ЛЕВІРА́Т (ад лац. levir дзевер),

шлюбны звычай, паводле якога ўдава была абавязана або мела права выйсці замуж за брата свайго памерлага мужа. Быў пашыраны ў многіх народаў у эпоху радавога ладу як перажытак групавога шлюбу. У перыяд распаду радавога ладу і ў класавым грамадстве доўгі час захоўваўся ў некаторых народаў Каўказа, Сярэдняй Азіі, у яўрэяў і інш. Захаванню Л. садзейнічаў звычай калыму.

т. 9, с. 180

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фела́хскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фелахаў. Фелахскі звычай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЗЯВО́ЧНІК,

у беларусаў даўні звычай наладжваць вечарынку ў нявесты напярэдадні вяселля; тое, што і суборная субота.

т. 6, с. 134

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

традыцы́йны, -ая, -ае.

1. Заснаваны на традыцыі (у 1 знач.) і замацаваны ёю.

Т. звычай.

2. Які адбываецца па традыцыі (у 2 знач.), па ўстаноўленым звычаі.

Традыцыйныя спаборніцтвы па бегу.

|| наз. традыцы́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АДВЕ́ДКІ,

традыцыйны звычай бел. радзіннай абраднасці — наведванне парадзіхі пасля родаў; лакальныя назвы водведы, адведзіны, провідкі, наведы. У адведкі ішлі звычайна замужнія жанчыны ў першыя 2—3 дні (на Палессі — у 2 тыдні і болей) пасля родаў, каб дапамагчы парадзісе і яе сям’і. Паводле звычаю ў адведкі неслі з сабою яешню, хлеб, кашу, сыр, мёд, на Палессі яшчэ боршч, аладкі, варэнікі і інш. Звычай захаваўся, але ў адведкі сталі хадзіць і мужчыны, і незамужнія.

т. 1, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАЎРЭА́Т (ад лац. laureatus увенчаны лаўрам),

асоба, якой прысуджана дзярж. або міжнар. прэмія, а таксама пераможца мастацкіх конкурсаў. Тэрмін «Л.» узнік у Стараж. Грэцыі, дзе ганаровым вянком з галінак лаўра ўзнагароджваліся пераможцы якіх-н. спаборніцтваў. Такі ж звычай існаваў у Стараж. Рыме. Звычай узнагароджваць пераможцаў лаўровым вянком захаваўся да цяперашняга часу. У Рэспубліцы Беларусь Л. называюць асоб, якім прысуджана дзярж. прэмія, а таксама пераможцаў конкурсаў музыкантаў, майстроў эстрады, спарт. спаборніцтваў і да т.п.

т. 9, с. 161

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

трады́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Звычаі, погляды, нормы паводзін і пад., якія перадаюцца ад папярэдніх пакаленняў наступным.

Гістарычныя традыцыі.

Традыцыі продкаў.

2. Парадак, звычай, што ўстанаўліваецца ў паводзінах, быце.

Т. адзначаць дзень нараджэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчадрэ́ц, -раца́, мн. -рацы́, -рацо́ў, м. і шчадро́ўкі, -ро́вак (разм.).

Даўні звычай адзначаць вечар напярэдадні Новага года, сам гэты вечар і песня, якая спяваецца ў гэты вечар.

|| прым. шчадрэ́цкі, -ая, -ае і шчадро́ўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ritual1 [ˈrɪtʃuəl] n.

1. рытуа́л

2. звы́чай; цырымо́нія, асаблі́ва традыцы́йная

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

куна́цтва, ‑а, н.

Звычай, які звязвае кунакоў абавязкамі ўзаемнай дружбы, дапамогі, гасціннасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)