Кляп ’кусок дрэва, скамечаная ануча і пад., якія засоўваюцца ў рот жывёле ці чалавеку, каб не даць магчымасці кусацца або крычаць’ (ТСБМ), ’род драўлянага цвіка’ (Нас.). Укр.кляп, рус.кляп ’тс’. Этымалогія ненадзейная. Супастаўленне з прасл.klękati, аснова, якой звязваецца з kel‑, тыпова каранёвая (параўн. Трубачоў, Эт. сл., 10, 34). Трэба звярнуцьувагу на тое, што распаўсюджанне гэтай лексемы абмяжоўваецца ўсходнеславянскім арэалам, таму рэканструкцыя яе праславянскай формы малаверагодная.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыкме́ціць ’убачыць, звярнуцьувагу; заўважыць; запомніць; намеціць’ (ТСБМ, Яруш., ТС), таксама з семантычным зрухам прикміэтилося ’здалося, падалося’ (Бес.). Сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі: прыкме́та ’адметная рыса, па якой можна пазнаць, вызначыць; у забабонных уяўленнях — рыса, з’ява, што прадвяшчае што-небудзь’ (ТСБМ, Янк. 2), прыкаме́та ’прыкмета’ (Мат. Гом.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад кме́ціць ’заўважаць, разумець, цяміць’ (гл.), якое ў сваю чаргу працягвае прасл.*kъmětiti < kь‑ + дзеяслоў *mětiti (ЭССЯ, 13, 198; толькі з укр. адпаведнікамі).
1. Аказацца пераключаным (гл. пераключыць у 1 знач.).
2. Перайсці на іншы від працы, змяніць галіну сваёй дзейнасці, пачаць дзейнічаць іначай. Цяпер уся рыбаводная брыгада пераключыцца на сажалкі, бо пара ўжо звярнуць на іх увагу.Чарнышэвіч.І зараз жа хлопцы пераключыліся на бадзёры тон.Карпюк.
3.перан. Накіраваць сваю ўвагу, думкі і пад. на што‑н. іншае. Як толькі маці выйшла, думкі Міколы пераключыліся на калгасныя справы.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыкме́ціць, ‑мечу, ‑меціш, ‑меціць; зак., каго-што або здадан.сказам.
1. Убачыць, звярнуцьувагу; заўважыць. Шэранькую, пад колер пасохлай травы, [птушку] цяжка прыкмеціць.Пальчэўскі.Агей, прайшоўшы на другі дзень па вуліцы, прыкмеціў, што побач з разбуранымі хатамі стаяць новыя — пяцісценкі.Каваль.Разведчыкі прыкмецілі: штосьці непакоіць Белазора.Янкоўскі.// Убачыўшы, звярнуўшы ўвагу, запомніць. Ты прыкмеціў таго дзядзьку, што прыходзіў да нас учора раніцай?Новікаў.
2.Звярнуць асаблівую ўвагу, вылучыць сярод іншых. Дом пісьменнікаў.. стаў тым месцам, дзе хутка перазнаёміліся ўсе — і старэйшыя і маладзейшыя. Якуб Колас прыкмеціў і мяне — маладога паэта.Хведаровіч.[Маёр] прыкмеціў спрытненькую сястру і рознымі адзнакамі ўвагі пачаў вылучаць яе сярод іншых.Быкаў.
3. Прыгледзець, падшукаць; намеціць. — Паеду пад Баранавічы, там месца добрае прыкмеціў у адной вёсцы...Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акцэ́нт
(лац. accentus)
1) асаблівасці вымаўлення, якія праяўляюцца пры размове чалавека не на роднай мове;
2) націск у слове, а таксама знак націску;
3) перан. падкрэсліванне асобных думак, слоў пры гаворцы;
зрабіць а. на чым.-н. — звярнуцьувагу на што-н.;
4) муз. выдзяленне гуку або акорда шляхам яго ўзмацнення.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Галяле́ць ’блішчаць (пра ваду на лугах і палях)’ (Янк. III). Няяснае слова. Магчыма, ёсць нейкая сувязь са слав.*galo ’прагаліна і да т. п.’, але такая этымалогія застаецца вельмі гіпатэтычнай (няма дадатковых даных), хоць з семантычнага боку яе можна прыняць (*galo ’прагаліна’ — ’прагаліна, голае месца’ > ’голае месца з вадой, што блішчыць’, нарэшце, самастойны дзеяслоў галяле́ць). Трэба звярнуцьувагу на тое, што *galo ў некаторых мовах (дыялектах) значыць проста ’возера’ (напр., укр.га́ло; гл. яшчэ Талстой, Геогр., 104–109).
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
прыслу́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Напружыць слых, каб пачуць што‑н. Маша прыслухалася — тоненька сакоча шыба.Мележ.Люся прыслухалася. Так, нехта стукае ў дзверы!..Брыль.//Звярнуцьувагу на свае адчуванні, на свой фізічны стан. Прыслухаўся, як шчыміць ад адэкалону паголены твар, і стаў апранацца.Адамчык.— Перастала, бабка, перастала! — сказаў малады настаўнік, звярнуўшы ўвагу на сваю галаву і як бы прыслухаўшыся да яе. — Забыўся нават, што яна і балела.Колас.[Стафанковіч] .. прыслухоўваўся: баліць ці не? Прыслухаўшыся, то яно сапраўды баліць, і яшчэ як моцна.Чорны.//перан.Звярнуцьувагу на свае пачуцці, перажыванні і пад. — Дык вось я вельмі раіў бы табе пабыць на фронце, ды зарабіць [георгіеўскі крыж].., а потым прыслухацца да свайго сэрца, што на ім накіпела.Лобан.У дзень зямнога нараджэння Да сэрца зноў прыслухаўся свайго, Каб дзеямі, жыццём сваім, сумленнем Хоць кроплю быць падобным да яго [Леніна].Звонак.
2. Аднесціся да чаго‑н. уважліва, прыняць да ведама што‑н. А які муж, што шчыра любіць жонку, не прыслухаецца да яе парад, тым больш, калі яны абгрунтаваныя, разумныя!Хадкевіч.Яму шкада Васіля, але яго, старога, хто пашкадуе? Хто прыслухаецца да яго слова?Колас.
3.Разм. Прывыкшы да якіх‑н. гукаў, шуму, размоў і пад., перастаць звяртаць на іх увагу. Прыслухацца да вулічнага шуму. □ Плявузгота [Бабініча] ўжо не рабіла вялікага ўражання: да яе прыслухаліся і прыцярпеліся.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падкрэ́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
1. Правесці лінію, рыску пад радком, літарай і пад. Падкрэсліць галосныя.
2.перан.Звярнуць чыю‑н. увагу на што‑н. важнае, значнае. [Леаніду Аляксеевічу] хацелася падкрэсліць сваю думку больш канкрэтнымі прыкладамі і больш яркімі фарбамі.Якімовіч.// Выдзеліць голасам, інтанацыяй найбольш важнае месца. — Таварышы! Старому трэба дапамагчы. Трэба вызваліць яго сына. Трэба! — падкрэсліў [камандзір].. апошняе слова.Колас.// Зрабіць больш адчувальным; зрабіць такім, што кідаецца ў вочы. Падкрэсліць адмоўныя рысы героя. □ Начное здарэнне падкрэсліла .. [адзіноту], зрабіла фізічна адчувальнай.Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)