ма́заць

1. (змазваць) schmeren vt;

2. (намазваць) strichen* vt, bestrichen* vt (чым-н. mit D);

ма́заць хлеб ма́слам Btter aufs Brot strichen*;

3. разм. (дрэнна маляваць) klcksen vt, schmeren vt, stümpern vt;

4. (пэцкаць) schmtzig [drckig] (разм.)] mchen, [beschmtzen vt, beschmeren vt, besdeln vt];

5. разм. (у гульні) vorbigreifen* vi, danbengreifen* аддз. vi; vorbischießen* vi (пры стральбе)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ма́заць, мажу, мажаш, мажа; заг. маж; незак.

1. што. Пакрываць тонкім слоем чаго‑н. тлустага або вадкага. Мачыха, спазніўшыся снедаць з усімі, мазала пшанічныя блінцы маслам і запівала іх параным малаком. Васілевіч. // Змазваць. Сяляне круцяцца туды і сюды з торбачкамі ў руках, пояць коней, мажуць калёсы. Бядуля. Усе хлопцы ўзяліся за апошняе, што было неабходным перад паходам — чысціць і мазаць зброю. Кулакоўскі. // Абмазваць для ўцяплення. Мазаць хату глінай.

2. што. Разм. Рабіць брудным, пэцкаць, пляміць. Мазаць стол чарнілам. □ Парадку дзеці не трымалі, І іх ніколі не сціскалі.. Так, Юзік пальцам поркаў страву І верашчакай мазаў лаву. Колас. // Пэцкаць пры дотыку (аб прадметах). Фарба мажа рукі.

3. што і без дап. Разм. Няўмела, непрыгожа маляваць або пісаць. Закарузлыя, крывыя пальцы, папаленыя ў кузні, лягчэй малатком па жалезу б’юць, [чым] пяром па паперы мажуць. Бядуля.

4. Разм. Рабіць промахі (у гульні, стрэльбе і пад.). Мы гулялі [у мяч] без ранейшага імпэту, неяк вяла, часта «мазалі». Васілёнак.

5. перан. Разм. Даваць хабар. [Грышка Верас:] — Эх мілы мой ты! за панамі Няма прадыху. Хто з грашамі І мажа збоку, — той і едзе, Так вось і робіцца, суседзе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Калані́ца1 ’калёсная мазь’ (ТСБМ, РБС–82, Сл. паўн.-зах.), каланіца ’адпрацаваная каламазь’ (Бяльк., Гарэц., Касп., Мат. Гом., Сержп., Шат.; маладз., Янк. 1; Яшк.), ’загусцелы дзёгаць’ (лаг., КЭС), ’выгарэлы ў коле дзёгаць’ (Нас.), ’размоклая дарога, багна, бруд’ (слаўг., Яшк.). Сюды ж каланічына ’месца здабывання каланіцы — дзёгцю для змазвання колаў’ (Яшк.). Укр. усх.-палес. каланіца ’мазь, якой змазваюць восі колаў і іншых дэталей у возе’, рус. зах.-бран. каланица ’дзёгаць для змазвання колаў; густы дзёгаць на колах’, пск., бран. колоница ’дзёгаць’, велікалук., пск. ’дзёгаць самай дрэннай якасці’, пск. ’ачышчаны дзёгаць’, халмаг., пск. ’дзёгаць для змазвання колаў’, апоч., пск. ’вадкі сасновы дзёгаць, смала’, смал., кур. ’дзёгаць, змешаны з пылам на колах і восях’, кур., дан., варонеж. колоника ’дзёгаць, смала, змешаная з пылам на колах і восях’, бран., смал., арл., калуж. ’найбольш дрэнны гатунак дзёгцю’. Лексема адзначана ў розных бел. гаворках, апрача паўдн.-зах. Разам з тым лінгвагеаграфічны крытэрый у канкрэтным выпадку не вельмі істотны, паколькі ілюстрацыі ў слоўніках сведчаць аб культурным характары слова, што дапускае яго лёгкае пранікненне ў розныя гаворкі. Паходжанне слова не вельмі яснае: магчыма, найбольш верагодным з’яўляецца найпрасцейшы варыянт — утварэнне ад кола (Даль) з суфіксам ‑ніца (‑ніка ў рус. прыкладах), гістарычна, відаць, складаным. Пацвердзіць такі варыянт тлумачэння можа рус. калін. колесня ’калёсная мазь’. Распаўсюджанне слова на ўсх.-слав. тэрыторыю сведчыць пра сумесную бел.-рус. інавацыю або, калі гэта позняе ўтварэнне, толькі пра бел. інавацыю (у рус. гаворках коло, паводле Даля, адзначаецца ў бел. і ўкр. зонах). Іншыя версіі, якія можна прапанаваць (аб сувязі з каліць, каляцьзмазваць’, або каляны ’запэцканы’, або каліць : акаліна ’нагар’), менш верагодныя, паколькі патрабуюць дапушчэння нерэгулярных фанетычных змен і не вельмі надзейныя паводле семантычнага крытэрыю. Аднак і вышэй прапанавання інтэрпрэтацыя словаўтварэння не бездакорная. У бел. гаворках таксама адзначана колоница «прямостороннее ведрышко для дегтя» (Нік. Очерк.). Калі параўнаць гэта слова з рус. деготница, мазница, можна дапусціць, што яно ўтворана такім жа чынам. Рус. лексемы двухсэнсоўныя па магчымай дэрывацыі, тут або вытворныя ад деготь і мазь, або семантычныя кандэнсаты. Калі дапускаць апошняе, для разглядаемага слова можна рэканструяваць рус. значэнне ’калонная мазь’, для колонна, колонка тэхнічны тэрмін у дзягцярнай справе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

schmeren

vt

1) зма́зваць, ма́заць, нама́зваць; прама́зваць

ine Slbe auf die Hand ~ — зма́заць руку́ ма́ззю

Btter aufs Brot ~ — нама́заць ма́сла на хлеб

2) дава́ць ха́бар

er hat ihm geschmert — ён падма́заў яго́ [даў яму́ ха́бар]

3) пля́каць, бру́дзіць

◊ sich (D) die Grgel [die Khle] ~ — разм. прамачы́ць го́рла, вы́піць

j-m Hnig [Brei] ums Maul [um den Mund] ~ — разм. ліслі́віць каму́-н.

dir muss man lles erst ins Maul ~ — разм. табе́ ўсё трэ́ба спача́тку разжава́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

wchsen

*

I

vi (s)

1) расці́

sich (D) den Bart ~ lssen* — адпусці́ць бараду́

2) расці́, узраста́ць, павялі́чвацца

die rbeit wächst inem nter den Händen — рабо́ты стано́віцца ўсё больш

die rbeit wächst mir über den Kopf — у мяне́ рабо́ты па го́рла

3)

er ist deser Sche (D) nicht gewchsen — гэ́та яму́ не па плячу́

sie wren einnder gewchsen — яны́ былі́ ва́ртыя адзі́н аднаго́ [не ўступа́лі адзі́н аднаму́]

II

vt

1) вашчы́ць, васкава́ць

2) зма́зваць (лыжы)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)