помнік архітэктуры неакласіцызму ў в. Салтанаўка Магілёўскага р-на. Пабудавана ў 1912 (арх. К.Міхайлаў, скульпт. П.Яцына) знагоды 100-годдзя перамогі тут рас. войск у вайне 1812. Цаглянае квадратнае ў плане збудаванне мае цэнтрычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю, завершаную высокім шатром. Нізкі цокаль выступае за плоскасць сцен. Пластыку фасадаў узбагачаюць паўкалоны тасканскага ордэра, антаблементы з трохвугольнымі франтонамі. Вузкія крыжападобныя аконныя праёмы размешчаны ў паўцыркульных нішах. Іл.гл. да арт.Неакласіцызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ла́збіны, лазьбіны, ладзьбіны, лацьбіны ’падразанне мёду і гулянка з гэтай нагоды’ (Гарэц., Др.-Падб.; гродз., З нар. сл., Сл. паўн.-зах.). Польск.łaźbiny ’тс’ (у І. Ходзькі). Зпольск. ці бел. і ў літ. мове: lazbi̯jnos ’тс’. Прасл.ІarьЬіпу (clazbbina), як gostina, krbstiny, утворана ад lazbbaclaziti. Да лазіць2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
панегі́рык
[гр. panegyrikos (logos) = урачыстая прамова]
1) літаратурны жанр, хвалебная прамова знагоды якой-н. урачыстасці або ў гонар каго-н.;
2) празмернае ўсхваленне каго-н., чаго-н.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГАЛЁПЫ,
бел. рытуальнае печыва. Пяклі знагоды прылёту буслоў, дзень сустрэчы якіх прыпадаў на Дабравешчанне. Выпякалі галёпы з пшанічнай мукі ў выглядзе булачак або коржыкаў рознай формы; маглі імітаваць фігурку бусла, бусліную лапу, мець форму сахі, бараны і інш. Выяву часам выціскалі на печыве зверху. Пяклі галёпы напярэдадні або ў дзень Дабравешчання (калі забаранялася пячы хлеб) ці на наступны дзень. Агульнае прызначэнне галёпаў — сустрэча ці кліканне буслоў. Вядомы на Зах. Палессі, Гродзеншчыне, Піншчыне, на Навагрудчыне і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
магары́чм.разм. Bewírtung f -; Geschénk -(e)s, -e (bei Abschluss eines Geschäftes); Éinstand m -(e)s (пачастунак знагоды паступлення на працу);
паста́віць магары́ч séinen Éinstand gében*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ВІГО́ (Vigo) Жан (22.4.1905, Парыж — 5.10.1934),
французскі кінарэжысёр. Скончыў літ.ф-т Сарбоны. У дакумент. фільме «Знагоды Ніццы» (1929) і стужцы «Нуль за паводзіны» (1933) поруч зсатыр. выкрываннем праявілася імкненне да паэтызацыі свету. Уменне Віго на аснове карцін паўсядзённага побыту рабіць складаныя філас. абагульненні найб. поўна выявілася ў фільме «Аталанта» (1934). Творчая спадчына Віго невялікая, але яна значна паўплывала на развіццё франц. кіно ў 1930—50-я г.З 1951 у Францыі штогод прысуджаецца прэмія імя Віго.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мураві́ны, мураві́нки, муры́ны, мур змываць ’абрад купання дзіцяці на другі (трэці, восьмы) дзень хрысцін ад мірапамазання і частаванне з гэтай нагоды’ (Нас., Анік., Мікуц., Шн., Мядзв., Касп., Чуд.; Нас. Бел. песни; Сцяшк. Сл.; Юрч. Фраз. 3). Да мур5 < ц.-слав.мѷро ’міра’. Параўн. таксама рус.пск.мури́ть ’мазаць мірам’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абе́д, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Яда сярод дня; полудзень. Абед пачынаецца ў гадзіну дня. Запрасіць на абед.// Форма прыёму гасцей знагоды якой‑н. урачыстасці. Даць абед. Званы абед.
2. Ежа для спажывання ў абедзенны час. Абед з трох страў. Смачны абед. Вегетарыянскі абед.
3. Час, у які звычайна абедаюць; абедзенны перапынак. Настаў абед. Прайшоў абед.
•••
Лукулаўскі абед — вельмі багаты абед.
Царскі абед — вельмі багаты, пышны абед.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ТЭАТРА́ЛЬНЫ МІНСК»,
часопіс Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі. Выходзіў у 1961—90 у Мінску на бел. мове 6 разоў на год. Асвятляў найб. значныя падзеі тэатр. жыцця (фестывалі, конкурсы, агляды і інш.). Спец. выпускі прысвячаліся асобным т-рам знагоды юбілею, гастроляў і важным у гісторыі культуры Беларусі датам. Меў рубрыкі: «Праграмы спектакляў», «Рэцэнзіі», «Творчыя партрэты», «Старонкі гісторыі», «Кніжная паліца», у якіх змяшчаліся праграмы бягучага рэпертуару мінскіх т-раў, артыкулы па тэорыі і гісторыі тэатр. мастацтва, рэцэнзіі на прэм’еры і кнігі па т-ры, творчыя партрэты дзеячаў сцэны.