КО́ЎЗАН (Барыс Іванавіч) (7.4.1922, г. Шахты Растоўскай вобл., Расія — 31.8.1985),
Герой Сав. Саюза (1943). Беларус. Скончыў Бабруйскі аэраклуб, Адэскую ваен.авіяц. школу лётчыкаў (1940). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941, лётчык-знішчальнік, удзельнік абароны Гомеля. Адзіны ў свеце лётчык, які тараніў 4 варожыя самалёты. Зрабіў 380 баявых вылетаў, правёў 127 паветр. баёў, збіў 28 самалётаў праціўніка. Да 1958 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІКА́РПАЎ (Мікалай Мікалаевіч) (8.7.1892, слабада Георгіеўская, цяпер Лівенскі р-н Арлоўскай вобл., Расія — 30.7.1944),
расійскі авіяканструктар. Герой Сац. Працы (1940). Скончыў Петраградскі політэхн.ін-т (1916). Ў 1923 стварыў першы сав.знішчальнік І-1 (ІЛ-400). У 1924—38 сканструяваў самалёт-разведчык Р-5, вучэбны самалёт У-2 (По-2), знішчальнікі І-3, І-15, І-16, І-153 («Чайка») і інш.Дзярж. прэміі СССР 1941, 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ястрабо́к1, ‑бка, м.
1.Памянш.да ястраб.
2.Разм. Савецкі самалёт-знішчальнік. Росцік яшчэ доўга ўглядаўся ў неба, але яму так і не давялося больш убачыць маленькага савецкага ястрабка.«Маладосць».
ястрабо́к2, ‑бку, м.
Шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных. Ястрабок лугавы. Ястрабок парасоністы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЖУЧКО́Ў (Ціхан Свірыдавіч) (4.7.1922, в. Бахацец Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — 9.3.1987),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Магілёўскі аэраклуб (1941), Ейскае ваенна-марское авіяц. вучылішча (1942). У Вял.Айч. вайну лётчык-знішчальнікВПС Балтыйскага флоту ст. лейт. Ж. вызначыўся ў час прарыву блакады Ленінграда, вызвалення Ленінградскай вобл. і Прыбалтыйскіх рэспублік. Зрабіў 257 баявых вылетаў, з іх 85 на фотаразведку, асабіста збіў 11 самалётаў праціўніка. Да 1960 у Сав. Арміі, пасля ў Мін-ве грамадз. авіяцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЗІЧ (Іван Сямёнавіч) (н. 3.3.1920, в. Старыя Маргі Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Барысаўскі аэраклуб (1938), Адэскае ваен.авіяц. вучылішча (1940), Чугуеўскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1941). У Вял.Айч. вайну з кастр. 1941 у ППАг. Масква, на Бранскім, Цэнтр., Бел. і 1-м Бел. франтах. Лётчык-знішчальнік К. зрабіў 423 баявыя вылеты, правёў 31 паветр. бой, збіў 20 самалётаў праціўніка. У 1950—77 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́СЕРШМІТ ((Messerschmitt) Вілі) (26.6.1898, г. Франкфург-на-Майне, Германія — 15.9.1978),
нямецкі авіяканструктар і прамысловец. Стварыў шэраг самалётаў, верталётаў, планёраў рознага прызначэння. Найб. вядомыя: Ме-109 — асн.знішчальнікВПС Германіі ў 1935—45 (гл.іл. да арт.Авіяцыя), Ме-110 — самалёт шматмэтавага прызначэння, Ме-262 — адзін з першых рэактыўных знішчальнікаў. Пасля 2-й сусв. вайны эмігрыраваў у Іспанію; у 1959 вярнуўся ў ФРГ, аднавіў вытв-сць самалётаў і стаў саўладальнікам канцэрна «Месершміт—Бёлькаў—Блом».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ШЧАНКА (Пётр Лук’янавіч) (1.8.1921, в. Кукавячына Віцебскага р-на — 21.2.1973),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Віцебскі аэраклуб (1939), Армавірскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1942), Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы (1950), Ваенна-паветр. акадэмію (1955). У Вял.Айч. вайну на фронце з сак. 1943, лётчык-знішчальнік. Удзельнік Курскай бітвы (1943), вызвалення Украіны, Польшчы, Чэхаславакіі, Берлінскай аперацыі 1945. Камандзір звяна знішчальнага авіяпалка лейтэнант Грышчанка правёў 78 паветр. баёў, збіў 27 варожых самалётаў і аэрастат. Да 1961 у ВПССав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Jägerm -s, -
1) паляўні́чы
2) е́гер
3) ав. самалёт-знішча́льнік
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БАРАНКЕ́ВІЧ (Анатоль Ігнатавіч) (н. 11.10.1932, в. Трасцівец Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
ваенны дзеяч. Ген.-маёр авіяцыі (1978). Засл. ваенны лётчык СССР (1977). Лётчык-знішчальнік. Скончыў Батайскае знішчальнае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў імя А.Сярова (1954), Ваен. камандную акадэмію проціпаветранай абароны імя Г.К.Жукава (1974). У 1954—83 камандзір авіяпалка, нам. камандуючага корпусам, арміяй, ВПС Далёкаўсх. ваен. акругі, ваен. саветнік у В’етнаме. З 1983 нам. камандуючага ВПСБВА. Асвоіў 14 тыпаў самалётаў, сярод іх 9 звышгукавых, у т. л. самалёт 4-га пакалення МІГ-29. З 1989 у запасе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХІ́ПЕНКА (Фёдар Фёдаравіч) (н. 30.10.1921, в. Аўсімавічы Бабруйскага р-на),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Адэскую ваен. школу пілотаў (1939), Ваен.-паветр. акадэмію (1951), Маскоўскі інж.-эканам.ін-т (1967). У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўд.-Зах., Зах., Бранскім, Сталінградскім, Варонежскім, 2-м і 1-м Укр. франтах, лётчык-знішчальнік. Удзельнік баёў пад Сталінградам, на Курскай дузе, вызвалення Украіны, Малдовы, Польшчы, Прагі, штурму Берліна. Зрабіў 467 баявых вылетаў, правёў 102 паветр. баі, збіў 44 варожыя самалёты. Да 1959 у Сав. Арміі.