Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
МА́ФІЯ [італьян. maf(f)ia],
тайная злачынная арганізацыя, якая дзейнічае метадамі шантажу, гвалту, забойстваў і да т.п. Узнікла на в-ве Сіцылія (Італія) спачатку як арганізаваная самаабарона насельніцтва. У 20 ст. ў Італіі, а потым і ў інш. краінах (напр., «Коза ностра» ў ЗША) манапалізавала злачынны бізнес (найперш наркабізнес, ігральныя дамы, прастытуцыю і да т.п.), пранікла ў паліт. сферу. Адметнай рысай М. як крыміналагічнага феномена з’яўляецца сувязь з перажыткамі родаплемянных звычаяў, якія надаюць М. асаблівую ўстойлівасць і ўнутр. згуртаванасць. Часам тэрмінам «М.» пазначаюць усе формы арганізаванай злачыннасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
крыміна́льны
(лац. criminalis)
звязаны са злачынствам, злачынны (напр. к. выпадак).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
underworld
[ˈʌndərwɜ:rld]
n.
1) падо́ньне грама́дзтва, крыміна́льны, злачы́нны сьвет
2) Myth. падзе́мнае ца́рства
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
зламы́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае на мэце злы намер, што‑н. нядобрае. [Карызна] ведаў пра выпадкі, калі некаторыя зламысныя калгаснікі, у душы зацятыя ворагі калектывізацыі, рабілі ўсялякія штукі, абы не здаваць у калгас сва[ёй] жывёлы.Зарэцкі.
2.Уст. Які заключае ў сабе злы намер; злачынны. Зламысны ўчынак. Зламысная змова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
villainous[ˈvɪlənəs]adj.
1.lit.злачы́нны; злы, ліхі́, по́длы;
give a villainous leer гля́нуць ско́са
2.infml агі́дны, жу́дасны, га́дкі, паску́дны
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
przestępny
юр.злачынны; незаконны;
rok przestępny — высакосны (пераступны) год
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
«КО́ЗА НО́СТРА»
(італьян. «Cosa nostra» літар. наша справа),
назва тайнай злачыннай арг-цыі ў ЗША. Узнікла сярод эмігрантаў-сіцылійцаў у пач. 20 ст. як разнавіднасць даўнейшай сіцылійскай мафіі. У час дзеяння «сухога закону» (1920—33) яна зарабіла на кантрабандзе, нелегальнай вытв-сці і распаўсюджанні алкаголю мільярды долараў, з канца 1940-х г. перайшла на вытв-сць і распаўсюджанне наркотыкаў. Здабытыя на злачынных аперацыях сродкі ўкладвае ў легальны бізнес, што дало ёй магчымасць кантраляваць асобныя галіны прам-сці, частку сродкаў масавай інфармацыі, прафсаюзаў, кантактаваць на ўзаемавыгаднай аснове з уплывовымі дзелавымі і паліт. коламі. Складаецца з 24 т.зв. сем’яў (ад 20 да 1000 членаў), што жывуць ў розных гарадах. Ёю кіруе шэф (бос), які мае юрыд. дарадчыка. Дзейнасць гэтых сем’яў і інш. груп, што не з’яўляюцца мафіёзнымі арг-цыямі, каардынуе Нац.злачынны сіндыкат.