формазмяня́льнасць, ‑і, ж.

Змена формы (у 1 знач.); здольнасць змяняць форму ад уздзеяннем знешніх умоў. Формазмяняльнасць дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэфармава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; зак. і незак., каго-што.

Змяніць (змяняць) форму чаго-н., памер якога-н. цела або яго частак уздзеяннем знешніх сіл.

|| звар. дэфармава́цца, -му́юся, -му́ешся, -му́ецца; -му́йся.

|| наз. дэфарма́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэфармава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак. і незак., што.

Пераўтварыць (пераўтвараць), змяніць (змяняць) пры дапамозе рэформ. Рэфармаваць грашовую сістэму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

przeinaczać

незак. перайначваць; скажаць; змяняць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

дэтані́раваць

‘узрывацца; змяняць звычайны рытм працы, стукаць ад хуткага згарання паліва ў цыліндры (пра рухавікі ўнутранага згарання); фальшывіць пры ігры на музычным інструменце або спяванні’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дэтані́рую дэтані́руем
2-я ас. дэтані́руеш дэтані́руеце
3-я ас. дэтані́руе дэтані́руюць
Прошлы час
м. дэтані́раваў дэтані́равалі
ж. дэтані́равала
н. дэтані́равала
Загадны лад
2-я ас. дэтані́руй дэтані́руйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час дэтані́руючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

іна́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., каго-што.

Абл. Рабіць інакшым, другім; змяняць. І па-свойму, хоць памры, Усё [цешча] іначыць. Дзяргай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інды́к, -ка́ м. индю́к; инде́йский пету́х;

змяня́ць бы́ка на інды́ка — променя́ть куку́шку на я́стреба

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дэфармава́цца, ‑муецца; зак. і незак.

1. Змяніць (змяняць) сваю форму, аб’ём, памер пад уздзеяннем знешняй сілы.

2. толькі незак. Зал. да дэфармаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэфармава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак. і незак., што.

Змяніць (змяняць) форму, аб’ём, памер якога‑н. цела, уздзейнічаючы на яго. Дэфармаваць глебавы пласт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інды́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Вялікая свойская птушка сямейства фазанавых, якую разводзяць для атрымання мяса; самец гэтай птушкі.

Змяняць быка на індыка — памыліцца пры выбары (замест лепшага выбраць горшае).

|| ж. інды́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. інды́чы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)