Вызваліцца (зверху па паверхні) ад снегу, лёду пры яго раставанні. Акно абтала.//Зменшыцца ў выніку раставання. Ільдзіна абтала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зме́ншаць, ‑ае; зак.
Зменшыцца, убавіцца (у колькасці, аб’ёме). Па рэчцы ўгадвалі і надвор’е: зменшала вада пад вечар — заўтра з раніцы будзе дождж.Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скараці́цца, ‑роціцца; зак.
1. Стаць кароткім або больш кароткім. Пасля рэдагавання артыкул скараціўся. □ Але вось ланцужок самазвалаў прыкметна скараціўся, вось ужо загружана апошняя машына.Дадзіёмаў.// Стаць менш працяглым у часе. Рабочы цыкл экскаватара скараціўся на 15 секунд.Лукша.
2.Зменшыцца колькасна або па велічыні, у аб’ёме. Колькасць [белых мядзведзяў] за апошнія гады рэзка скарацілася.Матрунёнак.Па даных Генеральнага штаба Чырвонай Арміі, у часе «рэйкавай вайны» перавозкі праціўніка скараціліся на 40 працэнтаў.Дзенісевіч.// Звузіцца, зменшыцца (пра вытворчасці выраб чаго‑н. і пад.). Вытворчасць асобных тавараў скарацілася.
3. Сціснуўшыся, зменшыцца па даўжыні, у аб’ёме (пра тканкі, органы, клеткі). Мышцы скараціліся.
4. У матэматыцы — выразіцца ў меншых ліках пасля дзялення на які‑н. лік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Уціхамірыцца, супакоіцца (пра чалавека); стаць паслухмяным, падпарадкавацца волі чалавека (пра жывёл).
Вясёлая публіка нарэшце ўтаймавалася.
Звер утаймаваўся.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зменшыцца або суняцца (пра боль і пад.), заглушыцца (пра якое-н. пачуццё); прыйсці ў нерухомы стан.
Боль утаймаваўся.
Хваляванне ўтаймавалася.
|| незак.утаймо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
саступі́ццаразм. (зменшыцца ў памерах ад вільгаці) sich zusámmenziehen*; éinlaufen*vi (s) (пра тканіну); zusámmenschrumpfen vi (s) (зморшчыцца)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
атрафі́равацца, ‑руецца; зак. і незак.
Зменшыцца (змяншацца), страціць (страчваць) жыццяздольнасць (пра органы, часткі жывога арганізма). Я ўжо гадоў дзесяць не адчуваю пахаў. Калі хадзіў у школу, часта прастуджваўся, мае органы [нюху] атрафіраваліся, і цяпер пахла што ці смярдзела, а для мяне ўсё роўна.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыту́хнуць1, ‑не; пр. прытух, ‑ла; зак.
1.Зменшыцца, збавіць сваю сілу (пра агонь, святло і пад.); часткова, на некаторы час патухнуць. Кірыла кінуў у касцёр ламачча .. Агонь прытух, і ў цемры ніхто нікога не бачыў.Шамякін.На ўсходзе пасвятлела, зоркі на небе прытухлі.Гаўрылкін.
2.перан.Зменшыцца, страціць сваю вастрыню. Пачуцці прытухлі. □ Прытухнуць ад слёз ясны вочы, Завяне, паморшчыцца твар.Купала.Іменна праз Собіча да гэтага часу яшчэ не прытухла як след .. сварка [Марыны і Ермаліцкага].Скрыган.
3.Спец. Аслабнуць, часткова або на некаторы час спыніцца. Радыёхвалі прытухлі.
прыту́хнуць2, ‑не; пр. прытух, ‑ла; зак.
Трохі сапсавацца, стухнуць (пра харчы, корм і пад.). Мяса прытухла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)