Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МЕЗЕНХІ́МА [ад мез(а)... + грэч. enchyma налітае, тут тканка],
зародкавая злучальная тканка большасці шматклетачных жывёл і чалавека. На ранніх стадыях зародкавага развіцця М. складаецца з сукупнасці рыхла размешчаных, адросткавых, сеткападобна звязаных клетак, якія высяляюцца з трох зародкавых лісткоў, пераважна з мезадэрмы. Дае пачатак клеткам злучальнай, касцявой, храстковай, гладкай мышачнай, пігментнай тканак. Галаўная М. ўтвараецца міграцыяй клетак нерв. трубкі і гангліёзнай пласцінкі, латэральных ч. перадхардальнай пласцінкі. Пазазародкавая ўваходзіць у пазазародкавыя органы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тка́нкаж., биол. ткань;
тлу́шчавая т. — жирова́я ткань;
мы́шачная т. — мы́шечная ткань;
злуча́льная т. — соедини́тельная ткань;
праме́жкавая т. — промежу́точная ткань
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ні́пель
(англ. nipple)
металічная злучальная трубка з разьбой на канцах (у прыладах і механізмах).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фла́нёц
(ням. Flansch)
злучальная частка трубаправодаў, валоў у выглядзе дыска з адтулінамі для балтоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
tkanka
ж.анат. тканка;
tkanka łączna — злучальная тканка;
tkanka tłuszczowa — тлушчавая тканка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
КА́БЕЛЬНАЯ МУ́ФТА,
прыстасаванне для мех. і эл. злучэння кабеляў, далучэння іх да эл. установак і апаратаў. Выкарыстоўваюцца ў кабельных лініях электраперадачы, прамысл. электраўстаноўках. Бываюць злучальныя, адгалінавальныя і канцавыя (далучальныя), разнастайныя па канструкцыі і з рознай арматурай (залежаць ад прызначэння, умоў эксплуатацыі, тыпу кабелю і інш.). Высакавольтныя К.м. на 110—750 кВ — складаныя эл.-тэхн. ўстройствы (даўж. да 6 м і больш).
Кабельныя муфты: 1 — адгалінавальная Т-падобная на 1 кВ; 2 — канцавая на 6—10 кВ; 3 — злучальная на 110—500 кВ з іскравым прамежкам.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БІЯГЕ́ЛЬ (ад бія... + лац. gelo застываю),
1) студзінападобная або цвёрдая структураваная калоідная сістэма біял. паходжання з вадкім дысперсійным асяроддзем; разнавіднасць геляў. Утворана часцінкамі дысперснай фазы, злучанымі адна з адной у прасторавую сетку (каркас), якая ўтрымлівае ў сваіх ячэйках дысперсійнае асяроддзе і пазбаўляе ўсю сістэму цякучасці. Біягелі шырока прадстаўлены ў жывёльных і раслінных арганізмах (напр., мышачная, нервовая, злучальная тканкі, шклопадобнае цела вока, біял. мембраны — складаныя біягелі). Біягелі з’яўляюцца таксама халадцы жэлаціну, агару, пекціну, прадукты харчавання — сыракваша, кісель, жэле, мармелад і інш. 2) У храматаграфіі — камерцыйная назва носьбітаў для гель-фільтрацыі. Біягелі маркі A замяняе агар, маркі P — сінт. гель поліакрыламід.