змардава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., каго.

Разм. Змучыць, знясіліць. Нейкі незнаёмы дзядзька ўшчаміў воз з дрывамі між двух пнёў. Змучыўся сам, змардаваў каня, але не мог выцягнуць саней. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знясі́лены

1. прич. обесси́ленный, изнурённый; истощённый;

2. прич. истощённый, вы́паханный;

1, 2 см. знясі́ліць;

3. прил. обесси́левший, изнеможённый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

знясі́льваць несов.

1. (лишать сил, делать бессильным) обесси́ливать, изнуря́ть; истоща́ть;

2. истоща́ть, выпа́хивать (почву);

1, 2 см. знясі́ліць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стамі́ць, стамлю, стоміш, стоміць; зак., каго.

Давесці да стомленасці; знясіліць, замарыць. Дзве бяссонныя ночы стамілі .. [Лабановіча]. Колас. Пасля кароткай размовы са старастам, якая, тым не менш, зусім стаміла яго, Сотнікаў ненадоўга заснуў. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змары́ць (знясіліць, стаміць) ermüden vt, ánstrengen vt, erschöpfen vt;

2. (пра сон) überwältigen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абяскры́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Адарваць, адрэзаць крылы, пазбавіць магчымасці лётаць. // перан. Пазбавіць творчых сіл, натхнення. [Дзяжа:] Хто волю смеў маю знясіліць І дух мой вольны абяскрыліць І палажыць яму мяжу? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сасса́ць, ‑есу, ‑ссеш, ‑ссе; ‑сеем, ‑ссяце; зак., каго-што.

1. Выссаць (якую‑н. вадкасць) поўнасцю, да канца. Сассаць малако.

2. і чаго. Адассаць некаторую колькасць якой‑н. вадкасці.

3. Знясіліць ссаннем. Кацяняты сассалі кашку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паходаць ’асілець, адужаць, бароцца’ (Шат.). Параўн. польск. pochodzić ’перамагчы’, ст.-польск. ’тс’, ’зламаць, сагнуць’. Бел. лексема — вынік кантамінацыі польск. pochodzić і бел. уходаць ’забіць’, ’змардаваць, знясіліць’, — апошняе, відаць, можа ўзыходзіць да ст.-герм. handus ’рука’, параўн. hódugr ’моцны’. Цяжкасці выклікае рэфлекс ‑ó‑: у рус. художник яно перайшло ў ‑у‑ (< ст.-слав. хѫдожьникъ < прасл. xǫdogъjь).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

истощи́ть сов.

1. (изнурить) змардава́ць; знясі́ліць;

2. (о почве) спусто́шыць, абяспло́дзіць, вы́сіліць;

3. (исчерпать) вы́чарпаць; (израсходовать) вы́даткаваць; зрасхо́даваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замардава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., каго-што.

1. Змучыць, знясіліць цяжкай працай, жорсткім абыходжаннем і пад.; змардаваць. Замардавалі дзяўчыну. Кожны дзень, як конь у тапчаку, ідзе і ідзе. Чарнышэвіч.

2. Катаваннямі давесці да смерці; замучыць. Замардавалі Браніславу, замуравалі ў камян[я]х. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)