бацька А.А.Вішнеўскага. Скончыў Казанскіун-т (1899). Да 1934 працаваў у ім (з 1912 праф.). З 1947 дырэктар Ін-та хірургіі АМНСССР (з 1948 носіць яго імя). Навук. працы па клінічнай і эксперым. хірургіі, вывучэнні трафічнай функцыі нерв. сістэмы. Распрацаваў метады мясц. анестэзіі, лячэння запаленчых і гнойных хвароб навакаінавай блакадай і масленабальзамічнай (мазь Вішнеўскага) павязкай. Дзярж. прэмія СССР 1942.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРЭ́ЗІН (Ілья Мікалаевіч) (31.7.1818, г. Перм — 3.4.1896),
расійскі вучоны-ўсходазнавец. Скончыў Казанскіун-т (1837). Праф. Казанскага (1846—55) і Пецярбургскага (з 1855) ун-таў. Працы па гісторыі, філалогіі, археалогіі краін Блізкага і Сярэдняга Усходу, у т. л. «Унутраны лад Залатой Арды (паводле ханскіх ярлыкоў)» (1850), «Падарожжа па Усходзе» (т. 1—2, 1850—52), склаў «Граматыку персідскай мовы» (1853), выдаў «Бібліятэку ўсходніх гісторыкаў» (1849—54), «Зборнік летапісаў» іранскага сярэдневяковага вучонага Рашыдадзіна (1858—88), «Рускі энцыклапедычны слоўнік» (т. 1—16, 1873—88), «Турэцкую хрэстаматыю» (т. 1—3, 1857—90).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЫШУ́ЛЕР (Сямён Аляксандравіч) (24.9.1911, г. Віцебск — 1983),
савецкі фізік. Чл.-кар.АНСССР (1976). Скончыў Казанскіун-т (1932), дзе працаваў з 1935 (з 1955 праф.). Навук. працы па радыёспектраскапіі і парамагнетызме. У 1934 сумесна з І.Я.Тамам выказаў ідэю аб існаванні ў нейтрона магн. моманту і дакладна вызначыў яго знак і велічыню. Прадказаў і даў тэорыю акустычнага парамагн. рэзанансу (1952). Прапанаваў метад атрымання звышнізкіх тэмператур, заснаваны на адыябатычным размагнічванні ядз. спінаў.
Тв.:
Электронный парамагнитный резонанс соединений элементов промежуточных групп. 2 изд. М., 1972 (разам з Б.М.Козыравым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́КАЎ (Міхаіл Сцяпанавіч) (н. 13.10.1928, с. Стары Кувак Ленінагорскага р-на, Татарстан),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1968), праф. (1969). Засл. дз. нав. Беларусі (1974). Скончыў Казансківет.ін-т (1951). З 1954 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны, у 1968—95 рэктар. Навук. працы па імунамарфалогіі і імунапаталогіі пры інфекцыйных, інвазійных і асацыятыўных хваробах, вакцынацыях і імунастымуляцыі с.-г. жывёл.
Тв.:
Анализ патологоанатомического вскрытия животных. Мн., 1977;
Патологическая анатомия с.-х. животных. М., 1995 (у сааўт.);
савецкі батанік. Акад.АНСССР (1931), акад. УАСГНІЛ (1935). Скончыў Казанскіун-т (1902). З 1913 у Варонежскім с.-г. ін-це, з 1919 адначасова ў Варонежскім ун-це. З 1931 дырэктар Бат. і Глебавага (у 1931—36) ін-таў АНСССР; з 1937 дырэктар Бат. саду АНСССР. З 1941 старшыня Туркм. філіяла АНСССР. Навук. працы па геабатаніцы, экалогіі, анатоміі і фізіялогіі раслін. Распрацаваў метад экалагічных радоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУШ (Мікалай Адольфавіч) (10.11.1869, г. Слабадской Кіраўскай вобл., Расія — 7.8.1941),
савецкі батанік. Чл.-кар.АНСССР (чл.-кар.Рас.АН з 1920). Скончыў Казанскіун-т (1891) і Пецярбургскі лясны ін-т (1869). З 1895 у Юр’еўскім (Тартускім) ун-це, з 1902 у бат. садзе і бат. музеі ў Пецярбургу, з 1931 у Бат. ін-це АНСССР. Навук. працы па бат. геаграфіі Каўказа, Сібіры і Д. Усходу; прапанаваў схему падзелу Сібіры на батаніка-геагр. вобласці. Аўтар фундаментальных падручнікаў «Агульны курс батанікі. Марфалогія і сістэматыка раслін» (2-е выд., 1924) і «Курс сістэматыкі вышэйшых раслін» (1940).