аціха́ць, аці́хнуць, ацішэ́ць sich berúhigen (заспакоіцца), áufhören vi (пра гукі, шум); verstúmmen vi (s) (змоўкнуць); náchlassen*vt, sich légen (пра боль, вецер)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
абсадзі́ць, ‑саджу, ‑садзіш, ‑садзіць; зак., што.
1. Пасадзіць расліны вакол, па краях чаго‑н. Плошчы, вуліцы абсадзім ліпамі, Нібы рэк люстраных берагі.Гілевіч.
2.Разм. Перамагчы ў бойцы; паваліць. Калі трэба бывае ваўкам абсадзіць лася — збіраюцца і ідуць, акружаюць.Пташнікаў.// Перамагчы ў спрэчцы, прымусіць змоўкнуць. Галена ўсіх абсадзіла сваім словам адразу.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
замаўча́ць1, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Разм. Замоўкнуць, змоўкнуць. Госць дыпламатычна замаўчаў, і яны перавялі гаворку на другую тэму.Сіняўскі.
замаўча́ць2, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.
Разм. Наўмысля скрыць, не даць даведацца, не сказаць пра што‑н. Нельга замаўчаць імя вялікага вучонага. □ Кіруючыя колы ЗША імкнуцца прынізіць, зменшыць, замаўчаць, сказіць праўду пра нашы дасягненні.«ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заціха́ць, заці́хнуць
1. (змоўкнуць) still wérden;
2. (прагукі) verhállen vi (s);
3. (правецер, бой) sich légen, náchlassen*vi, ábflauen vi;
4. (праболь) náchlassen*vi (s)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
На момант задыхнуцца пры пападанні ў дыхальнае горла чаго‑н. (часцінак ежы, вады і пад.). Жанчына зухавата выпіла і папярхнулася.Асіпенка.Верка кашляе — папярхнулася малаком.Жычка.//перан.Змоўкнуць на паўслове ад збянтэжанасці, замяшання і пад. — Куды мне! Удар мой — што твой аўтамат: грукату многа, а вынік... Валянцін Адамавіч папярхнуўся на паўслове.Шамякін.— Дазвольце... — нешта хацеў .. [старшыня] сказаць і папярхнуўся.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абарваць тэлефон (разм.) — часта, многа званіць па тэлефоне.
|| незак.абрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.абры́ў, -ры́ву, м. (да 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
балбату́н, ‑а, м.
Разм.
1. Той, хто занадта многа гаворыць. — От балбатун! — адказвае маці. — Памаўчы хоць хвілінку.Гарбук.// Чалавек, які толькі абяцае, а нічога не робіць; пустаслоў. Ды і сам Барыс выглядаў бы салідна, а не звычайным балбатуном, што абяцае на сотню, а не робіць і на грош.Курто.
2. Выдумшчык, пляткар. Сход ведае .. [солтыса] як аблупленага, і не верыць яму ні на грош, таму дружным выбухам кпінаў прымушае змоўкнуць балбатуна.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Задыхнуцца ад вады, што трапіла ў рот, горла; захлынуцца. Яшчэ хвілінка, і перавернецца плыт, паляціць на пясчанае дно кулямёт, захлібнуцца ў вадзе кулямётчыкі.Лынькоў.
2. Мімаволі перарваць дыханне ад якога‑н. моцнага пачуцця. Жанчына нібы захлібнулася енкам, прыціхла, толькі жаласліва ўсхліпвала.Арабей.
3.перан. Спыніцца, сарвацца (пра атаку, наступленне). Падаспелі нашы танкі, і контратака нямецка-фашысцкіх войск захлябнулася.Гурскі.
4.перан. Перастаць дзейнічаць; змоўкнуць. Кулямёт захлябнуўся. □ Зазвініць піла, захлябнецца, потым зноў зазвініць.Федасеенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)